Разм. Тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел. Згарэла хата. Якбы яе і не было. Курыць яшчэ дым белаваты. А пад тым дымам — попел, тло.Колас.Штосьці вёскі не пазнаць! — Дзе ж пазнаеш? Тло, пажарышча!Дзяргай.
•••
Да тла — усё, поўнасцю, дашчэнту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Насланнё ’насланне, навядзенне чарадзейнай сілаю’ (Нас.) ’нашэсце’, ’пра таго, хто ў вялікай колькасці з’яўляецца дзе-небудзь, несучы шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’бяда, гора, няўдача, няшчасце’ (бялын., Янк. Мат.), ’напасць’ (Яруш.), насла́нне ’непрыемнасці, беды, няўдачы, хібы ў справах, усё, што з’яўляецца якбы насланым, пасланым у якасці кары злой сілай’ (Гарэц.), ’эпілепсія’, ’ачмурэнне’: bo czort u jeho nasłany (Пятк. 2, 209). Да насла́ць ’паслаць’, гл. слаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
замяша́нне, ‑я, н.
1. Стан разгубленасць збянтэжанасці. Зелянюк відавочна замяшаўся, і гэта яго замяшанне вылілася ў цяжкую, невыгодную для яго паўзу.Зарэцкі.Быў імгненны, як электрычная іскра, спалох, які працяў усю істоту, а хвілінай пазней, калі замяшанне прайшло, нейкае ўнутранае задавальненне.Навуменка.
2. Часовае парушэнне звычайнага ходу якога‑н. дзеяння; беспарадак, расстройства. — Сабраў бы ў камяк усю волю, прыняў бы адразу ўсе меры, каб не было ніякага замяшання ў калгасе.Хадкевіч.Кулямёт застракатаў другі раз, і ў першых радах зрабілася замяшанне.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аслупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Знерухомець ад моцнага ўзрушэння; анямець ад здзіўлення і інш. Раптам Гарпіна схамянулася і ўся аслупянела ад здзіўлення — гэта ж па радыё называлі яе імя, звярталіся да яе!Краўчанка.Усхапіўшыся, ён [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі.Пташнікаў.На дзядзьку-кухара глядзелі, Якбы яны [дзеці] аслупянелі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вух, выкл.
1. Выказвае пачуццё здзіўлення, захаплення і пад. перад сілай, велічынёй, незвычайнасцю чаго‑н. — Метраў, напэўна, сто! — Ды, глядзі, усе трыста... — Бух ты! Ніводнага дрэва такога няма. От бы пабачыць!Ракітны.
2. Ужываецца як гукаперайманне для перадачы моцнага і глухога гуку ад удару, выстралу і пад. У тым баку былі пачуліся выбухі, як таўклі ўсё роўна дзе ў ступе: вух-вух, вух-вух...Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
французскі скульптар; адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму ў скульптуры. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, карыстаўся парадамі Ж.Б.Карпо і А.Бары. Зазнаў уплывы Мікеланджэла, Данатэла, франц. гатычнай скульптуры. Працаваў у Парыжы і Мёдоне, Бельгіі (1871—77) і Італіі (1875). Раннім творам уласцівы смеласць вобразных і пластычных пошукаў, філас. глыбіня задумы, жыццёвасць перадачы складаных рухаў, энергічная мадэліроўка аб’ёмаў: «Чалавек са зламаным носам» (1864), «Бронзавы век» (1876), «Іаан Хрысціцель» (1878) і інш. З 1880 працаваў над гарэльефнай кампазіцыяй «Вароты пекла», асобныя часткі якой сталі самаст. творамі: «Ева» (1881), «Пацалунак» (1886), «Мысліцель» (1889), «Вечная вясна» (1880-я г.). У 1884—88 стварыў для г. Кале скульпт. групу «Грамадзяне Кале» (устаноўлена ў 1895), якая вызначаецца суровым героіка-драм. гучаннем, складанай эмац. атмасферай, унутр. напружанасцю герояў, што перадаецца праз неспакойны рытм кампазіцыі, экспрэсіі поз і жэстаў, кантрасты статычных і дынамічных фігур. З сярэдзіны 1880-х г. Р. у творчасці схіляўся да ўскладненых сімвалічных вобразаў, выяўлення гамы эмоцый чалавека — ад яснай гармоніі да змрочнага самапаглыблення і адчаю. Творы набылі эскізны, знешне якбы незавершаны характар, святлоценявую кантрастнасць, падкрэслена жывапісную мадэліроўку абцякальных форм, пластычнасць і фактурную адчувальнасць: помнік А.Бальзаку ў Парыжы (1893—97; устаноўлены ў 1939) і інш. Партрэты Р. вызначаюцца вастрынёй і цэласнасцю перадачы характару: бюсты В.Гюго, Ж.Далу (1883), В.А.Рашфора (1897), П.Бертло (1906) і інш.
