свабо́дна,
1. Прысл. да свабодны (у 3, 4, 5, 6, 7, 10, 11 і 12 знач.).
2. безас. у знач. вык. Прасторна, не цесна. У вагоне было свабодна, і.. [Рыгор са сваёю спадарожніцай] занялі ў першым ад выхаду аддзяленні два месцы пры акне. Гартны. // перан. Пра пачуццё свабоды, натуральнасці, якую хто‑н. адчувае. І з Лёнем.. [Шуры] так свабодна. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скна́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Надзвычай скупы, прагны (пра чалавека). Гарэла мука, чай, тытунь — усё тое, над чым яшчэ ўчора калаціўся скнарлівы Кід і што так патрэбна было бедным чукоцкім ярангам. Бяганская. // Уласцівы скупому чалавеку. Па беражліваму, нават скнарліваму характару .. [гаспадыні] я добра ведаў, што адна з .. [шаф] была завалена атопкамі чаравікаў, дзіравых валёнак, рознай абутковай старызнай. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спор, ‑у, м.
Удача, поспех у чым‑н. Спор у рабоце. □ Госці павіншавалі Ганну Сымонаўну з «улазінамі», з прыездам, пажадалі ёй шчасця і спору ва ўсім. Дубоўка. «Э-эх!» — пайшоў [Фама]. Падскочыў два разы, Але чамусьці не было ў танцы спору. Корбан.
•••
Спор ды лад (у рабоце, жыцці і пад.) — пажаданне добра працаваць, жыць і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.
1. Разм. Жан. да таптун.
2. Адзін з відаў рыбалоўнай сеткі. У Куранях ракі .. не было, і снасць тут у людзей трымалася свая, балотная: лазовыя баўтухі, лазовыя таптухі, венцяры... Мележ. Калісьці ж вось тут у лазе Таптухі мы ставілі самі, Ішлі асцярожна ў вадзе. Нясмела тапталі нагамі. Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увахо́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. уваходзіць — увайсці (у 1 знач.).
2. ‑а. Месца, праз якое ўваходзяць куды‑н. Ля падножжа гары ззяў уваход у пячору. Шыцік. Кожная палата мела свой уваход і выхад. Якімовіч. На шпітальным двары было цёмна, гарэла некалькі ліхтароў толькі над уваходам у будынак. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угры́зціся, ‑зуся, ‑зешся, ‑зецца; ‑зёмся, ‑зяцеся; пр. угрызся, ‑лася; зак.
Грызучы што‑н., моцна ўчапіцца зубамі. [Халуста] угрызся гнілымі, але драпежнымі зубамі ў мяса, доўга жаваў яго без хлеба. Чарнышэвіч. // перан. Разм. Глыбока ўесціся, упіцца ў што‑н. Угрызлася піла ў дрэва. □ [Барыс:] — А было так: зямля — цэмент. Нарогамі не ўгрызціся ў цвёрдую, закасцянелую цаліну. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усма́к, прысл.
Разм.
1. Са смакам; з апетытам. Снедаюць.. [Ларыса і Даніла] ўсмак, бо ўсё на стале свежае, гарачае. Кулакоўскі.
2. Да поўнага задавальнення, удосталь. Канечне, я мог бы не спяшацца і наогул не ўставаць так рана, паспаць усмак: да пачатку змены было далёка. Вышынскі. Некалі начаваў у.. [Васіля] пасля сходу, пагаварылі тады ўсмак, спадабаўся чалавек: разумны, гаспадарлівы. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлюпаце́ць, ‑паціць; незак.
Разм. Тое, што і хлюпатаць. Была ранняя вясна, пахла вільготнай зямлёй, і на дне траншэі, у нас пад нагамі, часам хлюпацела вада. Шарахоўскі. / у безас. ужыв. Сакратар намок і зверху і спадыспаду — дарэмна халявы падцягваў — і цяпер хлюпаціць у ботах. Мурашка. Марозу не было, але і пад нагамі не хлюпацела. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеснава́та,
1. Прысл. да цеснаваты.
2. безас. у знач. вык. Пра недахоп свабоднага месца, скучанасць. У вагоне, як звычайна ў такі час, было цеснавата. Якімовіч. // перан. Адсутнасць магчымасці для праяўлення ініцыятывы, здольнасцей. Алесь гаварыў горача, падаваў слушныя ідэі, і на развітанне Паўлавец сказаў: — Гляджу я на вас і думаю: цеснавата вам у жыцці. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́ласць, ‑і, ж.
1. Непашкоджанасць, некранутасць каго‑, чаго‑н. Гунава прыслаў запіску, што Сімон можа выехаць у Сагвасаліо хоць заўтра, паблажліва гарантуючы абсалютную цэласць ягонай асобы. Самуйлёнак.
2. Адзінства, звязанасць усіх частак чаго‑н.; цэльнасць, цэласнасць. Не было цяпер і той цэласці і яснасці, з якой жыў.. [Лабановіч] тут у першыя дні свайго прыезду. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)