Адбі́ты ’агароджаны’ (Жд.), адбіць ’адгарадзіць’ (БРС) калька з літ. atmùštiадбіць, аддзяліць, адгарадзіць’. Параўн. літ. pérmušti ’перагарадзіць’ і бел. перабіўка ’перагародка’ (Жд.). Літ. mùšti азначае не толькі ’біць’, але і ’дзяліць на часткі’ (гл. Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адбіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбіваць — адбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адпе́рыць ’крэпка пабіць паленам’ (Шат.), атперыць ’адлупцаваць, пабіць’ (Янк. Мат.) < літ. atper̃tiадбіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наадбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Адбіць, адкалоць нейкую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адбіць усё, многае; адбіць у многіх месцах. Паадбіваць абшыўку. Паадбіваць пальцы малатком. □ — Відаць, узялі сваё [хлопцы] у скоках, абцасы паадбівалі. Б. Стральцоў. [Максіма] так катавалі ў дэфензіве, што, пэўна, усе вантробы паадбівалі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ламі́; -лама́ны іо́маны; зак., што і чаго.

Ломячы, зламаўшы, аддзяліць; адбіць, адкрышыць.

А. кавалак пароды.

А. кавалак хлеба.

|| незак. адло́мліваць, -аю, -аеш, -ае і адло́мваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

odtłuc

зак. адбіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

отрази́ть сов.

1. (отбить удар, нападение) адбі́ць;

2. (воспроизвести изображение) адлюстрава́ць, адбі́ць; (лучи, колебательные движения и т. п.) физ. адбі́ць;

3. (воспроизвести в образах) адлюстрава́ць; (показать) паказа́ць; (выразить) вы́казаць;

отрази́ть жизнь в иску́сстве адлюстрава́ць жыццё ў маста́цтве;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашта́мт, ‑а, М ‑мце, м.

Галоўная паштовая ўстанова горада. [Грыбаў:] Мяцежнікі спрабавалі адбіць паштамт і тэлеграф. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.

Празмерным кармленнем адбіць ахвоту да яды; залішне насыціць. Закарміць дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)