часовы орган улады ў Гомелі ў снеж. 1918 — студз. 1919. Утворана 17.12.1918 на пасяджэнні гар. думы на ўзор Укр. дырэкторыі. Бальшавіцкая арг-цыя адмовілася падтрымаць Гомельскую дырэкторыю і стварыла Ваенна-рэв.к-т (ВРК). У склад Гомельскай дырэкторыі ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў, Гомельскага с.-д.к-та Бунда, сацыялістаў-сіяністаў, гар. думы, Цэнтр. бюро прафсаюзаў і інш. Яе падтрымлівалі герм.акупац. ўлады. Пасля перагавораў сав. боку з герм. камандаваннем улада ў Гомелі 6.1.1919 перададзена ВРК. Гомельская дырэкторыя самаліквідавалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ДАВЫЯ ПЯСКІ́,
масівы пяскоў у выглядзе вузкіх паралельных град, найчасцей арыентаваных у напрамку пераважных вятроў; адна з гал. формаў рэльефу пясчаных пустынь. Даўж. град да некалькіх дзесяткаў кіламетраў, шырыня да некалькіх соцень метраў, вышыня ад некалькіх да 80—200 м, адлегласць паміж грабянямі град да 4,5 км. Фарміруюцца віхравымі рухамі, якія ўзнікаюць у ветравых патоках, а таксама ў выніку нераўнамернага награвання схілаў рознай экспазіцыі. Пашыраны ў пустынях Цэнтр. і Сярэдняй Азіі, Аўстраліі, Афрыкі, на ўзбярэжжы Балтыйскага м., трапляюцца на Бел. Палессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́К,
вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на Пд ад г. Маладзечна, 60 км ад Мінска, 14 км ад чыг. ст. Аляхновічы. 576 ж., 222 двары (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Філіял Дзярж. музея гісторыі л-ры «Гарадок». Помнікі архітэктуры: царква (2-я пал. 19 ст.), вадзяны млын (канец 19 — пач. 20 ст.). Каля вёскі археал. помнікі Гарадок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́ЦКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 18—20 ст. Утвораны пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772). Уваходзіў з 1776 у склад Полацкай губерні, з 1796 — Беларускай губерні, з 1802 — Віцебскай губерні. Цэнтр — г.Гарадок. Пл. 3107,3 кв. вярсты, нас. 112 033 чал. (1897). Падзяляўся на 21 воласць (1897). У студз. — лют. 1919 у складзе БССР, пасля ў складзе Віцебскай губ. адышоў да РСФСР. 15.2.1923 павет скасаваны, яго тэр. падзелена паміж Полацкім, Невельскім і Веліжскім пав. Віцебскай губ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Зіновій Самуілавіч) (19.11.1904, г. Асіповічы Магілёўскай вобл. — 14.12.1968),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Сімферопальскі камВНУ (1924), курсы ўдасканалення камсаставу (1940), курсы «Выстрал» (1943). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Сталінградскім, Цэнтр., Бел. франтах. Камандзір стралк. роты ст. лейт. Гарэлік вызначыўся ў 1943 пры вызваленні Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.: 16—18 кастр. дэсантная група пад яго камандаваннем першая фарсіравала Дняпро, вызваліла в. Шчытцы, заняла ўмацаваны рубеж, перарэзала важную магістраль праціўніка. Да 1945 у Чырв. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАСПАДАРЫ́»
(«Гаспадары, для Вас пішам гэта апавяданне...»),
бел. ананімная брашура. Выйшла нелегальна асобным выданнем без тытульнага ліста. Надрукавана лацінкаю. Налічвае 8 стар. празаічнага тэксту. Мяркуецца, што твор надрукаваны ў Кракаве. Прысвечана падзеям, што разгарнуліся 9.11.1893, калі царскія ўлады закрывалі касцёл у мяст. Крожы (Кражай) у Літве. Сяляне аказалі супраціўленне, іх схапілі і судзілі ў Віленскай суд. палаце. Багацце лексікі, трапныя фразеалагізмы, жывая гутарковая мова даюць падставу прыпісаць гэта выданне Ф.Багушэвічу. Брашура зберагаецца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭНО́БЛЬ (Grenoble),
горад на ПдУ Францыі ў Альпах, пры зліцці рэк Ізер і Драк. Адм. ц. дэпартамента Ізер і гал. горад гіст. вобласці Дафінэ. 154 тыс.ж., з прыгарадамі каля 400 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Электратэхн., хім., папяровая., харч.прам-сць, вытв-сць пальчатак. Каля Грэнобля буйныя ГЭС. Ун-т, ін-т ядзерных даследаванняў. Музеі Стэндаля (нарадзіўся ў Грэноблі), прыгожых мастацтваў. Арх. Помнікі 11—17 ст.Цэнтр альпінізму і зімовых відаў спорту. Месца правядзення Х зімовых Алімпійскіх гульняў (1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБНЫ́ ГАРМО́НІК,
духавы язычковы муз. інструмент. Складаецца з комплексу метал. язычкоў, замацаваных на абодвух баках планкі, да якой прылягае драўляная або пластмасавая пласцінка з проразямі; праз іх струмень паветра трапляе на язычкі. У кожным канале 2 галасы, адзін з якіх гучыць пры выдыху, другі — пры ўдыху. Існуюць з сярэдзіны 19 ст., найб. пашыраны ў краінах Цэнтр. Еўропы. Вядомы губныя гармонікі розных сістэм з рознымі дыяпазонамі (1—3 актавы), з храматычным гукарадам, з клавішамі і інш.Найб. пашыраны ў строях С, G, F, а.
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1965). Скончыла студыю пры Кіеўскім рус.драм. т-ры (1924), дзе працавала да 1934. У 1934—80 у Цэнтр. т-ры Сав. Арміі ў Маскве. Яе мастацтва вызначалася вострай характарнасцю, яркім тэмпераментам і вытанчанасцю. Сярод роляў: Негіна («Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Шура Азарава («Даўным даўно» М.Гладкова), Васілуце («Каса марэ» І.Друцэ), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра). З 1952 здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́Я,
горад у Паўн. Індыі, у даліне р. Ганг, штат Біхар. Вядомы з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н.э. Каля 300 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Прам-сць: баваўняная, вытв-сць шэлаку (сыравіны для лакаў і палітур), перапрацоўка с.-г. прадуктаў. Гая — гіст., рэліг. і культ.цэнтрСтараж. Індыі. Месца паломніцтва індуістаў (гара Гая). Вёска Будх-Гая (за 10 км на Пд) з’яўляецца сусв. цэнтрам паломніцтва будыстаў, дзе, паводле паданняў, Буда ўпершыню выступаў перад людзьмі. Там жа стараж. будыйскі храм Махабодхі.