чатырохскладовая вершаваная стапа антычнай метрыкі з трох ненаціскных і аднаго націскнога складу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трыбра́хій
(гр. tribrachys, ад treis = тры + brachys = кароткі)
стапа з трох кароткіх складоў у антычным вершаскладанні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фі́ла
(гр. phyle = племя)
племя ў Стараж. Грэцыі, якое складалася з трохфратрый, пазней тэрытарыяльная адзінка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фу́рыя
(лац. furia = імя кожнай з трох багінь помсты ў старажытнарымскай міфалогіі)
перан. злосная, сварлівая жанчына.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ТЭРЦЭ́Т (італьян. terzetto; ад лац. tertius трэці) у музыцы, 1) ансамбль (пераважна вакальны) з трох удзельнікаў («Т. для дзвюх скрыпак і альта» А.Дворжака).
2) Муз. твор для такога складу выканаўцаў; самаст. п’еса ці нумар у оперы, кантаце, араторыі, аперэце, месе і інш. (Т. Кармэн, Фраскіты, Мерседэс з 3-га акта оперы Ж.Бізэ «Кармэн»).
У вершаскладанні Т. (трохрадкоўе) — страфа, якая складаецца з трох радкоў. Існуе некалькі яе відаў: рыфмуюцца ўсе радкі (ааа), рыфмуюцца толькі 2 радкі (ааб, абб ці аба), радкі зусім не рыфмуюцца (абв); напр.:
Я — кропля вялікага творчага мора,
Я — іскра квяцістага полымя зораў,
Я — водблеск нябёсных адвечных прастораў...
Памру — не памрэ безупынная сіла,
Што думы пад неба да зорак насіла,
Што кіне вянок на нямую магілу.
(З.Бядуля)
Часам у вершы, напісаным Т., ужываюцца адначасова розныя яго віды. У выглядзе монастрафы Т. сустракаюцца не часта. Найчасцей уваходзяць у склад буйнейшай вершаванай формы (напр., санета) або звязваюцца адно з адным ланцуговымі рыфмамі. У бел. паэзіі нярэдкія творы, у якіх 2 Т., графічна аддзеленыя, аб’ядноўваюцца рыфмай у своеасаблівыя пары:
Ціха па мяккай траве
Сінявокая ноч прахадзіла;
Ціха з заснуўшых палян
Плыў у гару і знікаў,
Быццам дым сіняваты з кадзіла,
Рэдкі, правідны туман.
(М.Багдановіч)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зза́маладу, прысл.
Разм.
1. З маладых год, з маладосці. — Я тут, у гэтай мясцовасці, жыў ззамаладу, рабіў справы.Чорны.
2. У маладосці. Ззамаладу некалі за шчасцем ад бацькавых трох дзесяцін [Іван] аж у Амерыку ездзіў.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фаза́н, ‑а, м.
Вялікая птушка сямейства фазанавых з яркім апярэннем. Як заўважыў Томі,.. [дзядзька Морыс] прыйшоў толькі пад самую раніцу і прынёс трох залацістых фазанаў.Лынькоў.Фазан пад ранішняй зарою стаў, Прымерыўся з ёй радугай хваста.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трая́нка1 ‘касцяніцы камяністыя, Rubus saxatilis L.’ (Сцяшк. Сл.). Утворана на базе прасл.*troj‑ěn‑ъ і суф. ‑ъk‑a, параўн. трайнік, гл. Матывацыя: лісты расліны трайчастыя, растуць па тры. Аналагічна з укр.троя́н ‘каляндра, Coriandrum sativum L.’ (ЕСУМ, 5, 653).
Трая́нка2 ‘прадмет, які складаецца з трох аднолькавых частак (напр., траянка арэхаў)’, ‘мука з сумесі грэчкі, пшаніцы і ячменю’, ‘страва з пшанічнай мукі, яек і салодкага малака, у якую мачаюць бліны’ (ТСБМ), трая́нка ці прыварковая ‘страва з пшанічнай мукі ў выглядзе соуса’ (навагр., ст.-дар., ЛА, 2), трая́нка ‘нагрэтае віно з дадаткам чырвонай гліны і каровінага масла, якое даюць парадзіхам пасля боляў перад родамі’ (Нас.), ‘лекавая настойка на зёлках’ (Нас.), ‘з трох студняў ці з трох крыніц вада, якая лічылася лекамі ад розных хвароб’ (Варл.), троя́нка ‘мука для свінняў з жыта, ячменю і аўсу’ (пін., ЛА, 4), ‘лекавы збор з запараных чабрацу, мяты і рамонку як сродак ад крываўкі’ (Арх. Вяр.). Да траян1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Самалу́к, самайлу́к ’аснова драўлянай бараны (дубовая палка, якая абгінае барану з трох старон)’ (рагач., Сл. ПЗБ), самолу́к ’тс’ (Выг.), самайлу́к ’тс’ (Рам., 8), ’лук’ (Ян.), ’хто няўмелы’ (пух., Сл. ПЗБ), ’гультай’ (Мат. Маг.). Да сам і лук1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Gedéckn -(e)s, -e
1) стало́вы прыбо́р;
ein ~ für drei Persónen прыбо́р на трох чалаве́к
2) ко́мплексны абе́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)