БЫХО́ЎСКІ Барыс Яўсеевіч (27.8.1908, С.-Пецярбург — 26.1.1974),
савецкі паразітолаг. Акад.АНСССР (1964; чл.-кар. 1960). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). З 1929 у Ін-це рыбнай гаспадаркі ў Ленінградзе; у 1935—40 і з 1942 у Заал. ін-це АНСССР (з 1962 дырэктар), з 1963 акадэмік-сакратар Аддз. агульнай біялогіі АНСССР. Навук. працы па агульных праблемах паразіталогіі, вывучэнні монагенетычных смактуноў і інш. груп плоскіх чарвей, іх экалогіі (фактары фарміравання паразітафауны рыб).
Тв.:
Моногенетические сосальщики, их система и филогения. М.; Л., 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДЗЬКО́ Леанід Вікенцьевіч (2.1.1928, в. Баравое Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 29.9.1978),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1977, чл.-кар. 1969), д-р фізіка-матэм.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1953). З 1956 у БДУ (з 1966 прарэктар па навук. рабоце). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Распрацаваў пытанні расшыфроўкі і інтэрпрэтацыі спектраў уранілавых злучэнняў, прапанаваў метад стат. рэгістрацыі кінетыкі люмінесцэнцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Ураниловые соединения. Мн., 1981 (разам з А.І.Камяком, Дз.С.Умрэйкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЬКЕ́ВІЧ Юрый Валянцінавіч (25.1.1905, ст. Стрэльна Ленінградскай вобл., Расія — 1.4.1974),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Чл.-кар.АМНСССР (1969), д-рмед.н. (1949), праф. (1950). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Іркуцкі ун-т (1930). З 1955 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па паталогіі баявых траўмаў, уплыву ахалоджвання на арганізм жывёл і чалавека, гісторыі паталагічнай анатоміі, перынатальнай паталогіі, тэраталогіі і генетыцы.
Тв.:
Патология последа человека и ее влияние на плод. Мн., 1968 (разам з М.Ю.Макавеевай, Б.І.Нікіфаравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСАКО́Ў Уладзімір Рыгоравіч (н. 12.2.1953, в. Батвінава Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1996). Д-рэканам.н. (1994). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1976). У 1979—96 у Беларускім НДІ эканомікі і інфармацыі аграпрамысл. комплексу (з 1994 дырэктар). Навук. працы па метадалогіі эканам. развіцця сельскай гаспадаркі і стратэгіі агр. рэформы, тэорыі гасп. механізму аграпрамысл. комплексу.
Тв.:
Хозрасчет в сельском хозяйстве. Мн., 1990 (у сааўт.);
На пути к рынку. Мн., 1992;
Рынок продовольствия и сырья: тенденции и стратегия. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́СТАН (Aston) Фрэнсіс Уільям (1.9.1877, г. Харбарн, Вялікабрытанія — 20.11.1945),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1921), замежны чл.-кар.АНСССР (1924). Скончыў Бірмінгемскі ун-т (1898). Выкладаў у Бірмінгемскім і Кембрыджскім ун-тах. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, радыехіміі. Сканструяваў першы масспектрометр і з яго дапамогай адкрыў 213 устойлівых ізатопаў хім. элементаў, вызначыў іх адносную пашыранасць. У 1925 стварыў новы мас-спектрометр, на якім дакладна вызначыў масу і выявіў дэфект масаў шэрагу ізатопаў; упершыню пабудаваў крывую ўпаковачных каэфіцыентаў, што характарызуе энергію сувязі атамных ядраў. Нобелеўская прэмія 1922.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СІК Рыгор Іванавіч (н. 5.1.1935, в. Іванкавічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1989). Засл. меліяратар Беларусі (1980). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1958). З 1960 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства, з 1992 заг. аддзела. Навук. працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжыму меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджвання радыенуклідамі.
Тв.:
Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХВЕ́РДАЎ Іосіф Мікалаевіч (н. 28.6.1916, Тбілісі),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1960). Д-ртэхн.н. (1958), праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1989). Скончыў Тбіліскі ін-т інжынераў чыг. Транспарту (1939). З 1958 у Ін-це буд-ва і архітэктуры АН Беларусі, з 1971 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па праблемах фізіка-хім. механікі і рэалогіі бетонных сумесяў, тэорыі структураўтварэння і цвярдзення бетону, тэхналогіі вырабу жалезабетонных трубаў і інш.
Тв.:
Основы физики бетона. М., 1981;
Технология железобетонных изделий специального назначения. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙКО́Ў Аляксандр Аляксандравіч (6.8.1870, г. Фацеж Курскай вобл., Расія — 6.4.1946),
рускі вучоны ў галіне металазнаўства, металургіі і хіміі. Акад.АНСССР (1932, чл.-кар. 1927), Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1893), працаваў у ВНУ Пецярбурга, з 1942 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па тэорыі акіслення і аднаўлення металаў і дысацыяцыі хім. злучэнняў пры высокай т-ры, асновах металургіі каляровых металаў, прамым атрыманні жалеза з руды, комплексным выкарыстанні сыравіны. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЫШУ́ЛЕР Сямён Аляксандравіч (24.9.1911, г. Віцебск — 1983),
савецкі фізік. Чл.-кар.АНСССР (1976). Скончыў Казанскі ун-т (1932), дзе працаваў з 1935 (з 1955 праф.). Навук. працы па радыёспектраскапіі і парамагнетызме. У 1934 сумесна з І.Я.Тамам выказаў ідэю аб існаванні ў нейтрона магн. моманту і дакладна вызначыў яго знак і велічыню. Прадказаў і даў тэорыю акустычнага парамагн. рэзанансу (1952). Прапанаваў метад атрымання звышнізкіх тэмператур, заснаваны на адыябатычным размагнічванні ядз. спінаў.
Тв.:
Электронный парамагнитный резонанс соединений элементов промежуточных групп. 2 изд. М., 1972 (разам з Б.М.Козыравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Сяргей Міхайлавіч (14.9.1911, С.-Пецярбург — 18.11.1971),
рускі скульптар. Нар. мастак РСФСР (1968). Чл.-кар.АМСССР (1954). Скончыў Валагодскі маст. тэхнікум (1925). Аўтар кампазіцый з фарфору на героіка-эпічныя тэмы, матывы рас. гісторыі і нар. казак. Асн. творы ў галіне манум. скульптуры: «Маці» (1943), «Аляксандр Неўскі» (1943—44), «Казка пра рыбака і рыбку» (1944; усе тры Дзярж. прэмія СССР 1946), помнік Юрыю Далгарукаму ў Маскве (1954, разам з А.Антропавым і інш.), Афанасію Нікіціну ў г. Цвер (1955).
С.Арлоў, А.Антропаў, М.Штам. Помнік Юрыю Далгарукаму ў Маскве. 1954.