1. Аднаслаёвая, няклееная фанера, якая ідзе на выраб клеенай фанеры, на фанераванне і пад. Рабочыя пры дапамозе вялізных нажніц разразаюць драўлянае палатно на кавалкі пэўнай велічыні. Гэтыя асобныя лісты тонкай драўніны называюцца шпонамі.«Беларусь».
2. У друкарскай справе — металічная пласцінка, якая служыць для павелічэння інтэрвалу паміж радкамі ў наборы. Дзяжурны павінен сядзець каля друкарскай машыны і сачыць, каб не палезлі шпоны, не з’ехала клішэ, бо друкар адзін не ўгледзіць за ўсім.Гаўрылкін.
[Ад ням. Span — трэска.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
underneath
[,ʌndərˈni:Ө]1.
prep.
пад
to sit underneath a tree — сядзе́ць пад дрэ́вам
a cellar underneath a house — склеппад до́мам
2.
adv.
1) до́ле, уні́зе
2) пад спод, пады́спад (куды́?); пады́спадам (дзе?)
3.
adj.
спо́дні
4.
n.
спод -у m. (ніжэ́йшая ча́стка або́ паве́рхня)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Сядзець некаторы час. Пасядзець на лаўцы. Пасядзець над задачай. Пасядзець з дзецьмі дома. Пасядзець у астрозе. □ [Бацька] пасядзеў, апусціўшы галаву, потым устаў і пайшоў з хаты.Ляўданскі.[Турсевіч:] — Люблю я, ведаеш, гэтак з прыяцелем за чаем пасядзець!..Колас.Дзядзька Нічыпар спрабаваў прыпыніць гэты рух гасцей, угаворваў яшчэ крыху пасядзець.Кулакоўскі.— Нам прыйдзецца толькі пасядзець тут тыдзень ці два, пакуль спадзе вада.Маўр.Калі ўсё было гатова, бацька сказаў: — А цяпер, перад дарогай, пасядзім трохі.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Се́дзілка, се́дзелка, се́дзялка ‘сядзенне ў прасніцы’ (паст., віл., Сл. ПЗБ), ‘стойка для дзяцей’ (круп., Сл. ПЗБ), ‘сядзенне ў прыстасаванні для пад’ёму бортніка’ (рагач., Сл. ПЗБ), седа́лка ‘крэсла для малога дзіцяці’ (ТС), се́дзелко ‘услончык, месца для сядзення’ (ТС), се́дзела, се́дзелка ‘частка прасніцы, на якой сядзяць’ (віл., Шатал.). Славен.sedélo, балг.седело. Прасл.*sědědlo, паводле Варбат (Морфон., 213), дэрыват ад прасл.*sěděti ‘сядзець’. Лаўчутэ (Балтизмы, 131) адносіць слова да балтызмаў, параўн. лат.sêdela ‘крэсла, сядзенне’, дыял.sêdelis ‘сядзенне ў ільномялцы’, што не мае падстаў; хутчэй, запазычанне з беларускай мовы, параўн. макед.седил ‘верхняя частка сядла’, седало ‘сядзенне’, балг.седа́лка ‘тс’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сярто́ліцца ’быць у неспакоі, неспакойна пачувацца, сядзець’ (лаг., Гіл.), ’выконваць доўгую і цяжкую работу’ (ушац., Нар. лекс.). Словаўтваральны варыянт да сёртаць (гл.): *sьrtati > *sьrt‑olʼa > sьrt‑ol‑iti (sę), што да прасл.*sьrt‑ < і.-е.*ser‑ ’цячы, рухацца’ (Варбат, Этимология–1975, 32–34). Параўноўваюць з балг.дыял.ср̥тим ’цяжка, з намаганнем працаваць’ (Пятлёва, Этимология–1985, 18). Сюды ж, магчыма, і ўкр.се́ртувати ’цягаць сюды і туды’, якое выводзіцца з польск.certować ’цырымоніцца, браць удзел у барацьбе, змагацца’ < лац.certo ’змагаюся’ (ЕСУМ, 5, 222), што не выключае кантамінацыі згаданых дзеясловаў. Адносна экспрэсіўнага суф. ‑oli‑ гл. Борысь, Etymologie, 697.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
squat
[skwɑ:t]1.
v.i. squatted, squattting
1) прысяда́ць на ку́кішкі; сядзе́ць на ку́кішках
2) прыніка́ць, прыпада́ць да зямлі́(пра зьвяра́)
3) самаво́льна асяля́цца на чужо́й кватэ́ры
2.
adj.
1) каржакава́ты; прыса́дзісты
2) прыплю́снуты
3.
n.
1) сядзе́ньне на ку́кішках n.
2) самаво́льнае асяле́ньне; нара́, бярло́га f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
звы́чай, ‑ю, м.
1. Агульнапрыняты парадак, правіла, якое здаўна ўкаранілася ў быце народа або пэўнай грамадскай групы. На стол пакласці ўсё, што ёсць, — Такі ўжо звычай наш спрадвечны.Сіпакоў.Ёй зусім не хацелася хаваць сваёй радасці, але такі ўжо быў звычай: маладой непрыгожа быць на вяселлі празмерна вясёлай...Васілевіч.
2. Прывычны спосаб дзеяння; прывычка. Дубравіна мела звычай неяк нібы нядбала пакідаць на сябе касынку ці шалік.Карпюк.— А я маю звычай пасля абеду шпацыраваць і сядзець не хачу, — і, заклаўшы рукі назад, пачала шпацыраваць па зале.Мядзёлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бачко́м, прысл.
Разм.
1. Ісці плячом уперад. Нарэшце прыйшоў Кацура. Бачком улез у дзверы, абтрос мокрую шапку.Асіпенка.//Сядзець напаўпаварота. Андрэй сядзеў на ложку бачком, і акно было ў яго якраз перад вачыма.Пташнікаў.
2. Стараной, туляючыся. Сабраўся Сіпак у камячок .. і бачком-бачком падаўся быў да школьнай дрывотні.Лынькоў.
3. Між іншым, не кранаючы асноўнага. А крытыка пра гэта скажа бачком: вельмі добрая, сакавітая мова, або — нудная, сухая мова.Скрыган.
•••
Ехаць бачком — хітраваць; прыстасоўваючыся да абставін, хітруючы, старацца не трапляць у кепскае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галадаць, галадаваць, недаядаць; пасціць, пухнуць (перан.) □ не мець куска хлеба, душыцца голадам, пухнуць з голаду, перабівацца з хлеба на квас, спяваць на хлеб, сядзець на мякіне, сядзець на нішчымніцы, класці зубы на паліцу, ляскаць зубамі, грэць зубы, смактаць палец, смактаць лапу
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)