патрулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., каго-што і без дап.
Ахоўваць што‑н., сачыць за парадкам, выконваць патрульную службу. Паліцаі ўсю ноч патрулявалі вёску, зазіралі ў вокны хат.Шамякін.Прывыклі [дзеці] да нізкіх закураных сцен, да вусатых дзядзькоў, якія днём і ноччу патрулявалі на вуліцы.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пату́зацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тузацца, біцца некаторы час. [Стараста:] — Не трэба, панічок, мяшацца. Няхай сабе яны патузаюцца — самі разыдуцца. Умяшайся — горш будзе.Колас.Арсень быў здаровы для сваіх гадоў, і Зернавому прыйшлося добра з ім патузацца, пакуль яны зноў апынуліся на сцежцы.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сле́дчы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да следства. Следчыя матэрыялы.// Які вядзе следства. Лепшыя работнікі нашых следчых органаў ламалі галовы пад усёй гэтай справай.Чорны.
2.узнач.наз.сле́дчы, ‑ага, м. Службовая асоба, якая вядзе следства. Пятроў некалі быў следчым раённай пракуратуры.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнача́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Стаць на чале каго‑, чаго‑н., узяць на сябе кіраўніцтва кім‑, чым‑н. Узначаліць партызанскі атрад. Узначаліць будаўніцтва завода. □ Камандзір пяхотнага палка ўзначаліў усю групоўку.Няхай.Згуртавалі калектыў, узначалілі барацьбу за тэмпы і якасць камуністы і камсамольцы.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уся́чына, ‑ы, ж.
Разм. У выразе: усякая ўсячына — а) самыя разнастайныя рэчы, прадметы. Бакоўка была захламлена ўсякай усячынай.Няхай; б) усё, што хочаш, усё без разбору. Усю ноч не давалі спакою цяжкія і трывожныя сны. Плялася ўсякая ўсячына, у галаву лезла розная дрэнь.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаляні́ца, ‑ы, м. і ж.
1. Безразважны чалавек; дзівак. — Пусці!.. Ах!.. А няхай цябе з маладзіцаю! От шаляніца, чуць усе вантробы не вытрасла, — злаваўся нарокам Сцяпан.Крапіва.
2. Дураслівы, свавольны чалавек. А гэты Юзік-шаляніца, Малы яшчэ, зусім дурніца, Так пад нагамі і таўчэцца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здра́вствоватьнесов. (быть здоровым) быць здаро́вым, быць у до́брым здаро́ўі; (жить) жыць; (процветать) квітне́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
wénnschoncj хоць (і);
~! ну і што ж!, няха́й!, гэ́та не ма́е значэ́ння!;
◊
~, dénnschon≅ уле́з у дугу́ – не кажы́: не магу́; рабі́ць – дык рабі́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вучнёўства, ‑а, н.
1. Стан, становішча вучня (у 1, 2 знач.). Няхай [дзеці] прывыкаюць да школы, асвойваюцца з вучнёўствам, паволі ўцягваюцца ў сваё новае жыццё.Колас.
2.зб.Разм. Вучні, навучэнцы.
3.перан. Несамастойнасць, недасканаласць. Шмат на якіх вершах маладых маіх гаварыце шаў ляжыць адбітак паспешлівасці, вучнёўства.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.
1. Загадзя растлумачыць, папярэдзіць; зрабіць агаворку. Варта адразу агаварыцца, што не заўсёды воля ва ўяўленнях героя паўстае хісткай зданню, «краінай-марай», няяснай і няўстойлівай.Навуменка.
2. Памылкова сказаць не тое, што трэба. Бывае, што ў гарачцы агаворышся, сам не агледзішся як.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)