1) ад’ютант у генеральскім званні пры імператары або фельдмаршале ў Расіі 18 ст.;
2) ганаровае званне вышэйшых афіцэраў у свіце расійскага імператара ў 1908—1917 гг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЧАРТАРЫ́ЙСКІ Канстанцін Адам (Аляксандр Казімір; 28.10.1773, Варшава — 20.3.1860),
польскі і рас.вайск. і дзярж. дзеяч. З роду Чартарыйскіх. У 1795 разам з братам А.Е.Чартарыйскім адпраўлены ў Пецярбург і залічаны афіцэрам у лейб-гвардыі Ізмайлаўскі полк, потым — камер-юнкерам. З 1796 ад’ютантвял. князя Канстанціна Паўлавіча ў чыне ген.-маёра. У 1798 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму і пасяліўся ў маёнтку Пулавы. У час аўстра-франц. вайны 1809 змагаўся на баку Напалеона I як генерал Варшаўскага княства; у вайну 1812 вызначыўся ў Смаленскай бітве, цяжка кантужаны пад Барадзіном. Пасля ўтварэння Каралеўства Польскага з 1815 каралеўскі ген.-ад’ютант пры імператару Аляксандру I. З 1828 у Вене. У час паўстання 1830—31 выконваў дыпламат. місію ад А.Е.Чартарыйскага да К.Метэрніха. Меў маёнткі на Беларусі (Воўчынскі і Рэчыцкі ключы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯСЛА́ВІН Аляксандр Мікітавіч (1780 ці 1785, с. Есемава, цяпер с. Сяславіна Ржэўскага р-на Цвярской вобл., Расія — крас. 1858 або 7.5.1857),
герой вайны 1812. Ген.-лейт. (1814). Скончыў артыл. і інж. кадэцкі корпус (1798). Удзельнік рус.-франц. 1806—07 і рус.тур. 1806—12 войнаў. У пач. вайны 1812 ад’ютантген. М.Б.Барклая-дэ-Толі. удзельнік Смаленскай і Барадзінскай бітваў. З вер. 1812 камандзір кав.партыз. атрада. 28 ліст. яго атрад першы ўвайшоў у Барысаў, захапіў шмат палонных, наладзіў сувязь паміж войскамі П.Х.Вітгенштэйна і П.В.Чычагова; 4 снеж. першы ўварваўся ў Ашмяны, дзе разлічваў захапіць Напалеона I; 8 снеж. беспаспяхова атакаваў Вільню. Са снеж. 1812 флігель-ад’ютант імператара Аляксандра I, камандзір гусарскага палка. Удзельнік замежных паходаў рас. арміі 1813—14. Вызначыўся ў Лейпцыгскай бітве 1813, за што атрымаў званне генерала. Да 1820 у арміі, потым у маёнтку на радзіме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЙСЕНГО́Ф (Weyssenhoff) Ян (1774, в. Анджэльмуйжэ Рэжыцкага пав., цяпер Латвія — 19.5.1848),
вайсковы дзеяч ВКЛ. З 1789 на ваеннай службе ВКЛ у 8-м палку пяхоты ў Нясвіжы. Удзельнік вайны супраць экспансіі Расіі ў 1792, бітвы пад Мірам. У час паўстання 1794ад’ютант Я.Ясінскага, прызначаны А.Т.Касцюшкам маёрам кавалерыі. Пасля задушэння паўстання вандраваў па Еўропе. У 1806 далучыўся да войска ген. Я.Г.Дамброўскага, удзельнічаў у паўстанні на зах.-польскіх землях супраць прускага панавання, у ваен. дзеяннях 1809 супраць Аўстрыі на баку Напалеона. У вайне 1812 ад’ютантген. Ю.Заёнчака, удзельнік бітваў пад Смаленскам, Барадзіном і інш. У 1813 атрымаў ад Напалеона званне ген. брыгады. Удзельнічаў у арганізацыі арміі Каралеўства Польскага ў складзе Рас. імперыі, з 1826 ген. дывізіі. У час паўстання 1830—31 камандаваў дывізіяй уланаў, браў удзел у фарміраванні Надвіслянскага легіёна, камандаваў войскамі Кракаўскага ваяв. У 1831—33 у ссылцы ў Кастраме. Аўтар мемуараў.
