англійскі эстрадны і рок-спявак, кампазітар. З 1959 у квартэце «Бітлз» (бас-гітара, клавішныя, труба). Пасля 1970 выступаў і запісваў альбомы з групай «Уінгз» (1971—81), Дж.Харысанам, Р.Старам, М.Джэксанам і інш. Сярод лепшых сольных альбомаў «Ансамбль у руху» (1973), «Уінгз» вакол Амерыкі» (1976), «Усё лепшае» (1986), «Зноў у СССР» (1987, 1989), «Па-над зямлёй» (1993). Яго музыцы ўласцівы выключны меладызм, найб. яскрава выяўлены ў песнях «Учора», «Няхай будзе так», «Мыс Кінтайр» і інш. Аўтар «Ліверпульскай араторыі» (1991, першы твор у жанры класічнай музыкі). У 1996 М. нададзены тытул рыцара.
Літ.:
Багиров А «Битлз» — любовь моя. Мн., 1993;
Benson R. Paul McCartney Behind the Myth. London, 1992.
расійскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1940). Спяваў у царк. харах. У 1924—30 пратадыякан у Омску, Казані, Маскве. У 1932—56 саліст Вял.т-ра (Масква). Валодаў магутным голасам вял. дыяпазону, найб. гучным і поўным у ніжнім рэгістры. Найб. блізкія яму былі вобразы ў операх рус. кампазітараў. Сярод партый: Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Канчак («Князь Ігар» А.Барадзіна), Грэмін, Чуб («Яўген Анегін», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Пімен і Варлаам («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Сабакін, Дзед Мароз («Царская нявеста», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава). Выконваў рус.нар. песні. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1941 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ-СТАЯ́Н (сапр.Стаян-Себаў) Канстанцін Іванавіч
(25.3.1853, в. Пятроўка Адэскай вобл., Украіна — 13.6.1914),
балгарскі спявак (тэнар), рэжысёр, педагог. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі. У 1888—94 артыст Вял.т-ра ў Маскве, Марыінскага т-ра ў Пецярбургу. Выступаў у оперных спектаклях у Віцебску, розных гарадах Расіі. Выкладаў. З 1907 у Балгарыі. З 1908 заснавальнік і кіраўнік «Балгарскага опернага таварыства» (з 1921 Сафійская нац. опера). Сярод партый: Манрыка, Радамес («Трубадур», «Аіда» Дж.Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Ленскі, Герман («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага). Аўтар тэарэт. прац па мастацтве спеваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́ВІЧ-БА́ЙРОЙТ ((Popovici-Bayreuth) Дымітрые) (19.7.1860, г. Бырлад, Румынія — 6.4.1927),
румынскі спявак (барытон), педагог. Вучыўся спевам у Бухарэсцкай кансерваторыі. У 1904—19 яе дырэктар і прафесар. Адзін з заснавальнікаў і 1-ы дырэктар Рум. оперы ў г. Клуж (1919—27). На опернай сцэне з 1881. Выступаў у буйнейшых т-рах свету. Вядомы інтэрпрэтатар партый у операх Р.Вагнера (з 1892 некалькі гадоў спяваў у Байройцкім т-ры, адсюль прозвішча — байройцкі). Сярод партый: Тэльрамунд, Клінгзор, Вальфрам, Альберых і Вотан, Ганс Сакс, Галандзец («Лаэнгрын», «Парсіфаль», «Тангейзер», «Пярсцёнак нібелунга», «Нюрнбергскія майстэрзінгеры», «Лятучы галандзец» Вагнера), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Дон Жуан («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Рыгалета, Рэната («Рыгалета», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Тоніо («Паяцы» Р.Леанкавала).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГУЛЕ́ЎСКІ (Мікалай Мікалаевіч) (15.10.1897, в.Вял. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 16.3.1967),
бел.спявак (барытон), муз. дзеяч. Засл. дз. маст. Беларусі (1957). Скончыў БДУ (1925), Бел.муз. тэхнікум (1928), Бел. студыю оперы і балета (1933). У 1920—24 артыст БДТ. У 1928—41 і 1944—48 саліст, у 1948—53 адказны рэдактар муз. вяшчання Бел. радыё. У 1933—35 і 1942—44 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Артыст лірыка-драм. плана, выконваў гал. партыі ў операх рус. і замежных класікаў: Анегін, Ялецкі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні) і інш. Удзельнік Беларускага вакальнага квартэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРЫ́НКІН (Андрэй Уладзіміравіч) (н. 20.12.1962, Мінск),
