Лы́жбы ’лыжы’ (Сцяшк.), лы́жвы ’тс’ (зэльв., Сцяц. Словаўтв.; ТС), укр.ли́жва ’лыжа’, рус.лы́жва ’судна на Дняпры, Бугу, Прыляці’ (Даль), польск.łyżwa, łyżwy і łyżba ’лыжы’, ’палоззе ў санях’, ’вузкія, жалезныя палазы для каўзання на лёдзе’, ст.-польск.łyżwy ’пантоны’, тыкацінск. ’судна для перавозкі збожжа’ — да прасл.паўн.lyži, lyžьve > лы́жы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смо́лак ‘жэрдка, якая кладзецца на кроквы ўверсе ўздоўж хаты’, ‘шасток (каля печы)’ (Сцяшк.; гродз., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ). Польск.дыял.smołak ‘адна з дзвюх жэрдак, якія падкладваюцца пад саху для перавозкі замест колаў’. Гл. сволак ‘тс’, хутчэй за ўсё, другасна збліжанае з смала1, гл. Варш. сл., 6, 244. Гл. таксама асмолак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ка́ры1, ‑ая, ‑ае.
Карычневы (пра колер вачэй). Роўненькі прабор валасоў здаваўся залацістым, карыя вочы былі колеру добра выспелай вішні.Дуброўскі.Саханюк быў хлопец сухарлявы, досыць высокага росту, меў даволі прыгожы твар, але малавыразныя, жаўтавата-карыя вочы яго крыху псавалі.Колас.
[Ад цюрк. кара — чорны.]
ка́ры2, ‑аў; адз.няма.
1. Сані для перавозкі бярвення. Людзі.. вазілі дахаты бярвенне на карах, на звычайных санях.Бядуля.Два калгаснікі канём, запрэжаным у кароценькія, шырокія, як атопак, кары, вытралёўвалі бярвенне да дарогі.Дуброўскі.
2. Вялікія калёсы для перавозкі грузаў. Шэсць чалавек правілі кары: жніво і ўборка, з поля, былі блізка.Чорны.Увесь заямнінскі дзядзінец уставілі фурманкі: тут былі карэты, брычкі, вазы, кары.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плашко́ўт
(гал. plaatschuit, ад plaat = плоскі + schuit = лодка)
пласкадоннае бяспалубнае несамаходнае судна для перавозкі грузаў унутры порта, для наводкі плывучых мастоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фу́ра
(польск. fura, ад ням. Fuhre)
1) вялікая крытая павозка для перавозкі грузаў;
2) крыты кузаў на калёсах, машыне і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хо́пер
(англ. hopper, ад hop = скакаць)
самаразгружальны вагон з кузавам у выглядзе бункера для перавозкі вугалю, руды і іншых сыпкіх грузаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЎГУСТО́ЎСКІ КАНА́Л,
у Гродзенскім раёне Беларусі і Сувалкаўскім ваяв. Польшчы. Злучае Нёман з р. Бебжа (бас. Віслы). Даўж. 102 км, на тэр. Беларусі 22 км. Сярэдняя глыбіня 1,8 м. Утвораны з сістэмы каналаў, азёраў (Нецка, Белае і інш. на тэр. Польшчы), сажалак, каналізаваных участкаў рэк і пратокаў паміж азёрамі. На Беларусі ўключае частку р. Чорная Ганча (даўж. 9 км) паміж в. Лясная і в. Сонічы і асобнае рэчышча (даўж. 6 км), якое злучае гэтую рэчку з Нёманам (каля в. Нямнова). Мае 18 шлюзаў, з іх 4 на тэр. Беларусі. Пабудаваны ў 1824—39 як водны шлях для перавозкі грузаў з бас. Віслы і Нёмана да Балтыйскага м. На б.ч. быў даступны для суднаў водазмяшчэннем да 100 т, часткова выкарыстоўваўся для сплаву лесу. Страціў ролю транспартнага шляху. Помнік гідратэхн. буд-ва. Аб’ект турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЬЮ́АРА ПАСУ́ДЗІНЫ (ад прозвішча Дж. Дзьюара),
пасудзіны з падвойнымі сценкамі, паміж якімі ствараецца высокі вакуум (з ціскам да 1,3 мПа). Служаць для цеплаізаляцыі рэчываў, што змяшчаюцца ў іх пры нізкай або высокай т-ры.
