Ро́дзіна1 ’радня’ (Нас., Касп.; ганц., лун., ЛА, 3), ро́дзічка ’тс’ (віц., Хрэст. бел. дыял.). Да радзі́на, род (гл.).
Ро́дзіна2 ’сям’я, род’ (Жд. 3; беласт., віл., воран., Сл. ПЗБ) пад уплывам польск.rodzina ’сям’я’.
Ро́дзіна3 ’радзіма, бацькаўшчына, роднае месца’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; ТС). Відавочна з рускай мовы, у якой ро́дина ’родная старонка’ упершыню сустракаецца ў Дзяржавіна. Параўн. радзіма (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
месцанараджэ́нне, ‑я, н.
Месца, дзе нарадзіўся хто‑н.; радзіма каго‑н. Месцанараджэнне Янкі Купалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радзі́ма, ‑ы, ж.
1. Краіна, якая гістарычна належыць пэўнаму народу і якую гэты народ насяляе; бацькаўшчына. Маладыя калгаснікі пайшлі ў Чырвоную Армію са зброяй у руках абараняць сваю радзіму.Колас.Паўстала радзіма, замок Няволі зламала навек, Надзела з пралесак вянок І слёзы сагнала з павек.Купала.// Месца нараджэння каго‑н. Пра славу я тваю дачуўся, Радзіма, Случчына мая!Астрэйка.Калі Альшэўскі збіраецца на радзіму, да маці, яго заўсёды ахоплівае асаблівы настрой.Навуменка.
2. Месца ўзнікнення, паходжання чаго‑н. — Сея — мясцовая назва сіга, — растлумачыў інжынер. — Радзіма гэтай рыбы — Чудское возера.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аста́нкі, ‑аў; адз.няма.
Цела нябожчыка; прах. Радзіма — гэта і той курганок зямлі, дзе ляжаць астанкі бацькоў, дзядоў і прадзедаў.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Радзі́ма ’бацькаўшчына; месца нараджэння’ (ТСБМ), ’сям’я, радня’ (Стан.), ’айчына’ (Сцяшк.). Ад род1 (гл.) з дапамогай суф. ‑ім‑а, які мае значэнне прыналежнасці да чаго-небудзь, параўн. бел.пабраці́м, серб.-харв.rodim ’сваяк’ (Скок, 3, 152).