2.што, аб чым і са злуч. «што». Меркаваць, дапускаць магчымасць чаго-н.
У хворага падазраюць адзёр.
Мы і не падазравалі аб яго існаванні.
Я і не падазраваў, што мяне такое падсцерагала.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Лапту́ха ’пухір на целе’ (Касп.), рус.пск., цвяр., наўг., алан. ’высыпка на целе пры воспе, адры, вятранцы; воспа, адзёр’, ’воспіны на твары’. Бел.-рус. ізалекса. Параўн. яшчэ рус.наўг., пск., пенз., ёнаў., прэйл., тарт. латушка, латушка ’адзёр’, лапты ’чырвоныя плямы і пісягі на целе’ (Даль, Б. м.). Генетычна звязана з лапта, лапата < прасл.lapъta < балт.lap- (> літ.lapas, лат.lapa ’ліст’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЫ́СЫПКА,
агульная назва вонкавых ачаговых паталагічных змен скуры (экзентэма) і слізістых абалонак (энантэма). Бывае першасная (запаленчыя плямы, гнайнікі і інш.) і другасная (лускавінкі, язвы, эрозія і інш.). Узнікае пад уздзеяннем фіз., хім., бактэрыяльных паразітарных фактараў, пры кантакце з некаторымі раслінамі. Прычынай высыпкі могуць быць парушэнні функцый эндакрынных органаў, страўнікава-кішачнага тракту, ц. н. с., абмену рэчываў, балансу вітамінаў, імунітэту і інш. Сімптом многіх інфекц. захворванняў (адзёр, шкарлятына, тыф і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́спа (БРС, Шат., Бяльк., Яруш., Бес., КЭС). Рус.о́спа, дыял.во́спа, укр.ві́спа, ст.-рус., д.-слав.осъпа, польск.ospa, в.-луж.wospica ’адзёр’, н.-луж.wospica ’тс’, чэш.ospica ’сып’, славац.ospice мн. л. ’тс’, балг.о́спа ’тс’, серб.-харв.о̏спа ’воспа’, славен.óspice мн. л. ’адзёр’. Прасл.*o‑sъp‑a з *obsъpa (Махэк₂, 419; Мяркулава, Этимология, 1970, 146 і наст.). Да сыпаць (гл.). Параўн. Праабражэнскі, 1, 664 і наст.; Фасмер, 3, 164.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падазрэ́нне, -я, н.
1. Меркаванне, заснаванае на сумненні ў правільнасці, законнасці чыіх-н. учынкаў, у справядлівасці чыіх-н. слоў, у сумленнасці чыіх-н. намераў.
Затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы.
Быць пад падазрэннем або на падазрэнні ў каго-н. (выклікаць да сябе падазроныя адносіны з боку каго-н.).
2. Меркаванне аб магчымасці чаго-н.
Ёсць п., што яны сёння могуць не прыехаць.
П. на адзёр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перахварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.; нашто і без дап.
1. Перанесці якую‑н. хваробу. Перахварэўшы ў маленстве на адзёр,.. [Галена] пасля нават і не кашлянула ніколі.Чорны.Не будучы на моры, я перахварэў на марскую хваробу.Дуброўскі.[Маша:] — Няўжо і сёння Маруся не прыедзе? Мусіць, сесію здае. Перахварэла, адстала з вучобай.Мыслівец.
2. Адхварэць — пра ўсіх, многіх. Перахварэлі ўсе дзеці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЛУХАТА́,
адсутнасць або недастатковасць слыху. Адрозніваюць прыроджаную, набытую, аднабаковую і двухбаковую глухату.
Прыроджаная бывае ад няправільнага развіцця і фарміравання вуха; можа быць ад перанесеных пры цяжарнасці вірусных хвароб, уздзеяння на арганізм цяжарнай жанчыны таксічных рэчываў. Прычыны набытай глухаты — інфекц. хваробы (менінгіт, грып, сіфіліс, адзёр і інш.), запаленне ўнутр. вуха, атыт, доўгае ўздзеянне моцных гукаў і шумаў, парушэнне кровазвароту ўнутр. вуха, уздзеянне на арганізм таксічных рэчываў. Глухата двухбаковая, прыроджаная або набытая ў раннім дзяцінстве, выклікае глуханемату. Лячэнне: хімія- і фізіятэрапія, хірургічнае. Пры няпоўнай глухаце карыстаюцца слыхавымі апаратамі.