1. Імкнуцца перамагчы каго‑н., дабіваючыся адной і той жа мэты. Сапернічаць на рынгу.// Уступаць у саперніцтва, дамагаючыся кахання якой‑н. жанчыны (якога‑н. мужчыны).
2. Мець роўныя з кім‑н. заслугі, аднолькавыя якасці. На працягу ўсяго бронзавага веку з металам паспяхова сапернічаў камень.Штыхаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папіля́рны
(ад лац. papilla = сасок);
п-ныя лініі — рэльефныя лініі на далонях, падушачках пальцаў, падэшвах ног чалавека і малпаў; застаюцца нязменнымі на працягу ўсяго жыцця і строга індывідуальныя, на чым заснавана дактыласкапія.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пажада́нне, ‑я, н.
1. Выказанае словамі жаданне, часцей чаго‑н. добрага, адрасаванае каму‑н. Пажаданне поспеху. □ Для кожнага ў.. [італьянкі] было напагатове слова падзякі ці проста пажаданне ўсяго добрага ў жыцці і працы.Лынькоў.
2. Прапанова, патрабаванне. Выказаць свае пажаданні. □ Адзін за адным .. [наведвальнікі] заходзілі ў кабінет, выкладвалі свае просьбы, меркаванні, пажаданні.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
1.Спец. Успрыняць ад бацькоў, продкаў якія‑н. рысы. Дзеці ўнаследавалі колер вачэй маці.
2. Запазычыць, узяць у папярэднікаў як спадчыну (у 2 знач.). Унаследаваць алфавіт. □ [Дзеці] ўнаследуюць ад свайго бацькі нянавісць да фашызму, як унаследаваў нянавісць да ўсяго антычалавечага сам Ісай Казінец ад свайго бацькі.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утра́тны, ‑ая, ‑ае.
Стратны. — Багаты які кірмаш, — сказаў Алесь. — Багаты, — адказаў Кастусь. — Толькі ўтратны. Бацька казаў, што летась ледзь прадалі пятую частку ўсяго завезенага.Караткевіч./узнач.наз.утра́тнае, ‑ага, н.Адзін з гасцей параіў быў праз суд спагнаць з Грамабойчыка ўтратнае.Крапіва.Ужо, каб вяселле раскідаць, трэ было ўтратнае вярнуць.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціка́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць цікаўнага. У .. [Вінгеля] была нейкая падатлівасць, мяккасць, своеасаблівая цікаўнасць да ўсяго.Чорны.Людскую цікаўнасць можна лёгка зразумець: не толькі ў былой палескай глухамані, але наогул ва ўсёй Беларусі такія магутныя земснарады працуюць упершыню.Дадзіёмаў.
2. Жаданне, імкненне ўсё ўведаць, убачыць. Некалькі рабочых з цікаўнасцю пазіралі работу вадалазаў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шок, ‑у, м.
Агульнае цяжкае парушэнне функцый арганізма ў выніку моцнага фізічнага пашкоджання ці псіхічнага ўзрушэння. Налівайка быў у стане шоку: з перабітай адною нагою і другой лёгка параненай, з акрываўленым тварам, акачанелы, ён нерухома ляжаў на перавязачным пункце.Гурскі.А потым настала другая фаза шоку: паўнейшая абыякавасць да ўсяго на свеце.Шамякін.
[Фр. choc.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пень, пня, мн. пні, пнёў, м.
1. Астатак спілаванага, ссечанага ці зламанага дрэва, які тырчыць з зямлі.
Карчаваць пні.
Быць на пні (быць не зрэзаным — пра лес, збожжа). Стаіць як п. (перан.: нерухома, нічога не разумеючы; разм.).
2. Адно дрэва будаўнічага матэрыялу.
Купіць сорак пнёў лесу.
3.перан. Пра бесталковага, абыякавага да ўсяго чалавека (разм., пагард.).
Што гэты п. тут можа зразумець?
|| памянш.пянёк, -нька́, мн. -нькі́, -нько́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым.пянёчны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і пнёвы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
assimilate
[əˈsɪməleɪt]1.
v.t.
1) асымілява́ць, упадабня́ць
to assimilate immigrants — асымілява́ць імігра́нтаў
2) засво́йваць
You read so much that you do not assimilate it all — Ты чыта́еш так шмат, што ўсяго́ не засво́йваеш
3) Biol. засво́йваць
2.
v.i.
асымілява́цца, упадабня́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АБАРО́Т КАПІТА́ЛУ,
працэс узнаўлення руху ўсягоавансаванага капіталу, які бясконца паўтараецца. Не супадае з кругаабаротам капіталу. Поўны абарот капіталу адбываецца толькі тады, калі ў грашовай форме вяртаецца авансаваная вартасць асноўнага капіталу і ён аднаўляе сваю матэрыяльную форму. Таму абарот капіталу ахоплівае некалькі кругаабаротаў капіталу. Час, на працягу якога авансаваны ў грашовай форме капітал вяртаецца ў той жа форме да прадпрымальніка, наз. часам абаротам капіталу. Адзінкай вымярэння абароту капіталу служыць год. Хуткасць абароту капіталу вызначаецца па формуле:
, дзе n — колькасць абаротаў, A — адзінка вымярэння, a — час абароту індывід. капіталу. Хуткасць абароту капіталу — паказчык жыццяздольнасці капіталу. На яе ўплываюць час вытв-сці і час абарачэння, а таксама суадносіны асн. і абаротнага капіталу ў авансаваным капітале.