БАРЫСЕ́НКА (Аляксандр Леанідавіч) (н. 31.5.1966, р.п. Касцюкоўка Гомельскай вобл.),
бел. спартсмен (сучаснае пяцібор’е). Майстар спортуміжнар. класа (1991). Чэмпіён свету ў камандным заліку (1991) у складзе каманды СССР. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў камандным заліку (1994), прызёр этапаў Кубка свету ў асабістым першынстве (1993, 1994), прызёр Кубка свету ў камандным заліку (1991—93), 2-разовы чэмпіён СССР у асабістым першынстве (1991, зімовы і летні чэмпіянат).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГІ́НСКАЯ (Святлана Леанідаўна) (н. 9.2.1973, Мінск),
бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спортуСССР (1989). Трохразовая алімп. чэмпіёнка (1988, Сеул, у камандным заліку і апорным скачку; 1992, Барселона, у камандным заліку), сярэбраны і бронзавы прызёр Алімп. гульняў 1988. Чэмпіёнка свету ў мнагабор’і (1989—90) і ў камандным першынстве (1989, 1991), чэмпіёнка Еўропы ў мнагабор’і (1986—87), у практыкаваннях на бервяне (1992), неаднаразовая чэмпіёнка СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКА́ЛАЎ (Ігар Рыгоравіч) (9.12.1939, г. Екацярынбург — 25.9.1992),
бел. спартсмен (стралк. спорт, буйнакаліберны рэвальвер і малакаліберны пісталет). Засл. майстар спортуСССР (1990). Скончыў Мінскі радыётэхнікум (1970). Чэмпіён свету ў асабістым (1962) і камандным (1962; 1966) першынствах, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў асабістым (1962) і камандным (1966; 1970) першынствах. Чэмпіён Еўропы ў камандным (1963), Спартакіяд народаў СССР (1967, 1971) і СССР (1964, 1966—69, 1971—72) у асабістым першынствах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РУС (Аляксей Іванавіч) (26.9.1932, в. Юзэфіны Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 28.9.1993),
бел. вучоны ў галіне спартыўнай анатоміі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1967 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах уздзеяння розных рэжымаў рухальнай дзейнасці на арганізм, марфал. асновах адаптацыі сасудзістай і нервовай сістэм шкілетных мышцаў да гіпакінезіі і інтэнсіўнай фіз. нагрузкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАПА́РК,
парк, адметны перавагай вадаёмаў, якія з’яўляюцца базай для арганізацыі водных відаў спорту і адпачынку, кампазіцыйнай асновай арх.-планіровачнай і ландшафтнай арганізацыі. Абавязковыя кампаненты гідрапарку — пляжы з салярыямі, аэрарыямі, спарт. пляцоўкамі. Для яго характэрны ландшафт адкрытых і паўадкрытых прастораў з групавым размяшчэннем насаджэнняў, пароды якіх падбіраюцца з улікам магчымасці вырастання ва ўмовах павышанай вільготнасці. Асаблівая ўвага аддаецца дэкар. афармленню берагавой лініі вадаёмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РМІШ-ПА́РТЭНКІРХЕН (Garmisch-Partenkirchen),
горна-кліматычны курорт у Германіі, на ПдЗ ад г. Мюнхен, на схілах Баварскіх Альпаў. Умераны горны клімат, мяккая зіма, высокая сонечнасць, чыстае халаднаватае паветра, ахаванасць ад вятроў спрыяльныя для эфектыўнага лячэння хвароб органаў дыхання, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм. Шмат санаторыяў. Адзін з буйнейшых у Еўропе цэнтраў турызму і зімовага спорту, месца зімовых Алімпійскіх гульняў 1936. У наваколлях запаведнік Амергебірге.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЫН (Яўген Раманавіч) (н. 23.3.1931, г. Тула, Расія),
расійскі спартсмен (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту (1952). Засл. трэнер СССР (1972). Скончыў Смаленскі ін-тфіз. культуры (1965). Алімпійскі чэмпіён на дыстанцыях 500 і 1500 м (1956, 1960). Абсалютны чэмпіён Еўропы (1956). 10-разовы чэмпіён СССР на дыстанцыях 500 і 1500 м. У 1955—68 шматразовы рэкардсмен свету на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПАЎ (Анаталь Яўгенавіч) (н. 23.5.1951, г. Златауст, Расія),
расійскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1970). Засл. майстар спортуСССР (1974). Чэмпіён свету сярод юнакоў (1969). Чэмпіён свету (1975—85, 1998) пад эгідай ФІДЭ. Чэмпіён свету і Еўропы па «хуткіх шахматах» (1988). Чэмпіён СССР (1976). Пераможца міжзанальнага турніру ў С.Пецярбургу (1973), міжнар. турніраў (1967, 1971—72, 1974—79). Прыз «Шахматны Оскар» (1973—77, 1979—81, 1984).
бел. спартсмен (скачкі ў ваду). Засл. майстар спортуСССР (1980). У 1996—2000 старшы трэнер рэзерву нац. зборнай каманды Беларусі па скачках у ваду. Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у скачках з 3-метровага трампліна. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы сярод моладзі (1976, Нарвегія) у скачках з трампліна і чэмпіянату свету (1982). Чэмпіён Еўропы (1981, г. Спліт, Югаславія). Чэмпіён СССР (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС (Ірына Натанаўна) (н. 10.3.1939, г. Харкаў, Украіна),
расійская спартсменка (лёгкая атлетыка). Сястра Т.Н.Прэс. Засл. майстар спорту (1960). Канд.пед. навук (1972). Скончыла Ленінградскі ін-т інжынераў чыг.-дарожнага транспарту (1962). Чэмпіёнка і рэкардсменка XVII і XVIII Алімп. гульняў (1960, Рым; 1964, Токіо). 13-разовая чэмпіёнка СССР (1959—67). Шматразовая рэкардсменка свету і Еўропы (1959—65) у бар’ерным бегу і лёгкаатлетычным пяцібор’і.