Літ.:
Вейс Д. Огюст Роден: Пер. с англ.М., 1969;
Аркин Д.Е. «Граждане Кале» Родена // Аркин Д.Е. Образы архитектуры и образы скульптуры. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІСЛА́Ў IVВаза
(9.6.1565, в. Лобзаў каля Кракава, Польшча — 20.5.1648),
кароль польскі і вял. князь ВКЛ [1632—48], тытулярны цар маскоўскі і ўсяе Русі [1610—34], тытулярны кароль шведскі [1632—48]. Сын караля польскага і вял. князя ВКЛЖыгімонта III Вазы. У пачатку вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 у час распаду Тушынскага лагера і ўцёкаў Ілжэдзмітрыя II баяры і дваране тушынцы 14.2.1610 заключылі з Жыгімонтам III дагавор пра абранне яго сына царом. 2-і падобны дагавор заключыла ў жн. 1610 «сямібаяршчына». Жыгімонт III не адпусціў у Маскву сына, а ў 1612 той бы фармальна дэтранізаваны. У 1617—18 У. IV узначаліў няўдалы паход на Маскву. Удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай з Турцыяй (1621) і Швецыяй (1626—29). Пасля смерці Жыгімонта III на элекцыйным сойме 8.11.1632 У. IV абраны каралём польскім і вял. князем ВКЛ. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 паводле Палянаўскага міру 1634 У. IV адмовіўся ад тытула цара. У. IV праводзіў талерантную палітыку ў дачыненні да правасл. царквы Рэчы Паспалітай. У 1632 легалізаваў правасл. іерархію на чале з кіеўскім мітрапалітам. Казацкія паўстанні на Украіне жорстка падаўляліся. У. IV, як і бацька, імкнуўся завалодаць шведскім тронам, таму ў час Трыццацігадовай вайны 1618—48 падтрымліваў непапулярны сярод шляхты саюз з герм. імператарам: Смерць У. IV супала з пачаткам антыфеад. і нац.-вызв. вайны на Украіне.
Літ.:
Czaplińnski W. Władyslaw IV jego czasy. 2 wyd. Warszawa, 1976;
Wisner H. Władyslaw IV Waza. Wroclaw etc., 1995.
А.П.Грыцкевіч.
Уладзіслаў IV. Гравюра П.Понціуса з партрэта П.Рубенса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́МІЯ ЦВЁРДАГА ЦЕ́ЛА,
навука аб сінтэзе, фізіка-хім. уласцівасцях і выкарыстанні рэчываў, якія знаходзяцца ў цвёрдым агрэгатным стане.
Яксамаст. галіна хіміі сфарміравалася ў 1970-я г. на базе даследаванняў механізму і кінетыкі хім. рэакцый з удзелам цвёрдых цел, у т. л.найб. пашыраных з іх — тапахім. рэакцый (хоць бы 1 рэагент у цвёрдым стане). Асн. задача Х.ц.ц. — сінтэз рэчываў у цвёрдым стане пэўнага саставу, з зададзенай структурай (што вызначае рэакцыйную здольнасць цвёрдага цела). Састаўной часткай Х.ц.ц. з’яўляецца атрыманне інфармацыі аб уплыве структуры цвёрдых цел на іх рэакцыйную здольнасць і ўласцівасці, вывучэнне механізму дыфузіі ў цвёрдых целах і фазавых пераходаў. Да рэакцый, якія вывучаюцца і выкарыстоўваюцца на практыцы з удзелам цвёрдых цел, адносяцца: працэсы абпальвання, аднаўлення, хларавання руд металаў, цэментацыя сталі; прыгатаванне каталізатараў; сінтэз і ачыстка паўправадніковых матэрыялаў, тэмплатны сінтэз цвёрдых цел; атрыманне нанапорыстых мембран і цэалітаў і інш.Найб. пашыраныя метады даследавання: рэнтгена- і электронаграфія, электронная мікраскапія, тэрмічны аналіз, спектральныя метады (напр., ядзерная спектраскапія), ізатопны метад вывучэння дыфузіі і інш.
На Беларусі даследаванні па Х.ц.ц. праводзяцца ў Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН, БДУ і інш. Значны ўклад у фарміраванне і развіццё Х.ц.ц. зрабілі Б.В.Ерафееў, М.М.Паўлючэнка, В.В.Свірыдаў, А.І.Лесніковіч.
Літ.:
Дельмон Б. Кинетика гетерогенных реакций: Пер. с фр.М., 1972;
Гилевич М.П., Покровский И.И. Химия твердого тела. Мн., 1985;
Вест А.Р. Химия твердого тела: Теория и приложения: Пер. с англ. Ч. 1—2. М., 1988;
Крапухин В.В., Соколов И.А., Кузнецов Г.Д. Технология материалов электронной техники: Теория процессов полупроводниковой технологии. М., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кантрастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
Быць кантрастным, процілеглым каму‑, чаму‑н.; складаць кантраст з кім‑, чым‑н. Спакойна-разважлівы тон апавядання якбы кантрастуе са смешнай па прыродзе сваёй падзеяй, якая апісваецца.Навуменка.Асаднік кантрастуе па розных лініях то з Васілём, то з Баўтруком, то з Раінай.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; зак.
Разм. Дагаварыцца аб чым‑н., дамовіцца. — А панна Габрыня за гэты час пастарэла, — не адказваючы на пытанне панны Ядвісі, сказаў Лабановіч. — Ну, што гэта вы! Якбы раней намовіліся, — запратэставала маленькая Габрынька. — І татка называе мяне старэнькаю, і вы тое самае кажаце.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)