агло́бля ж. Gbeldeichsel f -, -n, Dichselgabel f -, -n;

павярну́ць агло́блі разм. khrtmachen аддз. vi; den Rückzug ntreten*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

граб, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Лісцевае дрэва або куст сямейства ляшчынавых з гладкай шэрай карой (расце ў Заходняй Еўропе і паўднёвазаходняй частцы СССР).

2. ‑у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Аглоблі з грабу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыла́дзіць, -а́джу, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак.

1. што і да чаго. Прыстасаваць, прырабіць.

П. аглоблі да саней.

2. што. Зрабіць адпаведным па размерах, падагнаць.

П. раму да акна.

3. каго (што). Тое, што і прыстроіць¹ (у 2 знач.; разм.).

П. сына на завод.

|| незак. прыла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыла́дка, -і, ДМ -дцы (да 1 і 2 знач.) і прыла́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіва́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і сіўка. Антось на полі кончыў дзела І выпраг коніка сівога, Свайго памочніка старога. Сівак з вялікім здавальненнем Прайшоўся вольна загуменнем. Колас. Я лёгка, з аглоблі, сеў на нізенькага сівака. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяхце́р, пехцяра, м.

1. Абл. Кашэль, торба. [Селянін] прывесіў да аглоблі пяхцер з мурагом, выцягнуў з-пад сядзення гуньку і тады толькі пакрыў ёю каня. Лобан.

2. Разм. Пра нязграбнага, непаваротлівага чалавека. — Гэй, ты, пяхцер, разлёгся тут бабай разанскай, нельга і да арбы падысці, — раздаецца раптам голас Ваські Шкетава. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́нва ’частка воза’ (тураў., Выг.), укр. ланва ’стальвага’, бук. ламба ’жалезнае прымацаванне стальвагі’, ст.-бел. ланей ’прут, які звязвае вось з валком’ (1686 г.) запазычана са ст.-польск. lanwa ’тс’ і інш. значэнні (гл. Карловіч. З, 63; МАГІІ, 2 (2), 15, Булыка, Лекс. зал., 120). якое паходзіць з с.-в.-ням. lanne ’ланцуг’, ням. дыял. lanenаглоблі, дышаль’ (Брукнер, 306; Слаўскі, 4, 461).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак.

1. каго-што і без дап. Змяніць напрамак, шлях руху; павярнуць.

З. назад.

З. каня налева.

З. кароў ад шкоды.

Машына завярнула ў бок лесу.

Дарога завярнула да ракі.

2. што. Паварочваючы, змяніць становішча чаго-н.

З. назад рукі каму-н.

3. Зайсці мімаходам (разм.).

З. да знаёмых.

4. каго-што. Заваліць, закідаць чым-н. (разм.).

З. яму зямлёй.

Завярнуць аглоблі (разм.) — пайсці, паехаць назад, не дасягнуўшы мэты.

|| незак. заваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыато́снік ’жалезная пласцінка на аглоблі, за якую чапляюць атосы’ (смарг., Шатал.), прыто́сак ’канец атосы ў выглядзе кальца’ (міёр., ЖНС), пры́тасьнік ’драўляны або жалезны падцяжак, які надзяецца на вось і за які прымацоўваецца атоса’ (в.-дзв., Шатал.). Да ато́са (гл.). Зафіксаваныя ў рускіх гаворках Літвы і Латвіі арэальна блізкія при́тоска, при́тосник ’металічная дэталь, якая злучае атосу з канцом пярэдняй восі драбін’ — з суседніх беларускіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валаку́ша, ‑ы, ж.

1. Прымітыўнае прыстасаванне для перавозкі грузаў канём ва ўмовах бездарожжа — дзве доўгія, змацаваныя папярочкамі аглоблі, канцы якіх цягнуцца па зямлі. Да стога [сена] падцягвалі дзвюма валакушамі — таўставатымі жардзінамі, якія былі прымацаваны да гужоў. Асіпенка.

2. Агульная назва сельскагаспадарчых прылад для зграбання сена, саломы, выраўноўвання паверхні раллі і сенажаці.

3. Невялікі невад для лоўлі дробнай рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Fabrum caedere cum ferias fullonem

Трапіць у каваля, наносячы удары валяльшчыку.

Попасть в кузнеца, ударяя валяльщика.

бел. Кошку б’юць, а нявестцы знак даюць. Не па каню, дык па аглоблі. Вераб’і з’елі крупы, а сініца трапіла ў сіло. Біў па кані, а папала па аглоблі. Кравец саграшыў, а шаўца пакаралі. Бывае, што б’юць Фаму за Яроміну віну.

рус. Кошку бьют, а невестке наветки дают. Бил дед жабу, грозясь на бабу.

фр. Battre le chien devant le lion (Бить собаку ~ назидание льву).

англ. Who cannot beat the horse, let him beat the saddle (Кому не удается побить коня, пусть бьёт седло).

нем. Man schlägt den Sack und meint den Esel (Бьют мешок и думают, что осёл).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)