адзін з буйнейшых ун-таў і навукова-даследчых цэнтраў Вялікабрытаніі. Засн. ў 1836 паводле ўказа караля Вільгельма IV як установа, правамочная прысуджаць вучоныя ступені; пасля рэарганізацыі з 1898 выконвае функцыі і ВНУ. У склад Л.у. ў 1907 уключаны Універсітэцкі (засн. ў 1826), а ў 1910 — Каралеўскі (засн. ў 1829) каледжы. У 1997 было 51,4 тыс. студэнтаў; ф-ты: тэалогіі, педагогікі, эканомікі, тэхн., права, мед., музыкі, мастацтваў і інш.Навуч. працэс і даследчая работа ва ун-це праводзяцца ў школах, каледжах і ін-тах, у т. л. ў Каралеўскай мед. школе, фармацэўтычнай, па даследаванні краін Усходу і Афрыкі, Імперскім каледжы навукі тэхналогіі і медыцыны, ін-тах класічнай адукацыі, германазнаўства, правазнаўства, мастацтваў і інш. У б-цы Л.у. каля 1,5 млн. тамоў. Ёсць б-кі пры школах і каледжах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКЕ́ВІЧ (Леанід Аляксеевіч) (5.8.1896, Вільня — 18.5.1980),
бел. кампазітар, дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1944). У 1921—28 дырыжор БДТ-1, у 1929—65 заг.муз. часткі і дырыжор Бел.т-ра імя Я.Коласа. Аўтар музыкі да спектакляў у БДТ-1 «Кастусь Каліноўскі» і «Каваль-ваявода» Е.Міровіча, «На Купалле» М.Чарота, «Вяселле» В.Гарбацэвіча, «Панскі гайдук» Н.Бываеўскага (усе з У.Тэраўскім), «Стралок Тэль» С.Заяіцкага (з М.Куперам), «Інга» А.Глебава, «Мешчанін у дваранах» Мальера і інш.; у т-ры імя Я.Коласа — «Машэка» В.Вольскага, «Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях», «Святло з Усходу» П.Глебкі, «Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага, «На крутым павароце» Губарэвіча, «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай, «Родная маці» М.Алтухова, «Цудоўны сплаў» У.Кіршона, «Пад адным небам» А.Маўзона, «Лекар паняволі» Мальера і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ДЫЯ,
гістарычная вобласць, пазней дзяржава ў паўн.-зах. абласцях Іранскага нагор’я. Летапісныя звесткі пра мідыйцаў адносяцца да 2-й пал. 9 ст. да н.э., калі яны вялі ўпартую барацьбу з Асірыяй, якая захапіла частку іх зямель. З 770 да н.э. царства са сталіцай ў г. Экбатана. У часы праўлення Кіяксара [625 ці 624—584 да н.э.] — найвялікшая дзяржава Стараж.Усходу. Заваявала Мінейскае царства, у саюзе з Вавілоніяй разграміла Асірыйскую дзяржаву, падпарадкавала Урарту і інш. землі. У М. вялася шырокая здабыча меднай руды (слова «Медзь» у слав. мовах паходзіць ад назвы гэтай краіны). У 550 ці 549 да н.э. заваявана персамі, у якасці сатрапіі ўвайшла ў склад Ахеменідаў дзяржавы. У апошняй чвэрці 4 ст. да н.э. самастойнасць М. была адноўлена, але яна займала толькі частку б. тэрыторыі ў паўд. Азербайджане і называлася Малой М. (Мідыйскай Антрапатэнай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́СКІ (Георгій Рыгоравіч) (21.1.1903, г. Гомель — 19.6.1987),
расійскі мастак. Нар.маст. Расіі (1965). Правадз.чл.АМСССР (1958). Вучыўся ў Гомельскай студыі імя М.Урубеля (1919—21), Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях і Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1921—30). Зазнаў уплыў А.Дайнекі. У пейзажах імкнуўся перадаць рытм сучаснага жыцця праз яркае каларыстычнае вырашэнне ў спалучэнні з абагульненасцю кампазіцыі. Сярод твораў: «Беларускі пейзаж» (1947), «Верхняя Волга» (1949), «Вясёлка», «Ля берагоў Далёкага Усходу», «Порт Адэса» (цеплаход «Расія»), «Пейзаж з маяком» (усе 1950), «Падмаскоўная зіма» (1951), «Рыбінскае мора» (1953—54), «Парусны спорт. Пестава» (1954), «Падмаскоўе. Люты», «Падмаскоўная ракада» (абодва 1957), «Азёрны край» (1958), «Над снягамі», «Калгас «Загор’е» (абодва 1959—60), «Каля магілы сябра» (1963—64), трыпціха «На Поўначы» (1957). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛА ((Polo) Марка) (каля 1254, г. Венецыя, Італія — 8.1.1324),
італьянскі падарожнік. У 1271 разам з бацькам і дзядзькам (венецыянскія гандляры) адправіўся ў Кітай праз М.Азію, Іранскае нагор’е, Памір, пустыні Такла-Макан і Гобі. У Кітаі пражыў каля 17 гадоў, быў на службе ў манг. хана Хубілая. Па яго даручэннях пабываў амаль ва ўсіх абласцях краіны. У 1292 пакінуў Кітай морам цераз Малаку, Яву, Суматру, Цэйлон, Персію і вярнуўся ў Венецыю ў 1295. Прымаў удзел у вайне Венецыі з Генуяй. Каля 1297 трапіў у палон да генуэзцаў. Яго расказы аб падарожжах запісаны пізанцам Рустычана і змешчаны ў «Кнізе» Марка Пола (1298) — адной з першых еўрап. крыніц па геаграфіі, этнаграфіі, гісторыі краін Усходу.
