Лю́ты ’злы, крыважэрны (пра жывёл)’, ’жорсткі, бязлітасны’, ’кровапралітны’, ’невыказна цяжкі’, ’суровы, крайне строгі’, ’вельмі моцны ў сваім праяўленні’, ’сіберны (пра з’явы прыроды), рэзкі, халодны’ — адсюль і назва другога месяца каляндарнага года — лю́ты (Нас., Бяльк., Шат., Гарэц., Бес., Яруш., ТС, ТСБМ). Булахаў (Гіст., 121–122) для ст.-бел. лютый вылучае наступныя значэнні: ’дзікі, неўтаймаваны, драпежны (звер)’, ’раз’юшаны, шалёны (чалавек)’, ’вельмі жорсткі, крывавы, кровапралітны (бой, зброя, сеча)’, ’бязлітасны, пакутлівы, вельмі цяжкі (стан здароўя)’, ’надзвычай халодны, марозны (зіма, другі месяц года)’. Укр. лю́тий, рус. лю́тый, люто́й, польск. luty азначаюць ’строгі, дзікі, бязлітасны, жорсткі’, ’халодны, марозны’ і ’другі месяц зімы’; толькі ў серб.-харв. гаворках лути мае апошняе значэнне; у іншых мовах: чэш. litý, ст.-чэш. lʼutý, славац. ľúty, славен. ljȗt, серб.-харв. љу̑т, макед. лут, балг. лют, ст.-слав. лютъ абазначаюць ’дзікі, злы, востры, строгі, бязлітасны, крыважэрны, крохкі, ломкі, кіслы, вельмі горкі, нязносны, атрутны’ і да т. п. Прасл. lʼutъ, якое збліжаюць з кімр. llid (< *lūto ’гнеў, раз’юшанасць’), з тах. прыслоўем lyutār ’вельмі’. Трубачоў (Эт. сл., 15, 236) суадносіць яго з і.-е. *leu‑, *leu̯ǝ‑, *lēu‑, ’аддзяляць’. Іншыя менш імаверныя версіі і л-ру гл. Фасмер (2, 547), Скок (2, 340–342), Бязлай (146), БЕР (3, 581–584). Сюды ж лю́тасць ’люты, раз’юшаны, гнеўны стан’ (ТСБМ). Аб бел. палютый, укр. палютий — назва 13‑га месяца паміж зімой і летам (вясной) гл. Шаўр (Этимология–71, 93–101). Аб выразе лютый звѣрь ’дзікая жывёла (леў, барс, мядзведзь і інш.’, ’казачная жывёла (змей, гривь)’ гл. артыкулы Сумнікавай, Сабаляўскаса і Іванава ў БСИ, 1984, 59–79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

díebisch

1. a

1) зладзе́йскі;

~e Spráche зладзе́йскі жарго́н

2) зладзеява́ты

2. adv

1) крадко́м, упо́тай

2) разм. ве́льмі;

sich ~ fréuen чарто́ўскі [страшэ́нна] ра́давацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

squeamish [ˈskwi:mɪʃ] adj.

1. : feel squeamish нудзі́цца

2. даліка́тны, разбо́рлівы; крыўдлі́вы; нерво́вы

3. скрупулёзны; прынцыпо́вы, карэ́ктны (пра прынцыпы, мараль і да т.п.);

He’s very squeamish about honour. Ён вельмі прынцыповы ў пытаннях гонару.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mover [ˈmu:və] n.

1. ініцыя́тар (ідэі, прапановы)

2. асо́ба/рэч, яка́я ру́хаецца пэ́ўным чы́нам;

She is a great mover on the dance floor. Яна вельмі прыгожа танцуе.

3. AmE пераво́зчык мэ́блі пры перае́здзе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

blink​1 [blɪŋk] n.

1. мірга́нне, падмі́ргванне

2. міг, імгне́нне, вокамгне́нне, мо́мант

♦

in the blink of an eye ве́льмі ху́тка, імгне́нна, мі́гам;

on the blink infml у ке́пскім ста́не, няспра́ўны (пра машыну)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

blunt​1 [blʌnt] adj.

1. тупы́, незаво́страны;

blunt scissors тупы́я нажні́цы

2. рэ́зкі, грубава́ты; прамы́, прамаліне́йны;

To be blunt, your attitude to work is appalling. Праўду кажучы, тваё стаўленне да працы вельмі дрэннае.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

chronic [ˈkrɒnɪk] adj.

