музычны твор з нададзеным яму пры публікацыі парадкавым нумарам, часам зборнік твораў аднаго жанру, пазначаных адным нумарам. Напачатку (з канца 16 ст.) нумар О. ставіў выдавец. Пачынаючы з Л.Бетховена, кампазітары пры публікацыі сваіх твораў самі пазначаюць нумар О. (напр., opus 17 або варыяцыі ор. 17). Пры выданні твораў кампазітарскай спадчыны выкарыстоўваюць абазначэнне opus posthumum (о́пус по́стумум, лац. — пасмяротны твор, скароч. ор. posth.). У пераносным значэнні О. — увогуле твор, праца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Горн ’музычны інструмент’ (БРС). Рус.горн, укр.горн. У рус. мове запазычанне з ням.Horn у XIX ст. Бел. і ўкр. словы ўзяты з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́нчык ’танец’ (Ян.), та́ньчык ’танец, скокавыя спевы’ (Байк. і Некр.). З польск.tańczyk ’невялікі музычны твор’ (з XVII ст.) або самастойнае ўтварэнне ад танчыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
алегрэ́та,
1.прысл. У тэмпе менш хуткім, чым алегра.
2.нескл., н.Музычны твор або яго частка ў такім тэмпе. Алегрэта з 7‑ай сімфоніі Бетховена.
[Іт. allegretto.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канта́біле,
1.прысл. Пявуча (для абазначэння характару выканання музычных твораў).
2.нескл., н. Пявучасць, напеўнасць мелодыю, а таксама музычны твор або частка яго, якія выконваюцца пявуча.
[Ад іт. cantabile — пявуча.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піцыка́та,
Спец.
1.прысл. Шчыпком, пальцам, а не смычком (пра ігру на смычковым музычным інструменце).
2.нескл., н.Музычны твор, які разлічаны на выкананне такім спосабам.
[Іт. pizzicato.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рытурнэ́ль, ‑я, м.
Частка акампанементу, якая паўтараецца ў пачатку і ў канцы кожнай страфы песні, раманса, опернай арыі і пад. // Невялікі музычны ўступ перад пачаткам танца.
[Іт. ritornello.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фісгармо́нія, ‑і, ж.
Клавішны духавы музычны інструмент, які гучыць падобна да аргана. Дзівосна іграла [бабуля] на фісгармоніі розныя песні і розныя му зычныя творы выдатных кампазітараў.Дубоўка.
[Ням. Fisharmonium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКАРДЭО́Н (франц. accordēon),
музычны інструмент класа ідыяфонаў віду язычкова-духавых; разнавіднасць ручнога храматычнага гармоніка. Мае правую клавішную і левую кнопкавую клавіятуры, над якімі размешчаны рэгістры-пераключальнікі для змены афарбоўкі і сілы гуку. Створаны ў 1829 венскім майстрам К.Даміянам, хутка пашырыўся ў многіх краінах. На Беларусі з’явіўся ў пач. 20 ст. Выкарыстоўваецца ў нар. побыце пераважна для суправаджэння танцаў, у выканальніцкай самадзейнай і прафес. практыцы. Ігры на акардэоне навучаюць у муз. установах рознага ўзроўню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШАКО́Ў (Ігар Валер’евіч) (н. 29.12.1953, Мінск),
бел. музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Сын В.І.Глушакова. Скончыў Бел. кансерваторыю (1978). З 1978 рэдактар муз. перадач Бел. тэлебачання, з 1981 супрацоўнік ІМЭФАН Беларусі, з 1989 выкладае ў Бел.пед. ун-це (з 1991 заг. кафедры). Аўтар манаграфіі «Класічная драма на беларускай опернай сцэне» (1990), рэцэнзій, артыкулаў пра нац. опернае мастацтва, творчых партрэтаў дзеячаў бел.муз. культуры, адзін з аўтараў кн. «Музычны тэатр Беларусі, 1917—1959» (1993).