Невял. пасудзіны робяць з высокатрывалага шкла, значнага аб’ёму для прамысл. выкарыстання — з металу. З-за высокага вакууму паміж сценкамі практычна адсутнічае канвекцыйны цеплаабмен. Прамянёвы цеплаабмен памяншаюць паліраваннем і пакрыццём унутр. сценак тонкім слоем серабра, выкарыстаннем матэрыялаў з малым каэф. цеплаправоднасці. Пасудзіны для вадкага гелію і вадароду маюць экран, які ахаладжаецца вадкім азотам або паветрам. Дз.п. выкарыстоўваюць для захоўвання і перавозкі звадкаваных газаў, захоўвання рэчываў (тэрмасы), у крыягеннай тэхніцы (крыястаты), у электроніцы і навук. даследаваннях.
Дзьюара пасудзіны: а — шкляная лабараторная; б — металічная прамысловая для вадкага гелію або вадароду (1 — адсарбцыйная камера, 2 — вакуумная шматслойная ізаляцыя, 3 — вадкі азот для ахаладжэння, 4 — экран, 5 — вакуумная прастора).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРО́М,
плывучае збудаванне (судна, плыт і інш.) для рэгулярнай перавозкі сухапутных транспартных сродкаў (аўтамабіляў, чыг. вагонаў), грузаў і пасажыраў цераз водную перашкоду паміж пэўнымі берагавымі пунктамі. Бываюць самаходныя і несамаходныя.
Па вял. суднаходных рэках П. перамяшчаецца па кабелі, пракладзеным па дне, або буксірным суднам; на невял. рэках перацягваецца з дапамогай троса, замацаванага на процілеглых берагах; для паромнай пераправы праз пралівы, азёры звычайна выкарыстоўваюць спец. абсталяваныя судны. Водазмяшчэнне іх да 20 тыс.т і больш, умяшчальнасць каля 100 чыг. вагонаў, пасажыраўмяшчальнасць да 2000 чал. Паромныя зносіны найб. развіты ў Японіі, Зах. Еўропе (праз Ла-Манш). У ваен. мэтах П. выкарыстоўваюцца пры фарсіраванні водных перашкод; робяцца з штатных пантонных паркаў (гл.Пантон) і мясц. плывучых сродкаў (баржы, лодкі і інш., на якіх замацоўваецца грузавая платформа).
Пасажырскі паром для зносін паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй (мае вароты для аўтамабіляў на носе і карме).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧВЯЛЁЎ Уладзімір Яфімавіч (н. 28.7.1932, г. Смаленск, Расія),
бел. інжынер, канструктар і распрацоўшчык аўтамаб. тэхнікі. Акад.Бел.інж.тэхнал. акадэміі (1997). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1984). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1955). З 1955 у СКБ-1 Мінскага аўтазавода (з 1977 нам.гал. канструктара, з 1985 гал. канструктар). З 1991 гал. канструктар Мінскага з-да колавых цягачоў. Вядучы распрацоўшчык велікагрузных паўпрычэпаў, сям’і цягачоў і спец. высокаўніфікаваных шасі для перавозкі буйнагабарытных грузаў. У 1990-я г. пад яго кіраўніцтвам створаны і серыйна выпускаюцца трансп. сродкі спец. прызначэння для нафтагазаздабычы, будаўніцтва, камунальнай гаспадаркі. Дзярж. прэмія СССР 1989.
Тв.:
Минские колесные тягачи (разам з У.Парэчыным) // Авто. 1995. № 6;
Автомобильная техника СКБ МАЗа и МЗКТ: Неизвестное об известном // Автомобильная пром-сть. 2000. № 8.
Літ.:
Качук Н. Здесь рождаются ракетовозы... // Армия. 1999. № 3.