дыяле́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Філасофскае вучэнне аб усеагульных законах руху і развіцця прыроды, чалавечага грамадства і мыслення; навуковы метад пазнання з’яў прыроды і грамадства шляхам ускрыцця ўнутраных супярэчнасцей і барацьбы процілегласцей, якія прыводзяць да скачкападобнага пераходу з адной якасці ў другую.

Матэрыялістычная д.

2. Сам працэс такога руху і развіцця.

Д. падзей.

Д. гісторыі.

3. Майстэрства весці спрэчкі, прымяняць лагічныя довады (уст.).

|| прым. дыялекты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Д. матэрыялізм.

Д. метад.

|| наз. дыялекты́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падва́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прыстасаванне ў паравых і інш. машынах у выглядзе стрыжня для рэгуліроўкі сілы або хуткасці руху чаго-н., рычаг.

2. Тоўстая жэрдка, пры дапамозе якой прыпадымаюць цяжары; вагар.

|| прым. падва́жнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Расшэ́ндзіць ’неэканомна растраціць’ (Сцяшк. Сл.), росшэндзіць, росшэ́ндрыць, росшэндзе́рыць ’растраціць, разматаць’ (ТС). Відаць, на аснове імітатыва хуткага руху, параўн. шэ́нды (гл): шэнды‑брэнды ’туды-сюды’, параўн. распшы́каць ’растраціць, разматаць (грошы)’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паскара́льнік, ‑а, м.

1. Спец. Прыстасаванне для павелічэння хуткасці руху, працэсу. Пускавы паскаральнік. Пнеўматычны паскаральнік.

2. Рэчыва, якое паскарае некаторыя працэсы.

3. перан. Тое, што дапамагае руху наперад, паскарае развіццё чаго‑н. Далучэнне працоўных мас да скарбніц культуры, літаратуры і мастацтва з’яўляецца магутным паскаральнікам пры выпрацоўцы высокай камуністычнай свядомасці. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сацыя́л-зго́дніцтва, ‑а, н.

У рабочым руху — адмаўленне ад класавай барацьбы, прымірэнчыя адносіны да варожага лагера, змова з класавым ворагам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарахо́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да скарахода, уласцівы яму.

2. Які мае вялікую хуткасць руху; быстраходны. Скараходнае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страбаскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з атрыманнем і дэманстрацыяй рухомых вобразаў аб’екта, а таксама з фіксацыяй асобных фаз руху. Страбаскапічны эфект.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фазатро́н, ‑а, м.

Адзін з відаў устаповак для паскарэння руху зараджаных часціц (ужываюцца для даследаванняў у галіне фізікі атамнага ядра).

[Ад грэч. phasis — з’яўленне і слова (элек)трон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іне́рцыя, -і, ж.

1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя сіла не прымусіць змяніць гэты стан.

Ляцець па інерцыі.

2. перан. Бяздзейнасць, пасіўнасць.

Па інерцыі — па прывычцы, машынальна.

|| прым. інерцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапа́д, -а і -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. -а. Ступеньчатае збудаванне для рэгулявання руху вады ў вадасцёку з нахіленым дном.

2. -у. Розніца паміж верхнім і ніжнім узроўнем (вады, тэмпературы, ціску і пад.).

П. ціску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)