Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
sustenance
[ˈsʌstənəns]
n.
1) сро́дкі на пражы́так
He gave money for the sustenance of a poor family — Ён дава́ў гро́шы бе́днай сям’і́ на пражы́так
2) е́жа f., харчы́pl
He has gone for a week without sustenance — Ён пражы́ў ты́дзень бязь е́жы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
глу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. тлух, ‑ла; незак.
1. Траціць здольнасць чуць, станавіцца глухім. Глухнуць ад выбухаў.
2. Заціхаць, станавіцца нячутным (пра гукі). Гулкі стрэл коціцца па Прыпяці і глухне ў прыбярэжных травах і чаротах.Колас.// Пераставаць дзейнічаць, працаваць (пра механізмы). Матор глухне.
3. Зарастаць, дзічэць. Пасевы глухнуць ад пустазелля.
4.перан. Паступова слабець або знікаць. З цягам часу пачуцці глухнуць.// Прыціхаць, канчацца. Бой глухне. □ За тыдзень добрае пагоды Праходзіць, глухне касавіца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лабарато́рыя, ‑і, ж.
1. Спецыяльна абсталяванае памяшканне для навуковых або тэхнічных даследаванняў; установа, у якой займаюцца такімі даследаваннямі. Хімічная лабараторыя. □ Закончыўшы лекцыі, Дальскі накіроўваўся ў сваю лабараторыю, з якой ён амаль не выходзіў на працягу двух апошніх месяцаў, і за гэты час прарабіў у ёй ледзь не астранамічную колькасць доследаў.Шахавец.Цэлы тыдзень Марына Міхайлаўна, нікуды не выязджаючы, працавала ў аграгэхнічнай лабараторыі.Паслядовіч.
2.перан. Творчы працэс, творчая дзейнасць каго‑н. Творчая лабараторыя пісьменніка.
[Лац. laboratorium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакарыста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Карыстацца некаторы час. Дзямід Сыч сказаў, што ён паслаў ліст у абком партыі з просьбай, каб яму дазволілі пакарыстацца захаванай ім машынай яшчэ тыдзень.Паслядовіч.
2. Выкарыстаць што‑н. у сваіх мэтах. Язэпка дастаў з кішэні крэсіва. Так і не давялося яму пакарыстацца ім у дарозе!Якімовіч.Я ведаў, што Майбарада пакарыстаецца нашай паездкай, каб нарэшце выказаць усе крыўды ў абставінах, так сказаць, не службовых.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пафарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
1. Пакрыць або насыціць фарбай ці іншым фарбавальным рэчывам. [Зыбін:] — Пабялілі наш дом, сам бачыў. Падлогу пафарбуюць, — тыдзень, другі і, калі ласка: уваходзь, гаспадыня!..Мележ.[Гэлька] адрэзала метровай даўжыні кавалак палатна, пафарбавала пад колер летняга ранішняга неба.Сташэўскі.
2. Надаць чаму‑н. які‑н. колер. Пафарбавала восень пазалотай Над возерам заспаныя лясы.Астрэйка.Сорам пафарбаваў у чырвонае Любіны шчокі.Мурашка.За вокнамі ўжо чырвоным заравам пафарбавала сонца небакрай.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмо́цыя, ‑і, ж.
Пачуццё, перажыванне чалавека. Эмоцыя радасці. Эмоцыя гневу. □ — Вы разумееце, што ўсё гэта азначае? — Ці, як легкадумны хлапчук, вы, акрамя сваіх эмоцый, нічога ведаць не хочаце? — гаварыў Рымар.Арабей.І .. [салдату] хоць бы на гадзіну ў тыдзень-другі неабходна забыцца, перавесці свой зрок і слых на іншае, што выклікала б у яго больш прыемныя эмоцыі...Ракітны.//Разм. Знешняе праяўленне пачуццяў, перажыванняў. Чалавек эмоцый, Шыковіч не стрымаўся — і ўголас вылаяўся, калі прачытаў гэта.Шамякін.
[Фр. émotion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dzielić
dzieli|ć
незак.
1. дзяліць;
~ć co na części (kawałki) — дзяліць што на часткі (кавалкі);
~ć majątek pomiędzy swych synów — дзяліць маёнтак паміж сваімі сынамі;
~ć 6 przez 2 — дзяліць 6 на 2;
2. аддзяляць, раздзяляць;
od świąt dzielić nas tydzień — ад святаў нас аддзяляе тыдзень; да святаў застаўся тыдзень;
~ć włos na czworo — падрабязна аналізаваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
sprzed
з-пад;
sprzed nosa — з-пад носа;
sprzed roku — гадавой даўнасці;
budynki sprzed wojny — даваенныя будынкі;
gazeta sprzed tygodnia — газета за мінулы тыдзень (з мінулага тыдня)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
aside[əˈsaɪd]adv. убо́к; збо́ку; убаку́;
put/set aside
1)адклада́ць, адкла́дваць (грошы);
We set aside some money for repairs. Мы адклалі грошы на рамонт.
2) адклада́ць на по́тым;
We put the question aside for next week. Мы адклалі пытанне на наступны тыдзень;
take smb. aside адве́сці каго́-н. убо́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)