Пракура́тар (гіст.) ’асоба, якая кіравала чыёй-небудзь маёмасцю, маёнткам, гаспадаркай’ (ТСБМ), ст.-бел. прокураторъадвакат, абаронца, апякун’ (1509 г.), са ст.-польск. procurator ’апякун, упаўнаважаны, дарадца’ (Булыка, Лекс. запазыч., 44). Сучаснае польск. prokuratorадвакат; распарадчык маёмасцю ў манастыры’, што непасрэдна ўзыходзіць да лац. prōcūrātor ’кіраўнік маёмасцю; апякун; дарадца’ (Банькоўскі, 2, 782).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

attorney [əˈtɜ:ni] n.

1. law атарне́й; адвака́т; паве́раны

2. даве́раны, даве́раная асо́ба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

barrister

[ˈbæristər]

n.

ба́рыстэр, адвака́тm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сі́ндык, ‑а, м.

1. Абаронца, адвакат у судзе ў Старажытнай Грэцыі.

2. Прадстаўнік якой‑н. установы, абшчыны ці карпарацыі ў некаторых капіталістычных краінах, упаўнаважаны на вядзенне спраў.

[Грэч. syndikos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвакату́ра

(ад адвакат)

1) дзейнасць адваката, адвакацтва;

2) калегія адвакатаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

adwokat

м.

1. адвакат;

adwokat przysięgły уст. прысяжны павераны;

2. перан. абаронца; адвакат; заступнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

kauzyperda

ж. пагард. няўдалы адвакат; аблакат

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падабаро́нны, ‑ага, м.

Асоба, якая нясе адказнасць па суду і знаходзіцца пад абаронай адваката. Адвакат патрабаваў апраўдання свайго падабароннага. □ Чэрнік махнуў рукой сваім падабаронным і знік за дзвярыма судовай залы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абаро́нца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т-ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

1. Той, хто каго-, што-н. абараняе, заступнік.

Абаронцы крэпасці.

Абаронцы міру.

А. дзяцей.

2. Адвакат.

На судзе выступіў а.

3. Гулец групы абароны ў футбольнай, хакейнай і пад. камандах.

Левы а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

solicitor [səˈlɪsɪtə] n.

1. BrE, law паве́раны, адвака́т, салі́сітар

2. AmE аге́нт фі́рмы па распаўсю́джванні зака́заў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)