Разгу́жываць (разгу́живать) ’неадабральна адзывацца аб чым-небудзь; адкладваць, адмяняць’ (Нас.), разгу́живанне ’пярэчанне супраць добрай парады’ (Нас. Доп.), разгуджаць: коли Богъ судзиць, ни якій чортъ не разгудзиць (Нас. Сб.). Да гу́дзіць ’асуджаць, ганіць’ (Нас.), што ўзводзіцца да прасл. *gǫditi/*gǫděti значэнне ’ганіць’ развілося са значэння ’гудзець, выдаваць гук’ (Трубачоў, ЭССЯ, 7, 80; Фасмер, 1, 470–471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вызво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

1. Выконваць звонам што‑н.; званіць. Званы ў гарадку кожны дзень вызвоньвалі сваё. Чорны. На Спаскай вежы куранты вызвоньваюць поўнач. Брыль. // Адзывацца звонам, звінець. Прыемна было слухаць, як вызвоньваюць малаткі, бачыць, як паддаецца чалавеку жалеза. Даніленка. Пад вузкімі кладкамі вызвоньвала вада. Савіцкі.

2. Спяваць, звінець (пра птушак, насякомых і пад.). Высока ў небе вызвоньвалі свае песні жаваранкі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Адзывацца пры ўдары гукам, падобным да лёгкага звону; дзвынкаць. Брынкае шыба. // Выклікаць ударам такі гук. Нехта доўга брынкаў на кухні пасудай.

2. на чым. Няўмела або ляніва іграць на якім‑н. музычным інструменце. Андрэй Шыбянкоў, як зазвычай, сядзеў, фарсіста закінуўшы нагу за нагу, і брынкаў на вечнай сваёй гітары. Зарэцкі. Я ўжо ўмеў чытаць ноты, сяк-так брынкаў на раялі, і таму вучоба музыцы не была для мяне вялікім цяжарам. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

echo

[ˈekoʊ]

1.

n., pl. echoes

1) рэ́ха n.; адгало́сак -ку, во́дгалас -у m.; во́дгульле n.

2) перайма́ньне, насьле́даваньне, імітава́ньне n.

2.

v.

1) адбіва́цца, адгука́цца э́хам)

2) паўтара́ць; перайма́ць, насьле́даваць

3) го́ласна адзыва́цца (пра гу́кі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

highly [ˈhaɪli] adv.

1. высо́ка, на́дта, ду́жа, надзвыча́йна, мо́цна;

highly skilled выcокакваліфікава́ны;

a highly amusing story надзвы́чай/надзвыча́йна заба́ўная гісто́рыя

2. высо́ка, до́бра, прыхі́льна;

speak highly of smb./smth. добра адзыва́цца аб кім-н./чым-н.;

think highly of smb./smth. высо́ка цані́ць каго́-н./што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Разм. Успамінаць. [«Буржуй»:] — Вы ўжо старое не памінайце: што было, таго няма. Лынькоў. Па мястэчку — Гвардыян ведае — часта памінаюць яго імя. Зарэцкі.

2. Маліцца за ўпакой памёршых. Поп скорагаворкай памінаў імёны забітых. Мікуліч.

3. Спраўляць памінкі, удзельнічаць у памінках. Але гэты наш першы хлеб, Хлеб, з якім паміналі братоў, Сустракалі з няволі сясцёр... Не забудзецца век. Танк.

•••

Не памінай (не памінайце) ліхам — не ўспамінаць блага. [Ніна:] — Бывайце здаровы, не памінайце ліхам. Лобан.

Памінай як звалі — уцячы, збегчы, знікнуць бясследна. За восень у балота так наліло, што ў поцемках можна шуснуцца ў прорву — і памінай як звалі. Дуброўскі.

Памінаць (успамінаць) добрым словам — успамінаючы, добра адзывацца аб кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odzywać się

odzywa|ć się

незак. [od-zywać się] адзывацца, адклікацца; адгукацца;

nie ~m się do ciebie! — я не размаўляю з табой!;

jak ty się do mnie ~sz? — як ты да мяне звяртаешся?

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ка́мень, -ю і -я, Т -ем, мн. камяні́, камянёў, м.

1. -ю, зб. Цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцэльнай масы або асобных кавалкаў.

Вуліца выбрукавана каменем.

Будаўнічы к.

2. -я. Асобны кавалак такой пароды.

Збіраць камяні ля дарогі.

Каштоўны к.

3. мн. Цвёрдыя саляныя і іншыя ўтварэнні ў некаторых унутраных органах.

Камяні ў печані.

Камень на сэрцы — душэўны цяжар, гора.

Каменя на камені не пакінуць — разбурыць усё.

Кідаць каменем у каго — асуджаць, ганьбаваць каго-н.

Найшла (наскочыла) каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.

Насіць камень за пазухай — мець злосць на каго-н., быць гатовым адпомсціць каму-н.

Як камень у ваду — бясследна прапасці, знікнуць.

|| памянш.-ласк. каме́ньчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).

Кідаць каменьчыкі ў агарод чый — намякаць на што-н., неадабральна адзывацца пра каго-н.

|| прым. каме́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. падмурак.

Каменны мяшок — турма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Турча́ць, турчэ́цьадзывацца гукамі (пра насякомых, земнаводных, птушак, хатніх жывёл і інш.)’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Варл., Растарг., Шатал., Сл. ПЗБ, Юрч. Вытв., Мат. Гом.), ‘муркаць, варкатаць’ (Байк. і Некр., Растарг.): кошка турчы́ць (Сержп. Прымхі), ‘крычаць, шумець’ (Абабур.), ‘гаварыць пустое’ (рагач., Мат. Гом.), ‘туркатаць, тарахцець, татахкаць (пра гукі машын у час работы)’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., ДАБМ, камент., 895; ашм., Сл. ПЗБ), ‘цуруліць’ (жлоб., добр., ветк., Мат. Гом.), ‘дзюрчаць’ (воран., Сл. ПЗБ, Юрч. Сіш), турчы́ць ‘бурліць (пра бягучую ваду)’ (в.-дзв., воран., слонім., клец., слаўг., чавус., ЛА, 2). Да ту́ркаць1 (гл.), дзеяслоў працяглага дзеяння на гукапераймальнай аснове. Параўн. Фасмер, 4, 126; ЕСУМ, 5, 681. Сюды ж вытворныя турча́нне ‘пранізлівы крык жабаў’ (Нас.), ‘балбатня, пустое плявузганне’ (Нас.), турчэ́нне ‘птушыны свіст’ (Юрч. Вытв.), турчо́к ‘цвыркун’ (смарг., Шатал.; полац., ЖНС; в.-дзв., луцэ., Сл. ПЗБ, Рэг. сл. Віц.), турчу́к, ту́рчык ‘мядзведка’ (Сл. ПЗБ), ту́рчык ‘голуб, туркаўка’ (Байк. і Некр.), турчы́ца ‘жаба, якая ўвесну моцна квакае’ (Сцяшк. Сл.), ту́рчалка ‘туркаўка’ (лельч., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)