дабраво́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дабравольнага, уласнае жаданне як стымул да якога‑н. дзеяння. Аб’яднацца на прынцыпах дабравольнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэстава́цца, ‑туецца; зак. і незак.

1. Аб’яднацца (аб’ядноўвацца) у трэст, у трэсты.

2. толькі незак. Зал. да трэставаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрэ́гчыся¹, спрагу́ся, спражэ́шся, спражэ́цца; спражо́мся, спражаце́ся, спрагу́цца; спро́гся, спрэ́глася; спражы́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Запрэгчы разам (пра коней, валоў і пад.).

2. перан. Аб’яднацца для выканання якой-н. справы (разм.).

|| незак. спрага́цца, -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кансалідава́цца, ‑дуецца; зак. і незак.

Кніжн.

1. Умацавацца (умацоўвацца), аб’яднацца (аб’ядноўвацца), згуртавацца (згуртоўвацца).

2. толькі незак. Зал. да кансалідаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skonsolidować się

зак. кансалідавацца, згуртавацца, аб’яднацца; з’яднацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пазліва́цца, ‑аецца; зак.

1. Зліўшыся, злучыцца — пра ўсё, многае. Ручаіны пазліваліся ў патокі.

2. перан. Аб’яднацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кааперава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

1. Аб’яднацца (аб’ядноўвацца) на асновах кааперацыі (у 1, 2 знач.).

2. толькі незак. Зал. да каапераваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арганізава́цца, ‑злуецца; зак.

1. Узнікнуць, утварыцца (пра які‑н. грамадскі орган, установу, аб’яднанне і пад.).

2. Аб’яднацца, згуртавацца для якой‑н. мэты. Арганізавацца ў партызанскі атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skupić się

зак.

1. сканцэнтравацца, засяродзіцца; сабрацца;

2. аб’яднацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сучле́ніцца, ‑ніцца; зак.

1. Кніжн. Злучыцца, аб’яднацца (пра часткі чаго‑н.).

2. Змацавацца (пра часткі, дэталі, секцыі чаго‑н.).

3. Змацавацца рухомым або паўрухомым злучэннем (пра косці, храсткі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)