бел.паэт. Сын У.М.Скарынкіна. Скончыў БДУ (1994), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1997). У 1999—2001 у Ін-це парламентарызму і прадпрымальніцтва ў Мінску. Друкуецца з 1980. Піша на рус. мове. У паэт. зб-ках «Начны спявак», «Барвяныя прыцемкі» (абодва 1994), «Сухія кветкі» (1995), «Журботны госць» (1997) і інш. роздум над лёсам рус. свету, чалавецтва, сэнсам жыцця. Многія вершы С. пакладзены на музыку. Пераклаў на рус. мову вершы А.Звонака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЭ́ЙДА-СУМІ́ЦКІ (Міхаіл Іванавіч) (14.6.1900, в. Шэйпічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 21.12.1981),
бел.спявак (лірычны тэнар). Скончыў Маладзечанскую семінарыю (1918, на той час пераведзена ў Смаленск). Вакальную падрыхтоўку атрымаў у Харбіне (1920—22). У 1929—32 у Харбінскай оперы, у 1932—34 у Мілане, удасканальваўся ў Ф.Карпі, канцэртаваў у Міланскай кансерваторыі. У 1935—36 у Пазнанскай оперы (Польшча), з 1937 саліст Варшаўскага радыё, з 1940 саліст Нар.т-ра ў Празе, пазней канцэртны спявак. Адзін з яркіх прадстаўнікоў еўрап.вак. школы. Меў гнуткі, прыгожага тэмбру голас, яркую сцэн. знешнасць, акцёрскі талент; спяваў заўсёды на мове арыгінала. Сярод партый: Сінадал («Дэман» А.Рубінштэйна), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Уладзімір («Князь Ігар» А.Барадзіна), Пінкертон, Рудольф («Мадам Батэрфляй», «Багема» Дж.Пучыні). У канцэртным рэпертуары значнае месца займалі бел.нар. песні, творы бел. кампазітараў (М.Аладава, А.Багатырова, М.Чуркіна, Р.Пукста і інш.). Першыя грампласцінкі, якія наспяваў З.-С., уключалі бел.нар. песні («Малады дубочак», «Чаму ж мне не пець», «Лявоніха» і інш.), у 1968 запісаў грампласцінку з бел.нар. песнямі. У гады 2-й сусв. вайны канцэртаваў у Ваўкавыску (1943), Вільні (1944) і інш. У 1963 канцэртаваў у розных гарадах Беларусі. На працягу многіх гадоў не парываў сувязі з Беларуссю, цікавіўся творчасцю бел. пісьменнікаў, быў асабіста знаёмы з М.Танкам, Р.Шырмам. Пераможца многіх конкурсаў вакалістаў. Архіў З.-С. захоўваецца ў Бел.дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва.
Тв.:
Песня сталася маёю моваю // Мастацтва Беларусі. 1990. № 6—7.
Літ.:
Станкевіч А. Міхаіл Забэйда-Суміцкі і беларуская народная песня. Вільня, 1938;
Плавінскі М. Салавей бацькаўшчыны мілай // Беларусь. 1990. № 2;
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні // Маладосць. 1988. № 10.
Л.Ф.Голікава.
М.І.Забэйда-Суміцкі.М.Забэйда-Суміцкі ў ролях Ленскага (злева) і Герцага.
1. Які мае адносіны да камеры (у 1 знач.). Камерны стараста.
2. Які складаецца з намер, мае камеру (у 2 знач.). Камерная печ. Камерны шлюз.
3. Які атрымліваецца ў асобых камерах, прыгатаўляецца ў камеры. Камерная серная кіслага.
ка́мерны2, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для аднаго або некалькіх выканаўцаў (пра музычныя творы). Камерная музыка.// Які выконвае такія творы. Камерны спявак. Камерны ансамбль.// Невялікіх памераў; разлічаны на абмежаванае кола людзей. І дагэтуль паэзія Танка не была камернай, а ўплыў Маякоўскага быў не адзінай прычынай нарастання трыбуннасці.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бас
(іт. basso = літар. нізкі)
1) самы нізкі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам;
2) духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра;
3) мн. струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам. .
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)