МАРДВІ́НАЎ Мікалай Дзмітрыевіч (15.2.1901, г. Ядрын, Чувашыя — 26.1. 1966),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1949). З 1925 у Т-ры-студыі падкіраўніцтвам Ю.Завадскага, з 1936 у Растоўскім-на-Доне т-ры імя М.Горкага, з 1940 у Маскоўскім т-ры імя Массавета. Акцёр шырокага дыяпазону. Стварыў вострадрам., магутныя, цэласныя характары: Арбенін («Маскарад» М.Лермантава; Ленінская прэмія, 1965), Васіль Забродзін («Ленінградскі праспект» І.Штока), Рычард Даджэн («Вучань д’ябла» Б.Шоу), Атэла, Лір («Атэла», «Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш. З 1936 здымаўся ў кіно: «Багдан Хмяльніцкі», «Маскарад» (абодва 1941), «Катоўскі» (1943), «Смелыя людзі» (1950), «Калі адлятаюць буслы» (1965) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАР’ІНАГО́РСКАЕ МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 да студз. 1944 у г.п. Мар’іна Горка Мінскай вобл., з жн. 1942 падкіраўніцтвам Пухавіцкага падп. райкома КП(б)Б. Аб’ядноўвала 29 чал. (кіраўнікі В.І.Варывончык, з снеж. 1942 Г.А.Мазанік). Мела сувязь з Мінскім патрыят. падполлем, 2-й Мінскай партыз. брыгадай, атрадамі «Буравеснік», «Сокал», імя Сталіна. Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, радыёпрыёмнікі, медыкаменты, звесткі пра Дыслакацыю войск ворага, перасоўную электрастанцыю, пішучыя машынкі, графік руху цягнікоў праз ст. Пухавічы; узарвалі мост, майстэрню па рамонце ваен. тэхнікі, замініравалі электрастанцыю. У барацьбе з фаш. захопнікамі загінулі 8 падпольшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ІСІ (Moissi) Аляксандр (Сандра) (2.4.1880, г. Трыест, Італія — 23.3.1935),
нямецкі акцёр. Па нацыянальнасці албанец. З 1898 вучыўся ў Венскай кансерваторыі (барытон), быў статыстам, пазней акцёрам «Бургтэатра». З 1904 працаваў падкіраўніцтвам М.Райнгарта, у 1905—33 у Ням. т-ры і «Камершпіле» (Берлін). Акцёр шырокага дыяпазону. Творчасць вызначалася адухоўленасцю, эмацыянальнасцю, мяккай вытанчанасцю пластыкі, імкненнем да перадачы вобразаў высакародных герояў, якія пакутуюць ад сутыкнення з жорсткасцю і несправядлівасцю жыцця. Сярод роляў: Освальд («Прывіды» Г.Ібсена), Гамлет, Рамэо («Гамлет», «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), маркіз ды Поза, Франц («Дон Карлас», «Разбойнікі» Ф.Шылера), Мефістофель («Фауст» І.В.Гётэ), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Іванаў («Іванаў» А.Чэхава) і інш.
шведскі географ і геолаг, даследчык Арктыкі. Чл. Стакгольмскай АН (1858). Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1879). Скончыў Хельсінкскі ун-т. У 1856 і 1861 удзельнічаў у экспедыцыях на Шпіцберген падкіраўніцтвам О.М.Торэля. У 1864—73 кіраваў экспедыцыяй на гэты архіпелаг, у 1870—83 — у Грэнландыю, дзе даследаваў яе ледавіты шчыт. У 1878—79 на судне «Вега» праплыў Паўн.-Усх. праходам з Атлантычнага ў Ціхі ак. з зімоўкай на Чукоцкім п-ве. Імем Н. наз. архіпелаг у Карскім м., заліў і мыс на Новай Зямлі, мыс і ледавік у Грэнландыі, рака ў Канадзе і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЮКЕ́ВІЧ Вадзім Іосіфавіч (н. 23.3.1932, в. Зялёная Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
геолаг, адзін з адкрывальнікаў жалезарудных і інш. радовішчаў на Беларусі. Скончыў БДУ (1956). У 1956—98 у Бел. геолага-гідрагеал. экспедыцыі (гал. геолаг, з 1976 начальнік). Навук. працы па геал. будове і карысных выкапнях Беларусі, методыцы іх вывучэння. Пад яго кіраўніцтвам адкрыты Аколаўскае, Навасёлкаўскае радовішчы жал. руд, шэраг крыніц мінер., вод, радовішчы буд. матэрыялаў. Удзельнічаў у складанні геал., геамарфалагічных карт і карт карысных выкапняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Геология СССР. Т. 3 (БССР). М., 1971 (у сааўт.);
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
Железорудные формации докембрия Белоруссии. Мн., 1974 (у сааўт.).
