старажытны горад у Паўд. Палесціне (цяпер г. Эль-Гезэр). Узнік у 3-м тыс. да н.э. на месцы паселішча эпохі неаліту на караванным шляху ад узбярэжжа Міжземнага мора ў Сірыю і Аравію. Першапачатковае насельніцтва — хурыты і ханансі. У сярэдзіне 10 ст. да н.э. захоплены егіпцянамі, якія перадалі яго іудзейскаму цару Саламону. З 44 н.э. адзін з цэнтраў рымскай правінцыі Іудзея. У выніку раскопак выяўлены рэшткі брамы, пабудаванай Саламонам, чарапок пасудзіны 18—17 ст. да н.э. з адным з першых узораў ужывання алфавіта, гезерскі каляндар 11—10 ст. да н.э. — найб.стараж. надпіс на раннім іўрыце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЛІСЕ́ЕВІЧЫ,
археалагічная стаянка эпохі палеаліту ў в. Елісеевічы Бранскай вобл. (Расія), на правым беразе р. Судасць. Адкрыў у 1930 К.М.Палікарповіч, даследавалі Л.В.Грэхава і бел. археолагі А.Дз.Будзько і Палікарповіч. У культурным пласце на глыбіні 1,2—1,3 м выяўлена вял. колькасць касцей маманта (чарапы, буйныя трубчастыя косці), верагодна, рэшткі жытлаў ці гасп. пабудоў. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, прылады з касцей маманта, ваўка, ліса, пясца, зайца і інш. жывёл, сусветна вядомыя маст. вырабы з касцей маманта (статуэтка жанчыны, выявы рыб, пласціны са складаным геам. арнаментам). Стаянка датуецца 12 970—17 340 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАСКЕ́Н ДЭПРЭ, Жаскін дэ Прэ (Josquin Desprez, Josquin des Pres; каля 1440, каля г. Сен-Кантэн, Францыя — 1521 або 1524),
франка-фламандскі кампазітар; адзін з буйнейшых поліфаністаў эпохі Адраджэння. Быў царк. пеўчым, у т. л. саборнай капэлы ў Мілане, папскай капэлы ў Рыме (1486—99); прыдворным музыкантам Людовіка XII. У апошнія гады жыцця настаяцель сабора ў Кандэ-сюр-л’Эско. Прадстаўнік нідэрландскай школы, ён абагульніў яе дасягненні, садзейнічаў спрашчэнню поліфанічнага стылю шляхам вызвалення муз. тканіны ад кантрапунктычнай ускладненасці. Аўтар мес, матэтаў, свецкіх песень, інстр. п’ес і інш. У Амстэрдаме выдадзены Поўны збор яго твораў у 12 тамах (1921—69).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́ГРАФ (сапр.Дзімітраў) Захарый
(1810, г. Самакаў, Балгарыя — 14.6.1853),
жывапісец эпохіБалг. адраджэння. Адзін з заснавальнікаў свецкага рэаліст. мастацтва Балгарыі. Вучыўся ў свайго брата — Дзімітра З. Ствараў абразы і царк. насценныя размалёўкі (у Бачкаўскім, 1840—41, Рыльскім, 1844, Траянскім, 1847—48, і інш. манастырах) з плоскаснымі выявамі, прасякнутымі маляўнічым, паэтычным фалькл. пачаткам; часта ўводзіў у іх пейзажныя і жанравыя элементы, партрэты сучаснікаў. Стварыў першыя ў Балгарыі станковыя партрэты (Н.Рыльскага, аўтапартрэт, каля 1838).
Літ.:
Львова Е.П. Изобразительное искусство Болгарии эпохи национального Возрождения. М., 1975.
З.Зограф. Страшны суд. Фрагмент размалёўкі царквы св. Міколы. 1840. Бачкаўскі манастыр. Балгарыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЁНКАЎСКА-БО́РШАЎСКІ РАЁН,
археалагічныя помнікі каменнага веку, размешчаныя ў сярэднім цячэнні р. Дон у раёне г. Варонеж. Назва ад помнікаў каля в. Касцёнкі і Боршава. 24 помнікі эпохі верхняга палеаліту. На іх выяўлены 4 пахаванні неаантрапаў, якія адрозніваюцца асаблівасцямі пахавальнага абраду і магільных пабудоў, жылыя комплексы (вял. родавыя дамы); знойдзена шмат прылад працы з крэменю і косці, упрыгожанняў з косці, іклаў маманта, каралаў, белемніту, мергелю, зубоў жывёлы і ракавін, вырабы дробнай пластыкі, у т. л. антрапаморфныя і зааморфныя фігуркі. Помнікі згрунтаваны. ў розныя археал. культуры: стралецкую верхнепалеалітычную, спіцынскую, гарадцоўскую, тэльманскую, касцёнкаўска-аўдзееўскую касцёнкаўска-вілендорфскага адзінства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮЛЬ-ТЭПЕ́, Кюльтэпе (цюрк. попельны ўзгорак),
1) стараж. горад бронзавага веку у Кападокіі (цэнтр. Турцыя) каля Кейзеры. Пры даследаванні выяўлена дзелавая перапіска асірыйскіх купцоў-каланістаў, якія ў 19 ст. да н.э. кантралявалі і пашыралі гандаль паміж Анатоліяй і Месапатаміяй, гліняныя таблічкі з асірыйскім клінапісам, шмат матэрыялаў з часоў, якія папярэднічалі ўзвышэнню хетаў.
