рукопожа́тие ср. по́ціск рукі́; рукапаціска́нне, -ння ср.;
обменя́ться рукопожа́тиями паці́снуць адзі́н аднаму́ ру́кі (абмяня́цца рукапаціска́ннямі).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кінафестыва́ль, ‑ю, м.
Агляд твораў кінамастацтва, прысвечаных якой‑н. агульнай тэме, або лепшых фільмаў з мэтаю абмяняцца вопытам і выявіць дасягненні за пэўны перыяд. Кінафестываль мастацкіх фільмаў. Міжнародны кінафестываль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. з кім. Абмяняцца развітальнымі словамі, паціснуць адзін аднаму рукі пры расставанні.
Р. перад ад’ездам.
2. з кім-чым. Пакінуць што-н., расстацца.
Р. са службай.
◊
Развітацца з белым светам (з жыццём) — памерці.
|| незак. разві́твацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. развіта́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
замяня́цца 1, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да замяніцца.
2. Зал. да замяняць 1.
замяня́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак., чым.
Разм. Тое, што і замяніцца (у 2 знач.); абмяняцца, памяняцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Абмяняцца адно з адным кім‑, чым‑н. Мы памяняліся месцамі. Яна села ля акна. Я сеў з краю. Грамовіч. Цяпер ужо Кандрат Назарэўскі павёў сястру — яны памяняліся ролямі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Абмяняцца кім‑, чым‑н. падобным, аднародным. Андрэй ссадзіў дзяўчыну з каня, узяўшы, як малое дзіця, пад пахі, і яны размяняліся вопраткай. Лобан. // У шахматнай гульні — зрабіць размен фігур. Размяняцца сланамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адвіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Абмяняцца адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад. пры расставанні, пры разлуцы; развітацца. Пакуль Алесь увязваў воз, Патапчык адвітаўся і пайшоў наперад. Чарнышэвіч. Дзяўчаты адвіталіся і выйшлі, але Алеська вярнулася назад. Дубоўка. // Адказаць на адвітанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагляну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Абмяняцца быстрымі позіркамі. Хлопцы пераглянуліся і, зразумеўшы адзін аднаго без слоў, кінуліся да зарасніку. Якімовіч. Прыборны і Лясніцкі пераглянуліся паміж сабой і ўсміхнуліся. Шамякін. Сакратар і капітан пераглянуліся, і кожны апусціў вочы. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размяня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.
1. Абмяняцца чым-н. падобным, аднародным.
Р. шапкамі.
2. У шахматнай гульні: зрабіць размен фігур.
Р. сланамі.
3. Пра тых, хто жыве разам: раз’ехацца, падзяліўшы агульную жылую плошчу.
|| незак. разме́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
◊
Разменьвацца на дробязі — расходаваць свае сілы, здольнасці на дробныя справы.
|| наз. разме́н, -у, м. (да 1, 2 і 4 знач.).
Р. фігур у шахматнай гульні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абме́н, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абменьваць — абмяняць і абменьвацца — абмяняцца.
2. Спец. Адна з форм вытворчых адносін, якая заключаецца ва ўзаемным адчужэнні прадуктаў працы і іншых аб’ектаў уласнасці на аснове добраахвотнага пагаднення.
•••
Абмен рэчываў — сукупнасць працэсаў, звязаных з ператварэннем рэчываў у жывых арганізмах у іх узаемадзеянні з навакольным асяроддзем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)