seclusion [sɪˈklu:ʒn] n. само́та, адзіно́та; адасо́бленасць, ізаля́цыя;

live in seclusion жыць у адзіно́це, жыць адзіно́ка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

insamkeit f - адзіно́та, само́тнасць, бязлю́ддзе;

sich in die ~ zurückziehen* адасо́біцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

отше́льничество ср.

1. уст. пустэ́льніцтва, -ва ср.;

2. адзіно́та, -ты ж., само́тніцтва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

confinement [kənˈfaɪnmənt] n.

1. турэ́мнае зняво́ленне

2. адзіно́та, само́та;

live in confi nement жыць у адзіно́це

3. dated ро́ды

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

isolation

[,aɪsəˈleɪʃən]

n.

1) ізалява́ньне n.; ізаля́цыя f.

2) адзіно́та, само́та f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

desolation

[,desəlˈeɪʃən]

n.

1) спусто́шанасьць, запу́шчанасьць, занядба́насьць f.

2) пусто́та f.; адзіно́та f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

solitude

[ˈsɑ:lətu:d]

n.

1) само́та, адзіно́та f.

2) адасо́бленае ме́сца

3) само́тнасьць, адзіно́касьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

абцярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.

Разм. Звыкнуцца з чым‑н. непрыемным, з якімі‑н. непаладкамі. Пад канец другога тыдня астрожная адзінота і нуда сталі менш мучыць Максіма. Ён абцярпеўся і пачаў крыху прывыкаць да ўсяго гэтага. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДАМО́ВІЧ (Георгій Віктаравіч) (19.4.1894, Масква — 21.2.1972),

рус. паэт і літаратурны крытык. Скончыў Петраградскі ун-т (1917). Прыхільнік акмеізму, у пач. 1920-х г. уваходзіў у «Цэх паэтаў». З 1923 у эміграцыі, у Парыжы. Вядучы літаратурнага аддзела газ. «Последние новости» (1920—30-я г.). Аўтар зб-каў вершаў «Воблакі» (1916), «Чысцілішча» (1922), «Адзінства» (1967) і інш. Камернай лірыцы Адамовіча ўласцівыя матывы адзіноцтва, тугі, асуджанасці. У кн. «Адзінота і воля» (1955) артыкулы пра рус. пісьменнікаў 20 ст., у зб. «Каментарыі» (1967) эсэ пра літ. з’явы.

т. 1, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛО́БУС (Адам) (сапр. Адамчык Уладзімір Вячаслававіч; н. 29.9.1958, г. Дзяржынск Мінскай вобл.),

бел. пісьменнік. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1973—77). Скончыў Бел. дзярж. тэатр.-маст. ін-т (1983). Працаваў мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, у час. «Крыніца» і «Бярозка». Гал. рэдактар уласнага выдавецтва «Літаратура». Друкуецца з 1981. Аўтар кніг паэзіі «Парк» (1988), «Скрыжаванне» (1993) і прозы «Адзінота на стадыёне» (1989), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995) і інш. У творчасці Глобуса своеасаблівае бачанне свету і чалавека, асэнсаванне сучаснасці, праблемы маралі і складанасці жыцця.

т. 5, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)