1. храні́чны; зацяжны́; застарэ́лы;

a chronic disease храні́чнае захво́рванне;

a chronic invalid хво́ры-хро́нік;

chronic rheumatism храні́чны рэўматы́зм

2. пастая́нны

3. infml ве́льмі дрэ́нны; невыно́сны;

chronic poverty безнадзе́йная гале́ча, беспрасве́цце

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

thumb​1 [θʌm] n. вялі́кі па́лец (рукі, рукавіцы)

♦

be all (fingers and) thumbs быць ве́льмі няспры́тным, нязгра́бным;

give smb. thumbs up крыча́ць «бра́ва»;

under smb.’s thumb пад пято́й у каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БАКТЭРЫЯ́ЛЬНЫЯ ХВАРО́БЫ РАСЛІ́Н, бактэрыёзы,

хваробы раслін, якія выклікаюцца неспараноснымі бактэрыямі з сямействаў мікабактэрый, псеўдаманадаў, бактэроідаў. Пашыраны ва ўсім свеце. Многія вельмі шкодныя, асабліва ў паўд. раёнах зямнога шара. Прычыняюць страты с.-г. культурам: бульбе, памідорам, агуркам, капусце, буракам, бабовым, бавоўніку, тытуню, пладовым, вінаграду і інш. Пашкоджанні бываюць: агульныя (выклікаюць гібель усёй расліны або асобных яе частак — гамоз бавоўніку, сасудзісты бактэрыёз капусных), выяўляюцца на каранях (каранёвыя гнілі) або ў сасудзістай сістэме (гл. Сасудзістыя хваробы раслін); мясцовыя (захворванні асобных частак або органаў расліны — бактэрыяльная мокрая гніль агародніны, бактэрыёз агуркоў і дыні), выяўляюцца на парэнхімных тканках у форме апёкаў раслін, плямістасцяў раслін і мокрых гніляў: мяшанага характару (сасудзіста-парэнхіматозныя хваробы, напрыклад, бактэрыёз сланечніку). Асобнае месца займаюць бактэрыяльныя хваробы раслін, звязаныя з утварэннем пухлін (бактэрыяльны каранёвы рак пладовых). Бактэрыі пранікаюць у расліну праз вусцейкі лісця, вадзяныя поры, розныя раны. Перадача ўзбуджальнікаў магчыма з насеннем і пасадачным матэрыялам, расліннымі рэшткамі, кроплямі дажджу, паліўнымі водамі, насякомымі, нематодамі і інш. Меры барацьбы гл. ў арт. Хваробы сельскагаспадарчых раслін.

Літ.:

Бактериальные болезни растений. М., 1981;

Дорожкин Н.А., Бельская С.И. Болезни картофеля. Мн., 1979.

Да арт. Бактэрыяльныя хваробы раслін: 1 — бактэрыёз пшаніцы; 2 — бактэрыёз гароху; 3 — бактэрыяльная рабуха тытуню; 4 — бактэрыяльны рак памідораў.

т. 2, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРО́ДАЎКІ,

дабраякасныя пухлінападобныя невял. нарасты на скуры, якія ўзнікаюць ад разрастання сасочкавага і рагавога яе слоя. Выклікаюцца вірусам папіломы чалавека, што перадаецца пры кантакце і праз рэчы. Скрыты перыяд 2—5 месяцаў. Бываюць звычайныя, плоскія (юнацкія), востраканцовыя, старэчыя і інш.

Звычайныя (простыя) бародаўкі — бязбольныя вузельчыкі памерам ад шпілечнай галоўкі да гарошыны, з дробнымі сасочкамі або варсінкамі. Пры зліцці ўтвараюць гузаватыя бляшкі. Найб. часта бываюць на кісцях і пальцах рук. Разнавіднасць іх — падэшвенныя бародаўкі на падэшвах ступні. Шчыльныя, арагавелыя, жоўтага колеру, дыяметрам 10—20 мм, вельмі балючыя пры націсканні і хадзе. Плоскія бародаўкі — дробныя вузельчыкі дыяметрам 0,5—3 мм, бледна-ружовага або жаўтавата-карычневага колеру, з плоскай гладкай паверхняй або з дробнымі лускавінкамі. Узнікаюць у дзіцячым і юнацкім узросце на твары, шыі, тыльнай паверхні кісці. Востраканцовыя бародаўкі — сасочкападобныя вузельчыкі ружовага колеру, якія развіваюцца на палавых органах, у пахвінных і між’ягадзічных складках. Старэчыя бародаўкі — шаравата-жоўтыя нарасты на скуры жывата, спіны, грудзей. Развіваюцца ў пажылых людзей. Лячэнне: пры звычайных і юнацкіх выкарыстоўваюць псіхатэрапію, пры звычайных, старэчых і плоскіх — прыпальванне, дыятэрмакаагуляцыю, аўтагематэрапію, крыятэрапію; падэшвенныя бародаўкі ліквідуюць увядзеннем пад аснову раствору навакаіну, востраканцовыя — хірургічна.

М.​З.​Ягоўдзік.

т. 2, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)