Прайдзісве́т ’пранырлівы, лоўкі, хітры чалавек’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ). Ад формы заг. ладу дзеяслова прайсці і свет. Параўн. верціхвост, верцішыйка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праску́ра, праскурка, про́скура, праскура́, проску́рка ’прасвіра’ (Шат., Касп., Др.-Падб., Нас., Шпіл., Мік., ТС, Маш.; маг., Шн. 2). Гл. прасвірка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасто́та ’зборня простых людзей’ (Нас.). Ад про́сты з суф. зборнасці ‑ота, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́шчацца ’хавацца’: гадзіна прашчацца ад нас (воран., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка (4, 108), з рус. пря́таться ’тс’ (= сапсаванае прячется).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстрыгава́ць ’прыфастрыгаваць’ (Нас., Байк. і Некр., Жд., Мат. Гом.), прыстрыґава́ць ’тс’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. przyfastrzygować ’тс’, гл. фастрыгаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Множыць ’павялічваць’, ’памнажаць адзін лік на другі’, множыцца ’размнажацца’, ’дабаўляцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., ТС). Прасл. mъnoziti (). Да многа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морзы ’твар, нос і губы’ (Нас.). Балтызм. Параўн. літ. mùrza ’рот’, ’твар’. Карэннае ‑о‑ пад уплывам семантычна блізкай лексемы морда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́тніца, мытня ’таможня’ (ТСБМ, Нас., АУ). З польск. mytnica, mytnia ’тс’. Больш падрабязна гл. Германовіч, Лекс. і грам., 3–5.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяніць ’мяняць’, мяніцца ’мяняцца’ (Гарэц., Нас.), ст.-рус. мѣнитися ’тс’, мѣнити ’мяняць’ (XV ст.). Да прасл. mėniticmėna. Гл. мена, мяняць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяшэніцца ’мяшацца, збівацца, блытаць’ (Нас.). Рус. смал. мишениться ’падманвацца’, уладз. мишенить ’вяла рабіць што-небудзь’. Утворана ад мешань < мяша́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)