advocate2 [ˈædvəkeɪt] v. fml абараня́ць, выступа́ць у абаро́ну (чаго-н.); прапагандава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

salient1 [ˈseɪliənt] n. ву́гал, вы́ступ;

push a salient убіва́ць клін у абаро́ну праці́ўніка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дзяржа́ва, -ы, мн. -ы, -жа́ў, ж.

Асноўная палітычная форма арганізацыі грамадства, якая ажыццяўляе кіраванне, абарону эканамічнай і сацыяльнай структуры, а таксама краіна з пэўнай палітычнай арганізацыяй.

Межы дзяржавы.

Рабаўладальніцкая д.

|| прым. дзяржа́ўны, -ая, -ае.

Дзяржаўная палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́гарадзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. што. Выдзеліць, аддзяліць агароджай.

В. прагон для жывёлы.

2. перан., каго (што). Узяць пад абарону, пазбавіць ад адказнасці, абвінавачання каго-н. з вінаватых (разм.).

В. сябра.

|| незак. выгаро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мацава́ць, мацу́ю, мацу́еш, мацу́е; мацу́й; мацава́ны; незак., што.

1. Трывала прымацоўваць.

М. трос.

2. перан. Рабіць моцным, узмацняць.

М. абарону краіны.

3. У горнай справе: устанаўліваць крапеж.

4. Правяраць моц чаго-н. (разм.).

М. яйка.

|| наз. мацава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацьбактэрыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: супрацьбактэрыялагічная абарона — комплекс мер, накіраваных на абарону войск і насельніцтва ад уздзеяння бактэрыялагічнай зброі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

strike a blow for

заступі́цца за каго́-што, стаць на абаро́ну каго́-чаго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БО́ЎКІНСКАЯ АБАРО́НА 1943,

баі партыз. палка «Трынаццаць», часткі сіл 15-га партыз. палка, 17-й брыгады, атрада «Перамога», падраздзяленняў інш. атрадаў супраць карнай экспедыцыі ням. фашыстаў 5—18.10.1943 у лесе каля в. Боўкі Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Гітлераўцы накіравалі карнікаў супраць партызанаў і насельніцтва, што знаходзілася пад аховай партызанаў у міжрэччы Проні і Дняпра. Партызаны занялі абарону і ўтрымлівалі яе 5 дзён. Праціўнік сіламі пях. дывізіі, некалькіх батальёнаў, авіяэскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў уклініўся ў абарону партызанаў, заняў некалькі вёсак і завяршыў іх акружэнне. Партызаны і большасць насельніцтва 14 кастр. адышлі і занялі новую абарону. Пасля больш як 20 жорсткіх баёў партызаны 18 кастр. прарвалі кальцо акружэння і выйшлі ў тыл праціўніка. У памяць пра Боўкінскую абарону каля в. Дабужа насыпаны курган Бессмяротнасці.

т. 3, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апалаге́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Кніжн. Галіна багаслоўя, якая мае задачай абарону хрысціянскай догмы. // перан. Выкліканая якімі‑н. прычынамі, але не абгрунтаваная абарона чаго‑н.; усхваленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энвіро́ніка

(ад англ. environs = акружэнне)

комплекс навукова-тэхнічных ведаў пра ўплыў навакольнага асяроддзя на чалавека і абарону ад яго.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)