Муза́1 ’мякаць у гарбузах, дзе знаходзіцца насенне’ (навагр., З нар. сл.), ’іл’ (бар., ст.-дар., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі мязга́ (параўн. укр.мізка́ ’мякаць у гарбузах’), якое з прасл.mězga (гл. таксама музей ў Фасмера, 3, 3) і буза́1, 2 (гл.).
Муза́2 (здзекл.) ’яда, варыва’ (слонім., Нар. словатв.), сувалк.mui̯za ’нікудышны, пусты суп’. Балтызм. Параўн. літ.mūzė, muĩzė ’крупнік, суп з мукі’, ’суп з клёцкамі’, якое з ням.дыял.mûs, с.-в.-ням., ст.-в.-ням.muos, суч. Mus ’мус, пюрэ, павідла’. Гл. таксама му́зя.
Му́за ’адна з багінь у грэчаскай міфалогіі — заступніца навук і мастацтваў’, ’творчае натхненне’ (ТСБМ), ст.-бел.муза ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск.muza, якое з лац.musa < ст.-грэч.Μοῦσβ ’Муза — багіня песні, паэзіі і мастацтва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дысерта́цыяж. Dissertatión f -, -en; Dissertatiónsschrift f -, -en;
абарані́ць дысерта́цыюéine Dissertatión vertéidigen; promovíeren [-´vi:-] vi (атрымаць вучоную ступень);
дысерта́цыя на атрыма́нне ступе́ні кандыда́та наву́к Kandidátendissertation f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кандыда́т
(лац. candidatus = адзеты ў белае)
1) той, каго намячаюць выбраць, прызначыць, прыняць куды-н. (напр. к. у дэпутаты);
2) першая вучоная ступень, якая прысуджаецца на падставе абароны дысертацыі (напр. к. філалагічных навук).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
філало́гія
(гр. philologia, ад phileo = люблю + logos = слова)
сукупнасць навук, якія вывучаюць мову і літаратуру якога-н. народа або групы народаў (напр. класічная ф., славянская ф., беларуская ф.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
прэтэндэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто прэтэндуе на што‑н., мае падставы на валоданне чым‑н., на атрыманне чаго‑н. — Скажыце, між іншым, — Ваўчок павярнуў на мяне твар і прыцішыў голас, — .. ёсць, акрамя нас, сёлета сур’ёзныя прэтэндэнты на пераходны сцяг Савета Міністраў і ЦК?Хадкевіч.// Той, хто прэтэндуе на атрыманне якога‑н. звання, узнагароды і пад. за выкананую працу. Прэтэндэнт на атрыманне ступені кандыдата навук. Прэтэндэнт на атрыманне дзяржаўнай прэміі.
[Ад лац. praetendens, praetendentis — які дамагаецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удосто́итьсов., в разн. знач. удасто́іць; (наградить — ещё) ганарава́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цыкл, ‑а, м.
1. Заканамернае, рэгулярнае кола якіх‑н. з’яў, дзеянняў, працэсаў. Вытворчы цыкл. Цыкл развіцця лічынкі. □ Увесь цыкл работы экскаватара складаецца з многіх аперацый.«ЛіМ».
2. Шэраг, паслядоўны рад чаго‑н. Цыкл лекцый. □ Сатырычную спадчыну Беднага складае .. вялікі цыкл антырэлігійных вершаў і вершаў на міжнародныя тэмы.«Полымя».
3. Сукупнасць навук, дысцыплін, аб’яднаных па якому‑н. агульнаму прынцыпу. Гістарычны цыкл. □ Дапамагчы студэнтам выпрацаваць матэрыялістычны светапогляд павінны ў першую чаргу кафедры сацыяльна-эканамічнага цыкла.«Звязда».
[Ад грэч. kýklos — круг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
структу́ра, ‑ы, ж.
Узаемаразмяшчэнне і сувязь састаўных частак аб’екта, якія забяспечваюць яго цэласнасць; будова. Структура сталі. Структура глебы. Структура мовы. □ Пра атамную структуру матэрыі здагадаўся, як вядома, яшчэ Дэмакрыт, сучаснік Герона.«Маладосць».У школьную пару [Сяргея] захаплялі і ўдаваліся яму задачы, а далей складаныя формулы, затым структура механізмаў...Грамовіч.// Арганізацыя, будова чаго‑н. Структура Акадэміі навук БССР. Эканамічная структура грамадства. □ Мы не заўважаем прыблізнай рыфмы і рытмічных зрухаў, нас захапіла развіццё думкі, нечаканы паварот у структуры верша.Грахоўскі.
[Лац. structura — будова, размяшчэнне, парадак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІЖНАРО́ДНЫ САВЕ́Т НАВУКО́ВЫХ САЮ́ЗАЎ (МСНС; International Council of Scientific Unions),
навуковая арг-цыя, якая аб’ядноўвае міжнар. саюзы, нац.навук. ўстановы і асацыяцыі па прыродазнаўчых і дакладных навуках. Бярэ пачатак ад Міжнар. асацыяцыі акадэмій (засн. ў 1899), у 1918—19 рэарганізавана ў Міжнар. даследчы савет, з 1931 сучасная назва. Аб’ядноўвае больш за 20 міжнар.навук. і нац.навук. устаноў розных краін. Садзейнічае правядзенню міжнар.навук. праграм, навук. кангрэсаў і інш. У сістэме савета дзейнічаюць навук. і спецыялізаваныя к-ты па антарктычных і водных даследаваннях, праблемах навакольнага асяроддзя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭФЕРА́Т (ням. Referat ад лац. referre дакладваць., паведамляць),
1) кароткае пісьмовае ці ў форме публічнага выступлення паведамленне пра навук. працу, вынікі вывучэння навук. праблемы, змест кнігі.
2) Даклад на якую-н. тэму, засн. на крытычным аглядзе літ. і інш. крыніц; найб. распаўсюджаная форма выкладу навук. інфармацыі ў навук.-даследчых і адукац. установах. Р. (аўтарэферат) навукоўца змяшчае асн.навук.-тэарэт. палажэнні дысертацыйнай работы. Р. навучэнцаў агульнаадук. школ і сярэдніх спец.навуч. устаноў — паведамленне-агляд па пэўнай тэме на факультатыўных занятках, школьных навук. канферэнцыях і інш.