Тв.:
Pamiętnik generała Jana Weyssenhoffa. Warszawa, 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗІ́МАЎ Уладзімір Іванавіч (22.12. 1802—26.2.1874),
дзяржаўны дзеяч Рас. імперыі, ген. ад інфантэрыі (1859). З 1818 на вайск. службе. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1828—29. У 1833—34 у лейб.-гвардыі Літоўскім палку. З 1838 флігель-ад’ютант Мікалая I, у 1841 ген.-маёр світы. З ліст. 1842 нач. штаба пях. корпуса. З 1849 ген.-ад’ютант, папячыцель Маскоўскай навуч. акругі. З 10.12.1855 віленскі ваен. губернатар і кіраўнік грамадз. часткі, гродзенскі, ковенскі і мінскі ген.-губернатар. Па яго ініцыятыве памешчыкі Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губ. накіравалі прашэнне Аляксандру II аб вызваленні іх сялян ад прыгоннай залежнасці. 20.11.1857 імператар даслаў на імя Н. найвышэйшы рэскрыпт, у якім дазволіў стварыць у гэтых губернях дваранскія к-ты для падрыхтоўкі праекта адмены прыгоннага права (гл.Рэскрыпт Аляксандра II 1857). У 1861 Н. прызначаны членам Дзярж. савета з захаваннем ранейшых пасад, у 1862 — камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. У час паўстання 1863—64 за нерашучасць у дзеяннях супраць паўстанцаў 13.5.1863 заменены М.М.Мураўёвым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стэрэатруба́, ‑ы; мн. ‑трубы, ‑труб; ж.
Артылерыйскі аптычны прыбор для назірання за цэлямі і вымярэння вуглоў. [Маскоўскі] неафіцыйны ад’ютант .. афіцэра разведкі Канатнікава .. дбайна сочыць, каб не прапаў вялікі скураны чамадан капітана і скрынка са стэрэатрубамі, біноклямі, якія належаць узводу першай разведкі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асо́бы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне. Ад’ютант для асобых даручэнняў. □ Начальнік асобага аддзела Жукаўскай брыгады .. прыехаў да «Міцькі» з цікавай весткай.Брыль.
2. Адметны, не падобны да іншых; асаблівы, свой, толькі яму ўласцівы; індывідуальны. Запісаць сваю асобую думку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СПІВА́К Майсей Лейвікавіч (22.12.1919, г. Нароўля Гомельскай вобл. —23.7.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў палкавую школу (1940). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах. і Цэнтр. франтах. Ад’ютант камандзіра палка лейт. С. вызначыўся 23.7.1943 у баях на Курскай дузе, дзе ў крытычны момант бою павёў у атаку батальён, фарсіраваў р. Неруч, захапіў варожыя траншэі, адбіў 3 контратакі; загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́МБАЛ (Trumbull) Джон (6.6.1756, г. Лебанан, штат Канектыкут, ЗША — 10.11.1843),
амерыканскі жывапісец. Вучыўся ў Лондане ў Б.Уэста. Удзельнік Вайны за незалежнасць (1775—83), ад’ютант Дж.Вашынгтона. У 1794—1804 і 1808—15 жыў у Лондане. У 1817—36 узначальваў Амер. акадэмію прыгожых мастацтваў у Нью-Йорку. Аўтар невял. тонкіх рэаліст. партрэтаў удзельнікаў вызв. вайны, у т. л. Р.Ізарда, і патрыятычных гіст. карцін («Бітва пры Банкерс-Хіле», «Дэкларацыя незалежнасці», 1786—94).