Пацясняючы, пазбавіць прасторы, зрабіць меншымі прастору, месца, якое занята кім‑, чым‑н. Каб яшчэ больш сцясніць пазіцыю і не даць палякам разгарнуцца для бою, Букрэй загадаў заваліць дарогу за грэбляю, каб конніца не магла праскочыць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узгало́ўе, ‑я, н.
Месца ў пасцелі, куды кладуцца галавой. На блакітную коўдру і падушкі накінута капа з карункамі. Каля ўзгалоўя — тумбачка.Гарбук.// Падгалоўе. Усюды ў дарозе служыў .. [партфель] узгалоўем — у цяплушках, у пасажырскіх вагонах, а ў часы ваеннага камунізма і ў канторы.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усхвалява́насць, ‑і, ж.
Стан усхваляванага (у 2 знач.); хваляванне. У гэтым голасе было многа шчырасці, у ім была нейкая маладая ўсхваляванасць, што заўсёды падабалася гледачам і прыводзіла іх у захапленне.Шчарбатаў.На новае месца заўсёды пераязджаеш з пачуццём нейкай своеасаблівай усхваляванасці.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыкірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Спец. Апрацоўваць спілаваныя дрэвы і падцягваць іх з месца нарыхтоўкі да дарогі; траляваць. Як і раней, жыццё кіпела на беразе і ў лесе: на прарабскіх лесасечных участках валілі дрэвы, чыкіравалі і вывозілі хлысты да эстакад.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)