узлі́ць, узалью, узальеш, узалье; узальём, узальяце і ‑лью, ‑ліеш, ‑ліе; ‑ліём, ‑ліяце; пр. узліў, ‑ліла, ‑ло; заг. узлі; зак., што і чаго.

Разм. Лінуць якую‑н. вадкасць па паверхню чаго‑н. Узліць масла на скавараду. □ Пра свае забыўшы мукі, Усхапілася [Кацярына] тады. Кубак трапіўся пад рукі, Узліла на твар вады. Броўка. Хлапчукі, зачарпнуўшы ў рэчцы конаўку вады, узлілі на вогнішча і паварушылі яго альховымі дубцамі. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урачы́, ураку, урачэш, урачэ; урачом, урачаце, уракуць; пр. урок, уракла, ‑ло; заг. урачы; зак., каго-што і без дап.

Паводле забабонных уяўленняў — пашкодзіць каму‑, чаму‑н. благім вокам; прынесці няшчасце, хваробу. Хавала [маці] ўсё ад вачэй тваіх сініх, Баялася Усё — каб хаця ты не урок. Тармола. // Разм. Пахваламі, прадказаннем чаго‑н. добрага паклікаць дрэннае. — Так, майго Васільку, каб не ўрачы, усе любяць за яго людскасць, самавітасць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мурло ’хара’, ’тоўсты і шырокі твар чалавека’, ’чалавек з такім тварам’, ’грубы, неахайны’, мурла́ты, мурла́сты ’мардаты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг.; мсцісл., Нар. словатв.; КЭС, лаг.; глус., Янк. Мат.; паўд.-усх., КЭС). Укр. мурло, рус. тамб., сіб. мурло, мурно ’морда жывёлы, рот’, тул. мурле́ ’шчокі’. Даль (2, 941), Гараеў (219) узводзяць да цюрк. murun, burun ’нос’, а заканчэнне ло пад уплывам лексемы ры́ло. Фасмер (3, 13) дапускае анаматапеічнасць. Можна, аднак, дапусціць, што усх.-слав. мурло́ ўтварылася ў выніку кантамінацыі некалькіх лексем як са значэннем ’брудны, неахайны’ (параўн. літ. máura), так і ’шырокая морда, рот, твар, губа, хара’ (параўн. літ. máuėe, terlė́, marmū̃zė, burnà).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змагчы́, змагу, зможаш, зможа; пр. змог, змагла, ‑ло; зак., звычайна з інф.

Здолець зрабіць што‑н. — Стаць разведчыцай ты зможаш у любы момант, калі гэта спатрэбіцца. Шамякін. Дрэвы забылі пра буры і страты, Раны свае загаіла зямля. Толькі нічога забыць не змагла ты, Памяць мая! Танк. // Атрымаць магчымасць зрабіць што‑н. Далёкая мілая мама, Я знаю — каб толькі змагла, Не зёлкамі ты, а рукамі Бяду б ад мяне адвяла. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засцерагчы́, ‑рагу, ‑ражаш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце; пр. засцярог, ‑сцерагла, ‑ло; заг. засцеражы; зак., каго-што ад каго-чаго.

Загадзя прыняць меры, каб ахаваць каго‑, што‑н. ад небяспекі, непрыемнасцей і пад. Засцерагчы дзяцей ад хваробы. □ — Давай, — сказаў Дзіма, надзеючы акуляры ў металічнай аправе, каб засцерагчы вочы ад іскраў. Скрыпка. Цябе ў жыцці засцерагу Ад небяспек неспадзяваных. Матэвушаў. // З’явіцца аховай, сродкам абароны ад чаго‑н. Прафілактычныя мерапрыемствы засцераглі насельніцтва ад распаўсюджання хваробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. перасцярог, ‑сцерагла, ‑ло; заг. перасцеражы; зак., каго.

Даць параду асцерагацца чаго‑н. такога, што можа прычыніць шкоду; папярэдзіць аб небяспецы. — Не заводзься з імі! — перасцерагла дзеда бабка Наста. Колас. Дзяўчына без гуку перасцерагла хлопцаў, прыўзняўшы палец да вуснаў. Мурашка. // Засцерагчы ад небяспекі. Я стаў каля хлопчыка так, каб засланіць сабою дарогу і перасцерагчы на выпадак, калі б ён захацеў бегчы на сярэдзіну. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́, -лі́; -да́й; -да́дзены; зак.

1. што і каму. Даручыць зрабіць што-н.

З. работу.

З. урок.

З. пытанне.

2. што. Вызначыць, указаць.

З. курс караблю.

3. што. Зрабіць, арганізаваць (разм.).

З. баль.

4. што і чаго. Учыніць, нарабіць (чаго-н. непрыемнага; разм.).

З. страху.

З. клопату.

Я ім задам! (выраз пагрозы).

|| незак. задава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрасці́, -сту́, -сце́ш, -сце́; -сцём, -сцяце́, -сту́ць; -ро́с, -расла́, -ло́; зак., чым.

1. Зарасці, пакрыцца якой-н. расліннасцю, валасамі, слоем чаго-н.

А. мохам (таксама перан.: апусціцца, адзічэць; разм.). А. барадой.

А. тлушчам.

А. граззю (перан.: стаць неахайным, брудным; разм.).

2. перан. Набыць многа ўсяго, стварыць што-н. вакол сябе, каля сябе (разм.).

А. гаспадаркай.

Вуліца абрасла новымі дамамі.

|| незак. абраста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абраста́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералі́ць¹, -лью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -ліў, -ліла́, -ло́; -лі; -літы; зак., што.

1. Выліць з аднаго ёмішча ў другое.

П. малако са збана ў шклянкі.

П. кроў параненаму (увесці чужую кроў з лячэбнай мэтай).

2. Наліць звыш меры.

П. цераз край.

|| незак. пераліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пераліва́нне, -я, н.

П. крыві.

|| прым. пераліўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; -лёў, -ляла́, -ло́; -ляці́; -ле́цены; зак.

1. што ў што. Плетучы, уставіць.

У. стужкі ў косы.

2. перан., каго (што). Уцягнуць, умяшаць у што-н. непрыемнае (разм.).

У. каго-н. у цёмную справу.

3. што. Зрасходаваць на пляценне чаго-н.

Усе ніткі ўпляла ў адзін пояс.

4. што. З’есці хутка, з апетытам (разм.).

У. цэлую булку.

|| незак. уплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)