1) пагадненне бакоў аб замене аднаго заключанага імі абавязацельства другім;
2) новаўвядзенне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
таксапа́рк, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Месца рамонту і стаянкі таксі. Я .. здагадаўся, што недзе тут блізка таксапарк і што машыны, мусіць, ідуць на перазменку.М. Стральцоў.// Прадпрыемства, якое займаецца перавозкай пасажыраў на таксі. Працаваць у таксапарку.
2.‑у. Сукупнасць таксі. Абнаўленне таксапарку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СПРАВАВО́ДСТВА,
парадак вядзення спраў, дакументацыі ва ўстановах, арг-цыях і фірмах, на прадпрыемствах. Уключае; прыём, запаўненне, афармленне, адпраўку дакументаў, улік і кантроль за іх рухам і выкананнем, захоўванне і абнаўленне дакументаў. У С. ўваходзіць таксама складанне дзелавых папер (пасведчанне, даведка, суправаджальныя паперы і г.д.). Правілы С. распрацоўваюцца ў адпаведнасці з рэгламентам або статусам устаноў (арг-цый, прадпрыемстваў, фірмаў), з улікам патрабаванняў законаў Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТУ́ТНЫ ФОНД,
сукупнасць матэрыяльных і грашовых сродкаў, якія з’яўляюцца пастаянным укладам заснавальнікаў-удзельнікаў у створанае імі прадпрыемства (фірму, кампанію, т-ва); сумарная вартасць асн. і абаротных сродкаў, якія знаходзяцца ў карыстанні і распараджэнні прадпрыемства (фірмы, кампаніі, т-ва). Крыніцы павелічэння С.ф.: укараненне ў вытв-сць найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі, рэканструкцыя і абнаўленнеасн. фондаў, павелічэнне аб’ёмаў вытв-сці і інш.; памяншаюць С.ф. знос і спісванне ўстарэлых машын і абсталявання, спажыванне і канфіскацыя часткі прыбытку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАБЕ́РЦІ (Gioberti) Вінчэнца (5.4.1801, г. Турын, Італія — 26.10.1852),
італьянскі тэолаг і філосаф, дзярж. дзеяч. Свяшчэннік. У 1825—33 праф. Турынскага ун-та. За сувязь з Дж.Мадзіні праследаваўся ўладамі, у 1833—48 у эміграцыі ў Францыі і Бельгіі. У рэвалюцыю 1848—49 у Італіі прэм’ер-міністр Сардзінскага каралеўства, сардзінскі пасол у Францыі, у 1849 эмігрыраваў у Парыж, дзе і памёр. Аўтар прац «Пра духоўнае і грамадзянскае пяршынствы італьянцаў» (1843), «Пра грамадзянскае абнаўленне Італіі» (т. 1—2, 1851), прысвечаных праблеме Рысарджымента і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́НКЦЫІ ЛА́ДАВЫЯў музыцы,
значэнне элементаў лада (гукаў у аднагалоссі, гукаў і сугуччаў у шматгалоссі). Выяўляюць муз.-сэнсавыя сувязі ў муз. тэматызме, форме музычнай на ўсіх узроўнях, а таксама суадносіны элементаў (простых і складаных) у ладавай сістэме. Найб. абагульненыя тыпы Ф.л. — устой і няўстой. У мажоры і міноры дзейнічаюць Ф.л. адмысловага роду — функцыі танальныя. Музыцы 20 ст. ўласціва абнаўленне функцыянальнасці шляхам мадыфікацыі класічнай мадэлі Ф.л. і ўтварэннем новых гукавышынных сістэм (алеаторыка, дадэкафонія і інш.) з адпаведнымі функцыямі гукаў і сугуччаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮШФІ́К, Мушфік (сапр.Ісмаілзадэ Мікаіл Кадыр аглы; 5.6.1908, Баку — 12.3.1939),
азербайджанскі паэт; адзін з пачынальнікаў азерб.сав. паэзіі. Скончыў пед.ін-т (Баку, 1931). У 1939 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. Друкаваўся з 1926. У зб-ках паэзіі «Вятры» (1930), «Галасы дня», «Сярод буравых» (абодва 1932), «Вершы», «Шэнгюль, Шунгюль і Менгюль» (абодва 1934), «Скала» (1935) і інш. рамантыка рэвалюцыі, героіка барацьбы за сацыяліст.абнаўленне жыцця. Лірыка М. эмацыянальна вобразная, музычная. На бел. мову асобныя творы М. пераклаў М.Чарняўскі.
Тв.:
Рус.пер. — Разбитый саз: Стихи и поэма. Баку, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПА́ЛІН Ілья Пятровіч (2.8.1900, в. Паўлаўская Істрынскага р-на Маскоўскай вобл. — 12.6.1976),
расійскі рэжысёр дакумент. кіно. Нар.арт.СССР (1968). З 1950 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (праф. з 1964). У дакумент. кіно з 1920-х г.Асн. стужкі прысвечаны падзеям сав. часу: «За ўраджай» (1929), «Ленін» (1938, з І.Сеткінай), «На Дунаі» (1940, з І.Пасельскім), «Разгром нямецкіх войск пад Масквой» (1942, з Л.Варламавым, прэмія «Оскар» 1943), «Вызваленая Чэхаславакія» (1946), «Дзень краіны, якая перамагла» (1947), «Абнаўленне зямлі» (1950), «Старонкі бессмяротнасці» (1965), «Краіна мая» (1967) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1946, 1948, 1949, 1951.