Рэ́звы, рі́звый ’хуткі ў рабоце’ (ЛА, 3), рэ́зву ’бойкі, смелы’ (ТС). Укр.різвий, рус.резвый, польск.rzeźwy. Прасл.дыял.*rězvъ ’рэзкі, энергічны’, несумніўна, звязана з *rězati (гл. рэзаць); уаснове, магчыма, больш ранні прыметнік *rězъ ’рэзкі’, роднасны літ.raižús ’рэзкі’; наяўнасць ‑vъ звязана з прыналежнасцю прыметніка да асновы на ‑ŭ‑ (Борысь, 534–535).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суты́ра ’сварка’ (Мат. Гом.), суты́р, суты́рнік ’аматар судзіцца’, сутыра́цца ’цягацца па судах’, суты́ршчына ’цяганіна па судах, судовая спрэчка, прычэпка’ (свір., Ласт.). Параўн. рус.суты́рь ’сварка, непакой’, суты́рить ’спрачацца’. Узыходзіць да прасл.*sǫtorъ ’сутыкненне, трэнне’ (гл. сутарыца) з чаргаваннем галосных уаснове; да семантыкі параўн. рус.суто́рить ’плявузгаць’, гл. Фасмер, 3, 811, 812.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарара́ка ’цвёрдая частка пяра (з крылаў і хваста)’ (слуц., ЛА, 1), ’рагавы стрыжань пяра’ (слуц.Жыв. св.). Уаснове назвы — гукаперайманне, параўн. та́ркаць ’крычыць (пра гусей)’, гл. Цвёрдая частка пяра выкарыстоўвалася для свісткоў і дудачак: “Гого-гого, гусачок! // Зрабі хлопчыку свісток // З беласнежнага крыла // Ды з бліскучага пяра” (саліг., Дзіц. фальклор, 137).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАРАНЕ́Ц,
украінскі ганчарны посуд. Уаснове формы — традыцыйная пасудзіна-бочачка ў выглядзе барана. Упрыгожваецца лепкай і размалёўкай, каляровай палівай. З 15 ст. атрыбут, звязаны з абрадамі сватаўства і вяселля.
арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені 1917 да крас. 1918. Створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арг-цыі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), налічвала каля 700 чл. — рабочых і маракоў Балт. флоту. У выканаўчы камітэт уваходзілі А.Р.Чарвякоў, І.В.Лагун, Ю.У.Памецка, У.В.Скарынка, А.Х.Усціловіч (Усціновіч) і інш. Вяла паліт. і культ.-асв. работу сярод беларусаў у Петраградзе і яго ваколіцах. Члены БСДРП бралі ўдзел уКастр.узбр. паўстанні, у рабоце Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. Устудз. 1918 БСДРП удзельнічала ў стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), яго камісарам прызначаны А.Р.Чарвякоў. Украс. 1918 на аснове БСДРП створана бел. секцыя РКП(б) пры Пецяргофскім райкоме РКП(б).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛБА́НСКАЯ МО́ВА,
самастойная група індаеўрапейскіх моў. Пашырана ў Албаніі (дзярж. мова), а таксама ў Югаславіі (аўт. край Косава), Італіі, Грэцыі, на Украіне (Адэская і Запарожская вобл.). Мяркуюць, што албанская мова паходзіць ад адной са стараж. палеабалканскіх моў, генетычна найб. блізкая да ілірыйскай, месапскай і фракійскай моў. Мае 2 дыялекты: гегскі (паўн.) і тоскскі (паўд.), на аснове якіх у 19 ст. склалася сучасная літ. мова (у 2 варыянтах). У фанетычнай сістэме 7 галосных і 29 зычных фанем; націск фіксаваны пераважна на перадапошнім складзе. Граматычны лад флектыўна-сінтэтычны з рысамі аналітызму. Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца 15 ст. Адзіны алфавіт на лац.аснове створаны ў 1908.
Літ.:
Десницкая А.В. Албанский язык и его диалекты. Л., 1968;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВАНІ́ТЫ,
воданапоўненыя пластычныя выбуховыя рэчывы на аснове аміячнай салетры і тратылу. Цеплата выбуху каля 4,6 МДж/кг. Малаадчувальныя да мех. ўздзеяння. Выкарыстоўваюць у шахтах і рудніках, бяспечных па газе і пыле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫКТЫЁН ВЯЛІ́КІ,
532-гадовы цыкл, пасля якога на адны і тыя ж чыслы юліянскага календара прыпадаюць тыя ж дні тыдня і тыя ж разліковыя фазы Месяца. Ляжыць уаснове складання пасхалій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛАСТАМЕ́РЫ,
палімеры і матэрыялы на іх аснове, здольныя да вял. зваротных высокаэластычных дэфармацый у шырокім дыяпазоне т-р іх эксплуатацыі. Тыповыя прадстаўнікі Э. — каўчук натуральны, каўчукі сінтэтычныя і гумы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭЙЗ (Chase) Сцюарт (8.3.1888, г. Сомерсуэрт, ЗША — 16.11.1985),
амерыканскі эканаміст. Вучыўся ў Масачусецкім тэхнал. ін-це (1907—08) і Гарвардскім ун-це (1910). Працаваў у Федэральнай гандл. камісіі (1917). У 1920—40-я г. кансультант шэрагу ўрадавых устаноў ЗША. У працы «Мэты для Амерыкі» (1942) паказаў неабходнасць і магчымасць павышэння эфектыўнасці вытв-сці на аснове тэорыі змешанай эканомікі, уаснове якой спалучэнне прыватнага прадпрымальніцтва і дзярж. рэгулявання эканам. працэсаў. Лічыў, што змешаная эканоміка найб. поўна рэалізуецца ва ўмовах ваен. эканомікі, у якой ён бачыў адзін са сродкаў пашырэння асабістага спажывання і ажыццяўлення шырокай праграмы грамадскіх работ, скарачэння беспрацоўя і вырашэння інш.сац. праблем. Паводле Ч., гал. ролю ў правядзенні рэформ, пераадоленні існуючых у грамадстве стэрэатыпаў і негатыўных з’яў у псіхалогіі і паводзінах людзей павінна адыграць інтэлігенцыя («Трагедыя марнатраўства», 1925; «Тэхнакратыя», 1933).