КАЦ ((Katz) Бернард) (н. 26.3.1911, г. Лейпцыг, Германія),
англійскі фізіёлаг.
Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1952; віцэ-прэзідэнт з 1965). Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1934). У 1935—39 і 1946—50 ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане, з 1952 праф. і заг. кафедры біяфізікі ў ім жа. Навук.працы па нервова-мышачнай фізіялогіі і біяфізіцы, пераважна па вывучэнні механізму генерацыі біяэл. патэнцыялаў, сінаптычнай перадачы ад клеткі да клеткі і фіз.-хім. уласцівасцей клетачных мембран. Нобелеўская прэмія 1970 (разам з Дж.Аксельрадам і У.Эйлерам).
метэаролаг і кліматолаг. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. У 1872—75 у Гал.фіз. абсерваторыі, у 1875 пераехаў у Германію, потым у Аўстрыю. Навук.працы па кліматалогіі, агульнай, сінаптычнай і марской метэаралогіі. Вывучаў кліматычныя ўмовы розных раёнаў Зямлі, паўтаральнасць і рух цыклонаў і антыцыклонаў, уплыў сонечнай актыўнасці на надвор’е і клімат, кліматы мінулага і інш. Стварыў класіфікацыю кліматаў Зямлі.
Тв.:
Рус.пер. — Климатоведение: Общее учение о климате. СПб., 1912;
Основы климатологии: (Климаты земного шара). М., 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРКО́ЎСКІ (Валерый Васілевіч) (н. 14.1.1949, в. Новая Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел вучоны ў га ліне хірургіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1977), з 1985 працуе ў ім. Навук.працы па барацьбе з хірург. інфекцыямі, эндагеннымі інтаксікацыямі, праблемах выкарыстання апаратуры і метадах карэкцыі гамеастазу, транспланталогіі.
Тв.:
Biospecific antiproteinase haemosorbent «Ovosorb» in complex therapy of acute destructive pancreatitis (у сааўт.) // Biomaterials. 1994. Vol. 15, № 5;
Детоксикационная терапия при перитоните. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧЭ́НКА (Аляксандр Андрэевіч) (н. 15.7.1939, в. Чырына Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1984). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1962) і працуе ў ім (з 1970 заг. кафедры). Навук.працы па псіхіятрыі, мед. псіхалогіі, нейрафізіялогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́ШЧАНКА (Анатоль Пятровіч) (н. 1.9.1946, г. Калінінград, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1995), праф. (1996). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Навук.працы ў галіне нелінейнай оптыкі і лазернай фізікі. Распрацаваў спектральна-палярызацыйныя метады вызначэння тыпаў і механізмаў нелінейных працэсаў у малекулярных сістэмах.
Тв.:
Физический практикум. Мн., 1986 (у сааўт.);
Обобщенный метод описания формирования поляризованного излучения в лазерах на растворах красителей (разам з Л.І.Буравым, А.П.Лістападам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1997. Т. 64, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЫ́ЧАЎ (Ізат Назаравіч) (н. 10.10.1923, аул Ялкым Байрам-Алійскага р-на Марыйскай вобл., Туркменістан),
туркменскі жывапісец. Правадз. член АМСССР (1988). Герой Сац.працы (1983). Нар.маст. Туркменістана (1964). Нар.маст.СССР (1973). Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1953). Працаваў у жанравай карціне, партрэце, нацюрморце. Творы вызначаюцца дэкаратыўнасцю, яркім каларытам, імкненнем да манументальнасці: «Газэль» (1959), серыя «Мая Туркменія» (1963—75), «Новае нараджэнне», «Заўтра свята» (абодва 1972), «Новая эра» (1975), «Сцяг рэспублікі» (1977) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮЧАРО́Ў (Аляксандр Аляксандравіч) (1.7.1921, г. Варонеж, Расія — 18.6.1992),
бел. вучоны-інфекцыяніст. Д-рмед.н. (1970), праф. (1971). Скончыў Ленінградскую ваен.-мед. акадэмію (1943). З 1949 у Мінскім мед. ін-це (у 1961—86 рэктар). Навук.працы па вывучэнні клінікі, эпідэміялогіі кішачных інфекцый (дызентэрыі, харч. таксікаінфекцыі, язвавага каліту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІС ((Knies) Карл Густаў Адольф) (29.3.1821, г. Марбург, Германія — 3.8.1898),
нямецкі эканаміст, адзін з заснавальнікаў гістарычнай школы палітэканоміі. Праф. камеральных навук Фрайбургскага ун-та (1855—60), эканомікі Гайдэльбергскага ун-та (1865—96). У сваёй асн.працы «Палітычная эканомія з гістарычнага пункту погляду» (1853) крытыкаваў палажэнні класічнай палітэканоміі, адмаўляў існаванне агульных эканам. законаў развіцця, выступаў супраць класічнага паняцця выгады індывідуума як гал.эканам. рэгулятара паводзін індывідуумаў, падкрэсліваў значэнне такіх якасцей, як адчуванне свайго ўдзелу ў грамадстве, справядлівасці і сумленнасці. Прыхільнік металістычнай тэорыі грошай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ГАН (Аляксандр Рыгоравіч) (н. 12.3.1929, г. Прылукі Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі тэкст. матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1985). Скончыў Маскоўскую тэкст. акадэмію (1954). З 1968 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук.працы па тэхналогіі прадзення камбінаваных і тэкстураваных хім. нітак. Распрацаваў тэарэт. палажэнні атрымання высокарасцяжных нітак, прагназіравання і мадэлявання ўласцівасцей новых нітак з улікам іх структурных асаблівасцей.
Тв.:
Производство комбинированной пряжи и нити. М., 1981;
Производство комбинированных нитей аэродинамическим способом. М., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНФАРТ ((Cornforth) Джон Уоркап) (н. 7.9.1917, г. Сідней, Аўстралія),
англійскі хімік-арганік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1953). Вучыўся ў Сіднейскім і Оксфардскім (з 1939) ун-тах. З 1946 у Савеце па мед. даследаваннях (Вялікабрытанія), з 1962 дырэктар лабараторыі хім. энзімалогіі фірмы «Шэл», з 1975 праф. Сусекскага ун-та. Навук.працы па біяарган. хіміі. Прымаў удзел у праграме па высвятленні будовы пеніцыліну. Ажыццявіў татальны сінтэз неараматычнага стэроіда (1951). Даследаваў механізм біясінтэзу халестэрыну з дапамогай распрацаванага ім метаду мечаных папярэднікаў. Нобелеўская прэмія 1975.