італьянская спявачка (каларатурнае сапрана). Муз. адукацыю атрымала падкіраўніцтвам М.Стракоша. У 1859 дэбютавала на опернай сцэне ў Нью-Йорку. Поспех прынеслі гастролі ў 1861 у т-ры «Ковент-Гардэн» (Лондан). У Італіі выступала з 1866 (т-р «Рэджа», г. Турын). У 1869—77 неаднаразова спявала ў Расіі. Апошняе выступленне ў 1914 у «Альбертхоле» (Лондан). Валодала незвычайным па прыгажосці тэмбру, чыстым, мяккім, звонкім, роўным ва ўсіх рэгістрах голасам, віртуознай тэхнікай. Сярод партый: Дэздэмона, Нінета, Разіна («Атэла», «Сарока-зладзейка», «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Маргарыта, Джульета («Фауст», «Рамэо і Джульета» Ш.Гуно) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДА ПЯЦЁХ,
другі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ў маі 1918. Сфарміраваны пасля выхаду з 1-га складу Народнага сакратарыята Беларусі ў пач. мая 1918 бел. сацыялістаў-рэвалюцыянераў П.Бадуновай, Т.Грыба, Л.Зайца і сацыял-дэмакрата А.Смоліча. У склад Р.п. уваходзілі прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў Я.Варонка (старшыня), Я.Бялевіч, К.Езавітаў, В.Захарка, П.Крачэўскі. Правыя ў Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі з мэтай адхіліць Р.п. стварылі Нар. сакратарыят падкіраўніцтвам Р.Скірмунта. У выніку кампрамісу, дасягнутага паміж левымі і правымі, у чэрв. 1918 быў сфарміраваны 4-ы склад Нар. сакратарыята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЛЬКО́ Уладзімір Антонавіч (н. 30.7.1922, в. Падарэссе Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гаспадарчы і дзярж. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1976). У 1950—92 старшыня калгаса «Аснежыцкі» Пінскага р-на. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—63, дэп., нам. Старшыні Вярх. Савета БССР у 1985—90. Дэпутат Вярх. Савета СССР у 1966—70 і 1974—89. Пад яго кіраўніцтвам у калгасе «Аснежыцкі» дасягнуты высокія паказчыкі ў развіцці земляробства і жывёлагадоўлі, шырока выкарыстоўваліся інтэнсіўныя тэхналогіі, прагрэс. метады гаспадарання і кіравання.
Тв.:
Всего достигнешь, если любишь труд. Мн., 1966;
Оснежицкий поиск. Мн., 1979.
Літ.:
Владимир Ралько / Авт. текста С.В.Бородовский. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА МАСТАКО́Ў-СТАНКАВІ́СТАЎ (ОСТ, Общество станковистов). Існавала ў 1925—31 у Маскве. Засн. групай выпускнікоў Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрняў падкіраўніцтвам Д.Штэрнберга. Члены т-ва (П.Вільямс, Б.Волкаў, А.Ганчароў, А.Дайнека, А.Лабас, Ю.Піменаў, А.Тышлер і інш.) сцвярджалі станковыя формы мастацтва, ставілі за мэту адлюстроўваць у іх тыповыя з’явы сав. рэчаіснасці. Іх творам, прысвечаным пераважна індустрыялізацыі, жыццю сав. горада, спорту, уласцівы гранічная лаканічнасць формы, дынаміка кампазіцыі, графічная дакладнасць малюнка. Вядучыя мастакі ОСТ адыгралі пэўную ролю ў развіцці станковага і манум. жывапісу, кніжнай графікі, плаката, сцэнаграфіі. Т-ва арганізавала 4 выстаўкі ў 1925—28.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭА́ТР СТАРЫ́» імя Г.Маджаеўскай, адзін з найстарэйшых т-раў Польшчы. Адкрыты ў Кракаве па ініцыятыве Я.Клюшэўскага. Будынак існуе з 1799, неаднаразова перабудоўваўся. Першапачаткова ў будынку т-ра выступала нямецкая трупа, зрэдку ставіліся польскія спектаклі. Высокага маст. ўзроўню т-р дасягнуў у 1865—85 падкіраўніцтвам А.Скарупкі і С.Козьмяна. У 1894—1943 не дзейнічаў. Аднавіў дзейнасць у 1945 (у 1946—54 аб’яднаны з Тэатрам імя Ю.Славацкага), з 1956 сучасная назва. У рэпертуары тэатра польская і замежная класічная і сучасная драматургія (пастаноўкі рэжысёраў З.Хюбнера, К.Свінарскага, А.Вайды і інш.).
Літ.:
Orzechowski E. Stary Teatr w Krakowie 1945—1985. Wrocław etc., 1987.