напну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і напяць (у 1 знач.). — Но-о, маленькія! — пачуў я ззаду гарэзлівы жаночы голас і напнуў вяроўку. Кулакоўскі. Мы зноў селі на ўзмежак, напнулі над сабою паркалёвую хустку і так асталіся сядзець да канца навальніцы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамо́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. церамок, ‑ла; зак.

1. Стаць зусім мокрым, прамокнуць наскрозь. Перамокнуць пад дажджом. □ Дай перамерзнуць у сцюжах тваіх, Дай перамокнуць у сотнях дажджоў, Дай перасмягнуць у тысячы спёк, Мая дарагая Радзіма! Лось.

2. Страціць якія‑н. якасці ад доўгага мачэння. Каноплі перамоклі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамакну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Асушыць чым‑н., што ўбірае ў сябе вільгаць (прамакальнай паперай, марляй і пад.). Толя скончыў яшчэ адну старонку, старанна прамакнуў напісанае і запытальна паглядзеў на старшую піянерважатую. Шыловіч. Камендант зноў прамакнуў насоўкай пот на твары, на лысіне. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пужну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Аднакр. да пужаць (у 2 знач.).

2. Прыстрашыць, прыпужнуць. [Жагула:] Я ўзяў стрэльбу, разы два пужнуў, то .. [сабакі] і супакоіліся. Крапіва. Зубра ж не чуваць. Пужнуў ад сябе назолу-чалавека і, пэўна, застаўся стаяць у сваёй велічнай адзіноце. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пусцяко́віна, ‑ы, ж.

1. Што‑н., не вартае ўвагі; дробязь. [Гарлахвацкі:] Можа, у вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка, ну самая такая пусцяковіна, якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.

2. Глупства, лухта. [Чмаруцька:] — Язык у мяне на якую пусцяковіну, дык ён, не раўнуючы, як той экспрэс колішні. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пэ́цнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да пэцкаць (у 1 знач.).

2. каго. Разм. Ударыць. Славік абразіўся таксама. Каб хто ў іншым месцы гэтак зняважліва пэцнуў па твары — не паглядзеў бы ні на ўзрост, ні на пасаду, ні на што. А тут прыйшлося змаўчаць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Памянш.-ласк. да рыба; невялікая рыба.

2. Разм. Ласкавы зварот, звычайна да дзіцяці, жанчыны. [Валя:] — Як там Верачка бедная, рыбка мая?.. Брыль. [Дамянік:] Ганна! Ганна! Я жартую; Ну, спыніся, не ўцякай! Хоць разочак пацалую... Ганна, рыбка, пачакай! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́бнуць, ну, ‑неш, ‑не; незак.

Тое, што і слабець. Не еўшы, чалавек хутка слабне, і ногі не ідуць... Гарэцкі. Яшчэ ў грудзях не згаслі сілы, Яшчэ не слабнуць сэрца крылы, Не адцвіла ў душы вясна! Гілевіч. І ўсё адно не слабне цікавасць да коласаўскай паэмы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тандэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Нізкай якасці, з нізкай якасцю. На сцяне стрэльба, старасвецкі .. гадзіннік і некалькі тандэтных малюнкаў. Купала. [Зорын:] — Я з вас [рабочых] сем патоў выганю!.. Ну чаго варта такая работа, праверыць мне залатнікі!.. А тут трэба абтачыць бандажы!.. Зразумейце, нарэшце, што я тандэтнай работы не пацярплю! Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўсма́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Трохі тоўсты, таўставаты. І з чым нос дзядзькаў параўнаць. Каб выйшаў ён такі, як трэба: Ну, нос кароткі і таўсматы, Ды досыць спрытны, хоць кірпаты. Колас.

2. Поўны, моцна складзены (пра чалавека). Каржакаваты хлопец, гэтакі таўсматы здаравяк, гаварыў з раздум’ем. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)