Злот, злоты ’польская грашовая адзінка’, адкуль ’манета вартасцю 15 кап’ (Нас., Бяльк.) і г. д. З польск. złoty ’грашовая адзінка (< ’залаты’, гл. золата). Злот, відаць, утварэнне назоўніка шляхам усячэння для падвядзення пад тып назвы іншых грашовых адзінак (рубель, дукат, талер і г. д.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРЫ́ДНЫ РЭЛЬЕ́Ф,
тып рэльефу пустыняў, паўпустыняў, сухіх стэпаў. Фарміруецца пад уплывам арыднага клімату, дзейнасці ветру (дэфляцыя, эолавая акумуляцыя), пустыннага выветрывання, эрозіі часовых вадацёкаў. Для ўзвышаных плато, перадгор’яў характэрны формы арыднай дэнудацыі і эрозіі (педыменты, бедленды і інш.), для нізін і раўнін — розныя тыпы камяністых і пясчаных пустыняў з эолавымі формамі рэльефу (барханы, градавыя пяскі і інш.), засоленымі азёрнымі ўпадзінамі, такырамі.
т. 2, с. 5
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПУСТЫ́НЯ,
занальны тып ландшафту, што фарміруецца ва ўмовах арыднага клімату, у якім спалучаюцца элементы стэпавай і пустыннай расліннасці. Адрозніваецца бязлессем, спецыфічным раслінным і глебавым покрывам. У стэпавых асацыяцыях пераважаюць дзярнінныя злакі, у пустынных — палыны, салянкі і інш. Пашырана ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах Паўн. і Паўд. паўшар’яў. Выкарыстоўваецца пераважна як паша; земляробства магчыма на арашальных землях. Гл. таксама Паўпустынныя зоны.
т. 12, с. 232
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВА-ГАРАДСКА́Я АГЛАМЕРА́ЦЫЯ,
тып гарадской агламерацыі, у якой прамысл. вытв-сць выконвае горадаўтваральную функцыю; важны элемент урбаністычнай структуры прамысловасці. Адрозніваюць П-г.а., якія ўзніклі ў выніку росту прамысл. вытв-сці спачатку ў буйных гарадах, а потым — у іх прыгарадах, і агламерацыі, узнікненне якіх не звязана з раёнаўтваральнай роляй вял. гарадоў (напр., сфарміраваліся на базе выкарыстання мясц. мінер.-сыравінных і энергет. рэсурсаў).
т. 13, с. 6
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МЕНЬ,
тып яловых лясоў на гліністых ці сугліністых, добра дрэнажаваных глебах, якія фарміруюцца ва ўмовах халоднага ці ўмерана халоднага кантынент. клімату. Характэрны высокая прадукцыйнасць і добрая якасць драўніны; ёсць невял. прымесі хвоі, асіны, бярозы. Ельнік са значным удзелам драбналістых парод — падрамень, з удзелам шыракалістых парод — сурамень. У шырокім сэнсе да Р. адносяцца таксама насаджэнні з піхты і хвоі кедравай.
М.В.Ярмохін.
т. 13, с. 301
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
brand1 [brænd] n.
1. брэнд; гандлёвая ма́рка
2. гату́нак; я́касць;
Which brand of coffee do you prefer? Які гатунак кавы вам падабаецца больш?
3. асо́бны тып чаго́-н.
4. галаве́шка
5. кляймо́; таўро́
6.poet. меч
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
альфаты́п
(ад альфа + -тып)
электронная фотанаборная машына, пры дапамозе якой атрымліваюць фотанабор на плёнцы або фотапаперы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ма́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Знак аплаты паштовых і некаторых іншых збораў звычайна ў выглядзе чатырохвугольнай паперкі з абазначэннем цаны і якім-н. малюнкам.
Калекцыя марак.
2. Гандлёвы знак, кляймо на вырабах і таварах.
Фабрычная м.
3. Гатунак, тып вырабу, тавару.
М. машыны.
М. віна.
4. Грашовая адзінка ў Германіі і Фінляндыі да 2002 года.
◊
Трымаць (вытрымліваць) марку — падтрымліваць сваю рэпутацыю.
|| памянш. ма́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. ма́рачны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Марачнае віно.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дамалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.
Закончыць маляванне чаго‑н. Дамаляваць партрэт. // перан. Закончыць апісанне, абмалёўку чаго‑н. □ — Мне здаецца, трэба дапісаць, дамаляваць тое месца, дзе.. герой падымаецца на гераічны ўчынак. Мележ. // перан. У думках дапоўніць, аднавіць што‑н. Паэт, няхай сабе абагулена, стварыў выразны сацыяльны тып, і наша ўяўленне дамалюе рысы, якіх бракуе ў індывідуальным абліччы героя. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́тэр, ‑а, м.
1. Невялікае самаходнае судна для транспартных, спартыўных, ваенных і прамысловых мэт. Катэр на падводных крылах. Тарпедны катэр. Дэсантны катэр. □ Прыняўшы на борт пасажыраў, катэр накіраваўся да парахода. «Звязда». Як толькі прайшоў крыгаход, на рацэ затарахцеў буксірны катэр і пацягнуў з аднаго на другі бераг вялізны паром. Грахоўскі.
2. Тып ваенна-марской парусна-грабной шлюпкі.
3. Старадаўняе паруснае аднамачтавае судна.
[Англ. cutter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)