2) Паселішча паўд.-закаўказскай групы энеаліту Каўказа (4-е — пач. 1-га тыс. да н.э.). Назву атрымала ад сяла за 8 км ад Нахічэвані (Азербайджан). Выяўлены 4 розначасовыя культ. пласты магутнасцю 22 м (энеаліт, кура-аракская культура, эпохі верхняй бронзы і ранняга жалеза).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЯ́ЛАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі неаліту (канец 5—3-е тыс. да н.э.) у басейне р. Клязьма і прылеглых раёнах на р. Ака і Волга. Назва ад стаянкі каля в. Льялава Маскоўскай вобл. Насельніцтва займалася рыбалоўствам, паляваннем і збіральніцтвам. Жыло на сезонных паселішчах у паўзямлянках і шалашападобных жытлах. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным ці выцягнутым становішчы з охраю, зрэдку з пахавальным інвентаром. Характэрны керамічны паўяйцападобны і вастрадонны посуд, упрыгожаны па ўсёй паверхні радамі ямкавых паглыбленняў і адбіткамі грэбеня. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі коп’яў і стрэл, разцы, скрабкі, нажы, матыкі, касцяныя рыбалоўныя кручкі і гарпуны, упрыгожанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГМАТЫ́ЗМ,
працэсы ўтварэння, пранікнення ў горныя пароды і ўзаемадзеяння з імі, вывяржэння і крышталізацыі магмы. М. — праяўленне глыбіннай актыўнасці Зямлі; цесна звязаны з яе развіццём, цеплавой гісторыяй і тэктанічнай эвалюцыяй. Адрозніваюць М. геасінклінальны, платформавы, акіянічны; па глыбіні праяўлення (умовах застывання магмы) — абісальны, гіпабісальны, субвулканічны, паверхневы (гл.Вулканізм); паводле саставу — ультраасноўны, асноўны, сярэдні, кіслы, шчолачны. М. сучаснай геал.эпохі развіты ў межах Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса, сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў, рыфтавых зон Афрыкі і Міжземнамор’я і інш. На Беларусі да геасінклінальнага М. адносяць архей-раннепратэразойскі і раннепратэразойскі, да платформавага — познапратэразойскі і дэвонскі. Гл. таксама Магматычныя горныя пароды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛІЯ,
рэшткі горада эпохі бронзы на паўн.-ўсх. узбярэжжы в-ва Крыт (Грэцыя), каля аднайм. паселішча; адзін з цэнтраў крыта-мікенскай культуры. Даследаваны: палац, пабудаваны мінойцамі каля 1900 да н.э., жылыя кварталы горада, некропаль. Сярод знаходак бронзавы меч з дзяржаннем са слановай косці, абкладзеным золатам і завершаны галоўкай з крышталю; кінжал з залатым дзяржаннем; каменная сякера з разным верхнім рабром з выяваю гатовага да скачка леапарда на прывязі. Пасля землетрасення 1750 да н.э. горад быў перабудаваны і існаваў прыблізна да 1450 да н.э.
А.В.Лоў.
Бірулькі ў выглядзе 2 пчол. Пахаванне каля Маліі. 2000 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭЙ ЛАНЬФА́Н (23.10.1894, Пекін — 8.8.1961),
кітайскі акцёр, рэжысёр, педагог, тэатр. дзеяч. Вучыўся ў тэатр. вучылішчы ў Пекіне. Вывучаў і выкарыстоўваў прыёмы т-ра кунцюй, танц. мастацтва Танскай эпохі. З 1909 у трупе «Фулянь» пры тэатр. вучылішчы, з 1949 у Т-ры пекінскай муз. драмы. З 1951 дырэктар Акадэміі т-ратрадыц.муз. драмы. Майстар пераўвасаблення. Выконваў жаночыя ролі, у якіх дакладна перадаваў псіхалогію, паводзіны, знешняе аблічча сцэнічных гераінь. У 1910-я г. стварыў новыя віды «спектакля ў сучасных касцюмах» і спектакля ў стараж. касцюмах на класічныя сюжэты.