Тв.:
Рус.пер. — «Книга» Марко Поло. М., 1956.
Літ.:
Харт Г. Венецианец Марко Поло: Пер. с англ.М., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маг
(лац. magus, ад гр. Magos)
1) жрэц у краінах Стараж.Усходу, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае;
2) асоба, якая займаецца магіяй, чарадзействам; вяшчун, знахар;
3) перан. чалавек, у якога што-н. атрымліваецца спрытна, умела.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ка́ста
(napm. casta = род, пакаленне, ад лац. castus = чысты)
1) грамадская група ў некаторых краінах Усходу, адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў (напр. к. жрацоў);
2) перан. замкнутая грамадская групоўка, якая ахоўвае свае інтарэсы і адасобленасць (напр. акцёрская к.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВАНДРО́ЎНЫ ТЭА́ТР, вандроўная трупа,
тэатральны калектыў, створаны для паказу спектакляў у розных населеных пунктах, пераважна там, дзе няма стацыянарных тэатраў; адна з форм нар.т-ра ў краінах Еўропы і Усходу. У розных краінах вандроўныя трупы мелі сваю назву: жанглёры (Францыя), шпільманы (Германія), менестрэлі (Англія), мімы (Італія), франты (Польшча), скамарохі (Беларусь, Расія) і інш. На Беларусі ў сярэднявеччы вандроўнымі былі скамарохі, батлейка, у 19 — пач. 20 ст. — Дуніна-Марцінкевіча тэатр, Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага, у 1920-я г. — агітацыйныя тэатр. калектывы (напр., Віцебскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры), паказальныя — Першы, Другі, Трэці т-ры, у Вял.Айч. вайну — франтавыя тэатр. брыгады. У канцы 1920-х — 30-я г. насельніцтва аддаленых раёнаў Беларусі абслугоўвалі Беларускі рабочы тэатр імя ЦСПСБ, шматлікія калгасна-саўгасныя т-ры, Трупа У.Галубка (гл.Беларускі трэці дзяржаўны тэатр), у пасляваен. час — Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎГУСЦІНО́ВІЧ (Тамаш) (Фама) Мацвеевіч (1809, Віленская губ. — 1891),
лекар, батанік, падарожнік. Скончыў Свіслацкую гімназію, вучыўся на мед. ф-це Віленскага ун-та, пасля яго закрыцця — у Кіеўскай медыка-хірург. акадэміі (1830—35). Працаваў вайск. лекарам, штаб-лекарам у Бранску (1835—43), лекарам і інспектарам на Украіне і ў Палтаўскай губ. (1845—53). Удзельнічаў у навук. экспедыцыях Рас.геагр.т-ва на Урал (1870), у Забайкалле, Прыморскі край і на Сахалін (1871 — 72), у Табольскую губ. на р. Об і Іркуцкую губ. на р. Лена (1874), на Чукотку (1875—76). Навук. даследаванні прысвечаны флоры Беларусі, Украіны, Паўн.-Усх. Сібіры і Д.Усходу. Аўтар альбома хірург. інструментаў (1835). У гонар Аўгусціновіча названы від асакі Carex augustinoviczii Meinsh.
Тв.:
О дикорастущих врачебных растениях Полтавской губернии. Киев, 1853;
Три года в Северо-Восточной Сибири за Полярным кругом // Древняя и новая Россия. 1880. Т. 18, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗНІ́, Газна,
горад на ПдУ Афганістана, у даліне р. Газні. Адм. ц. правінцыі Газні. Вядомы з 7 ст. Каля 50 тыс.ж. (1992). Трансп. вузел на шашы Кабул—Кандагар. Стараж. цэнтр апрацоўкі металу. Саматужная вытв-сць паласаў, абутку, шуб з аўчыны, баваўняных тканін. Выраб скур. Гандаль футрам, воўнай, сушанымі фруктамі. У сярэднія вякі — важны культ., гандл. і паліт. цэнтр Сярэдняга Усходу. У наваколлі арх. помнікі 10—19 ст., у т. л. маўзалей султана Махмуда Газневі.
Упершыню ўпамінаецца ў 7 ст. Дасягнуў росквіту ў 10—11 ст., калі быў сталіцай дзяржавы Газневідаў, гандл. і культ. цэнтрам на Сярэднім Усходзе. У сярэдзіне 12 ст. разбураны Гурыдамі. У 1215—21 пад уладай Харэзмшахаў, з 1221 цюрка-манголаў, Куртаў, Цімурыдаў, з пач. 16 ст.Вялікіх Маголаў. З 1747 у складзе Афг. дзяржавы. Газні — стараж. цэнтр маст. апрацоўкі металу. Каля Газні 2 мемарыяльныя вежы 12 ст.