Раскрыць (абалонку), расцерабіць, каб дастаць семя. Разлушчыць стручок. □ Васіліна сарвала каласок, які здаўся ёй большым за іншыя, разлушчыла яго, углядаючыся ў малочныя зярняткі, і нездаволена пакруціла галавой: — Ну і жыта, не маглі абмяняць на гатунковае. —Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб..., прыстаўка (гл.а...¹).
Ужыв. замест «А...¹»:
а) перад галоснымі: абысці, абыграць, абумовіць, абярнуцца;
б) у некаторых выпадках перад зычнымі: абдумаць, абмяняць, абжаць;
2) нароўні з прыстаўкай «А...¹» перад зычнай: абгарадзіць, абкарыць, абкантаваць (агарадзіць, акарыць, акантаваць);
3) для ўтварэння дзеяслова са знач. прычыніць страту каму-н.: абважыць, абмераць, абхітрыць;
4) для ўтварэння дзеяслова са знач. не ўлічыць, абысці каго-, што-н. пры размеркаванні чаго-н.: абдзяліць, абмінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wymienialny
1. прыдатны для абмену; які можна абмяняць;
2.фін. абарачальны; канвертаваны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
змяня́ць1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак.да змяніць.
змяня́ць2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм. Зрабіць абмен чаго‑н. на што‑н.; абмяняць, памяняць. — Я на панскі капялюш Брыль свой не змяняю.Колас.
•••
Змяняць быка на індыка; змяняць гаршкі на гліну — памыліцца ў разліках, з дрэннага выбраць горшае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абме́н, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. абменьваць — абмяняць і абменьвацца — абмяняцца.
2.Спец. Адна з форм вытворчых адносін, якая заключаецца ва ўзаемным адчужэнні прадуктаў працы і іншых аб’ектаў уласнасці на аснове добраахвотнага пагаднення.
•••
Абмен рэчываў — сукупнасць працэсаў, звязаных з ператварэннем рэчываў у жывых арганізмах у іх узаемадзеянні з навакольным асяроддзем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Зрабіць абмен, абмяняць. — І яшчэ адно, Андрэй Ігнатавіч, — шэптам загаварыў барадач, — трэба збыць тавар, прамяняць на чырвонцы, з імі спакайней...Якімовіч.//накаго-што. Адмовіўшыся ад каго‑, чаго‑н., аддаць перавагу другому. Ну і кожны з хлопцаў бадай што роднага бацьку прамяняў бы на .. [Піліпа].Кулакоўскі.— Самасад ні на якія папяросы не прамяняю, — заявіў .. [Васіль], згортваючы цыгарку.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., што.
1. Спыніць існаванне чаго‑н.; ліквідаваць. У Рубанаўцы калісь хутары зрабілі, потым вайна, рэвалюцыя, хутары самі рубанаўцы адмянілі.Галавач.// Аб’явіць што‑н. раней прынятае, узаконенае несапраўдным; скасаваць. Адмяніць прысуд. □ [Сцяпан Тамашэвіч:] — Мы склікалі агульны сход жыхароў і імем Савецкай улады адмянілі загады акупацыйных улад.Залескі.// Даць распараджэнне, каб аб’яўленае, намечанае не адбылося. Адмяніць экскурсію. Адмяніць паездку за горад.
2. Замяніць па тое, што больш падыходзіць; абмяняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБМЕЖАВА́ЛЬНЫЯ ЗАКО́НЫпа землеўладанні і землекарыстанні,
сукупнасць расійскіх нарматыўных актаў па абмежаванні маёмасных правоў насельніцтва Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны ў канцы 18 — пач. 20 ст. ў сферы землеўладання і землекарыстання. Пасля далучэння гэтых тэрыторый да Рас. імперыі канфіскоўваліся маёнткі памешчыкаў, якія адмовіліся прысягаць расійскім імператарам, землі ўдзельнікаў паўстання 1794, 1830—31, 1863—64 падлягалі і секвестру (у гэтым выпадку ўладальнік павінен быў прадаць зямлю або абмяняць яе на маёнтак ва ўнутраных раёнах Расіі). У 1864—65 набываць зямлю (за выключэннем пераходу па спадчыне) і ўступаць у землекарыстанне было забаронена «асобам польскага паходжання» і яўрэям. У 1860—1-й пал. 1870-х г. канфіскаваны або секвестраваны сотні зямельных участкаў ваколічнай шляхты. У 1882 у сельскай мясцовасці мяжы аселасці яўрэям забаронена арандаваць, браць у заклад ці кіраванне зямельную маёмасць усіх відаў. У 1884 аналагічны закон прыняты да «асоб польскага паходжання». З 1887 на Беларусі (апрача Магілёўскай губ.) права куплі зямлі пазбаўлены іншаземцы. У канцы 1860-х—80-я г. пэўныя абмежаванні ўведзены і для сялян (напр., яны маглі купляць канфіскаваныя або секвестраваныя маёнткі толькі цалкам). У выніку абмежавальных законаў плошча зямель мясц. памешчыкаў на Беларусі паменшылася з 7,5 млн.дзес. (78,4%) да 4,1 млн.дзес. (42,4%). Пад уплывам рэв. руху ў пач. 20 ст. шэраг абмежавальныя законы скасаваны, астатнія праіснавалі да 1917.
Літ.:
Громачевский С.Г. Ограничительные законы по землевладению в Западном крае с мотивами и разъяснениями. Спб., 1892;
Жукович П.И. О русском землевладении в Северо-Западном крае со времени присоединения его к России. Спб., 1895.