МАЦКЕ́ВІЧ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 1.3.1947, г. Мар’іна Горка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.дзярж. дзеяч. Ген.-лейт. (1999). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1970), Ін-тКДБ пры СМСССР (1978). З 1970 працаваў на нафтаперапрацоўчым з-дзе ў г. Мазыр, з 1973 на камсамольскай рабоце на Гомельшчыне. З 1976 у органах КДБ Беларусі. З 1995 старшыня КДБ Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Фёдар Пракопавіч) (13.4.1913, в. Шпылёўшчына Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 3.11.1979),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1943 у партызанах, з 1944 на фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант Н. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні Чавускага р-на Магілёўскай вобл. У 1945—63 старшыня калгасаў, да 1973 на гасп.рабоце.
бел. Па рабоце майстра знаць. Без навукі і лапця не спляцеш.
рус. Дело мастера учит. По выучке мастера знать. Не учась и лаптя не сплетёшь.
фр. Expérience fait le maître (Навык мастера создаёт).
англ. Practice is the best master (Опыт ‒ лучший хозяин/учитель). Practice makes perfect (Опыт ведёт к совершенству).
нем. Das Werk lobt den Meister (Дело хвалит мастера). Am Werke erkennt man den Meister (По труду узнают мастера). Übung macht den Meister (Навык мастера ставит).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
бэ́йсік
[англ. basic, ад b(eginnes) = для тых, хто пачынае + а(ll-purpose) = універсальны + s(ymbolic) = сімвалічны + i(nstruction) = вучэбны + c(ode) = код]
самая простая інфармацыйная мова праграмавання, створаная спецыяльна для навучання рабоце на ЭВМ.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Аднавіць сілы, зрабіўшы перапынак у рабоце, у якім‑н. занятку. Ногі замлелі і ў роце гарыць, Якраз бы цяпер адпачыць.Жычка.Ігнась узлез па прыступках на ганак. Іх толькі пяць, а як змарыўся. На ганку ён адпачыў і зайшоў у хату.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. нацягнуць (у 1 знач.) істанпаводледзеясл. нацягнуцца (у 1 знач.).
2. Неправамернае дапушчэнне чаго‑н. У .. рабоце сустракаюцца часамі нацяжкі, надуманыя паралелі.Івашын.Алесь пацяшае.. [маці], часамі з горкай нацяжкай, што Толя напэўна жывы — ён ваюе і прыйдзе.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывілеява́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае прывілеі, карыстаецца імі. Наведвальнікаў .. [у аптэцы] было мала, бо ёю карысталіся пераважна прывілеяваныя кліенты — работнікі ўправы, паліцыі і іншых акупацыйных устаноў.Няхай.// Які дае некаторыя прывілеі. Прывілеяванае становішча. □ Адна ў адным была Вера паслядоўнай — не служыць фашыстам сваёй прафесіяй, не працаваць на якой-небудзь прывілеяванай рабоце добраахвотна.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́нны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн.
1. Дзейсны, актыўны; непасрэдны. Ігнат быў камсамольцам. Ён браў чынны ўдзел ва ўсім камсамольскім жыцці.Лынькоў.Самы чынны ўдзел браў я ў рабоце школьнага літгуртка.Мележ.
2. Прасякнуты важнасцю, саліднасцю. Стараліся быць мужчынамі. Начлег нам здаваўся казкай. І з выглядам самым чынным Насілі вайсковыя каскі.Маркевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арганіза́цыя
(фр. organisation, ад с.-лац. organisatio)
1) грамадскае аб’яднанне або дзяржаўная ўстанова (напр. прафсаюзная а., рамонтная а.);
2) будова, склад чаго-н. (напр. унутраная а. прадпрыемства);
3) арганізаванасць (напр. дакладная а. у рабоце).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)