Пасцёбка ’лёгкае пакаранне розгай’ (Нас.). Рус. пск., цвяр. постёбка ’прымус, панукванне, падганянне’. Бел.-рус. ізалекса. Да сцябаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўгодкі ’паўгодзе’ (Нас.), ’паўгода пасля смерці’ (Яшкін, вусн. паведамл.). Да паў- і год (гл.). Суфікс, як у памінкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́стаць ’біць палкай з тоўстым канцом’ (Нас.), пестуй ’таўкач’ (Касп.). Да пестаў (гл.) пры ад’ідэацыі гатаваць, пешага (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прахажа́й ’прайдзісвет, хлус’ (Нас.). Дэрыват ад прахо́жы < прахадзі́ць з суф. ‑ай. Аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысабе́чыць ’набыць ва ўласнасць; прысвоіць, прыўлашчыць чужое’ (Нас., Ласт.; Сл. Брэс.). Ад сабе́чыць ’набываць ва ўласнасць, прысвойваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстра́шка ’пострах’ (Нас.). Утворана ад дзеясл. *прыстрашыць < страшыць з суфіксам ‑к‑. Параўн. рус. дыял. пристра́шка, укр. при́страшка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуцу́к ’таўстатвары чалавек; пацук’ (Нас.; в.-дзв., глыб., Сл. ПЗБ). Кантамінацыя пуцаты ’мардаты’ і пацук, гл. пуца, пуцак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэгра́цыя ’вольны час, адпачынак; лёгкая праца’ (Нас.). Ст.-бел. рекрацыя ’тс’. Параўн. яшчэ славац. regrácia ’забава’. Гл. рэкрэацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Све́так ‘сведка’ (Нас.), свіэток ‘тс’ (Бес.). Гл. сведка; магчыма, пад уплывам польск. swiadek, ‑т‑ з светка, светкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скліць1 ‘скуліць, ныць’ (Касп.). Магчыма, іншая ступень чаргавання да склець (гл.).

Склі́ць2 ‘шкліць’ (Нас.). Гл. шкліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)