отбы́ть сов.

1. адбы́ць; (уехать) ад’е́хаць; (уйти) адысці́;

2. (наказание и т. п.) адбы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отча́литься

1. (отвязаться) мор. адча́ліцца;

2. (освобождаясь от причала, отплыть) адча́ліцца, адплы́сці, адплы́ць, ад’е́хаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

shove off

а) адапхну́цца, адплы́ць, адвеслава́ць ад бе́рагу

б) informal адысьці́ся, ад’е́хаць, ру́шыць у даро́гу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

уе́хать сов. пае́хаць; (выехать) вы́ехаць, мног. павыязджа́ць; (отъехать) ад’е́хаць, мног. паад’язджа́ць; (заехать) зае́хаць; см. уезжа́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адцягну́цца

1. (адысці, ад’ехаць) sich zurückziehen*;

2. (на пазнейшы час) sich hináusziehen*, sich verschíeben*;

3. (адвіснуць) herúnterhängen* vi, herábhängen* vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

suggest [səˈdʒest] v.

1. прапано́ўваць;

I suggest (that) we leave at once. Я прапаную зараз жа ад’ехаць.

2. наво́дзіць на ду́мку, намяка́ць;

What are you suggesting by that? Што ты хочаш гэтым сказаць?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

недалеко́, недалёко нареч., в знач. сказ. недалёка;

◊

за приме́ром идти́ недалеко́ пры́кладу шука́ць недалёка;

недалеко́ уйти́ (уе́хать) недалёка адысці́ (ад’е́хаць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адцягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.

1. Павольна адысці, ад’ехаць убок. Абоз адцягнуўся ад вёскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адвіснуць пад цяжарам. Галіна аднаго дрэва на самай дарозе адцягнулася ўніз. Чорны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адкласціся на пазнейшы час. Ад’езд адцягнуўся. □ [Люба] узрадавалася .. званку: нехта ідзе, і хоць на Нейкі час адцягнецца немінуча-непрыемная размова. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

go off

а) пайсьці́; вы́ехаць, ад’е́хаць

б) вы́страліць, стрэ́ліць (пра пістале́т)

в) зыйсьці́, пераста́ць

г) паме́рці

д) адбы́цца

The picnic went off as planned — Пі́кнік адбы́ўся, як плянава́лася

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ад... (ада..., ад’...), прыстаўка.

1. Утварае дзеясловы са знач.:

а) канца, спынення, канчатковага выканання дзеяння, напр.: адпрацаваць, аддзяжурыць, адгрымець;

б) устаранення чаго-н., рух убок, напр.: адклеіць, адштурхнуць, ад’ехаць;

в) інтэнсіўнасці дзеяння, напр.: адмабілізаваць, адпрацаваць, адсцябаць;

г) давядзення да непажаданага стану, напр.: адтаптаць, адсядзець, адляжаць;

д) з марфемай «цца» — дзеяння, учыненага з мэтай ухілення ад чаго-н., напр.: адпісацца, адкараскацца;

е) з марфемай «цца» — заканчэння працяглага дзеяння, напр.: адваявацца, адбіцца.

2. Утварае назоўнікі са знач. аддалення, напр.: адгалосак.

3. Утварае прыметнікі са знач. утварэння, паходжання ад чаго-н., напр.: аддзеяслоўны, адыменны.

4. Утварае прыслоўі, напр.: адгэтуль, адусюль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)