ЦІХАНО́ВІЧ Канстанцін Георгіевіч (н. 8.7.1929, пас. Таміліна Ухтомскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). У 1963—84 маст. рэдактар час. «Беларусь». Ілюстраваў творы бел. і замежных аўтараў у бел. перыяд друку. Аформіў кнігі «Кухаронак» В.Сіманавай (1961), «Навальніца спее ў цішыні» А.Шашкова (1973), «Віця Малееў у школе і дома» М.Носава (1979), «Яраслаўна» В.Вярбы (1986) і інш. Выканаў станковыя кампазіцыі «Пасуць авечак» (1957), «Кактусы», «Дом I з’езда РСДРП» (абедзве 1967), «Ад’езд Я.Коласа ў семінарыю» (1972), «Космас» (1975), «Падсвілле. Ціха ў былым партызанскім краі» (1984), трыпціхі «Памяць» (1987), «Хатынь» (1995). Аўтар мемар. медалёў, значкоў, экслібрысаў, дыяфільма «Францыск Скарына» (1994) і інш. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай раўнавагай, акцэнтаваным кантрастам чорных і белых плям, экспрэсіўным штрыхом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыско́рыццасов., в разн. знач. уско́риться;
рух станка́ ~рыўся — движе́ние станка́ уско́рилось;
ад’е́зд ~рыўся — отье́зд уско́рился
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Áusreisef -, -n ад’е́зд, вы́езд (за мяжу)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дазво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1.што. Даць дазвол, згадзіцца на што-н.
Д. ад’езд.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Даць магчымасць.
Гатунковае насенне дазволіць павысіць ураджай.
3.дазво́ль(це). Ужыв. як форма ветлівага звароту да прысутных пры пачатку якога-н. дзеяння.
Дазвольце запрасіць вас на выстаўку.
|| незак.дазваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МЕ́НЦЭЛЬ (Menzel) Адольф фон (8.12.1815, г. Вроцлаў, Польшча — 9.2.1905),
нямецкі жывапісец і графік. Вучыўся літаграфіі ў свайго бацькі (з 1832 кіраваў яго майстэрняй) і ў Берлінскай АМ (1830). У творчасці часта звяртаўся да адлюстравання гісторыі і значных тагачасных падзей Прусіі: 200 дрэварытаў для ілюстравання «Гісторыі Фрыдрыха Вялікага» Ф.Куглера (1839—42), карціны «Ушанаванне загінуўшых у сакавіцкія дні» (1848), «Круглы стол у Сан-Сусі» (1850), «Канцэрт Фрыдрыха II у Сан-Сусі» (1852), «Фрыдрых Вялікі ў Гохкірсе» (1856), «Прамова Фрыдрыха II перад яго генераламі перад боем пад Лойтэнам» (1858—60), «Ад’езд Вільгельма I у армію ў 1870 годзе» (1871) і інш. Ствараў таксама пейзажы, інтэр’еры, жанравыя карціны: «Пакой з балконам» (1845), «Сястра мастака са свечкай у інтэр’еры» (1847), «Тэатр Жымназ у Парыжы» (1856), «У садзе Цюільры» (1867) і інш. Адзін з першых у еўрап. мастацтве звярнуўся да індустр. тэмы («Жалезапракатны завод», 1875). Майстар малюнка, акварэлі, гуашы, афорта, літаграфіі.