ІДЭНТЫФІКА́ЦЫЯ ў крыміналістыцы,

вучэнне аб агульных прынцыпах і правілах атаясамлівання матэрыяльных аб’ектаў па іх слядах або інш. адбітках з мэтаю атрымання доказаў судовых. Пры І. шуканага аб’ект, уласцівасці якога адбіліся ў следзе, параўноўваецца ў працэсе следства з аб’ектам, што паводле акалічнасцей справы мог пакінуць гэты след. Для вываду пра ідэнтычнасць аб’ектаў неабходна супадзенне непаўторнай сукупнасці прыватных прыкмет, якія рэдка трапляюцца і ўласцівы толькі пэўнаму аб’екту. Калі немагчыма дакладна зрабіць атаясамліванне канкрэтных аб’ектаў, абмяжоўваюцца вызначэннем прыналежнасці аб’екта да пэўнай групы (т.зв. групавая І.).

т. 7, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНФІНІТЫ́Ў (ад лац. infinitivus няпэўны),

неазначальная форма дзеяслова, пачатковая форма дзеяслова, якая называе дзеянне безадносна да асобы, часу і спосабу. Паводле паходжання ў слав. мовах — давальны склон аддзеяслоўных назоўнікаў. Мае трыванне і стан («рабіць—зрабіць—зрабіцца»), У бел. мове І. складаецца з дзеяслоўнай асновы і суфіксаў «-ць», «-ці», «-чы» («чытаць», «несці», «секчы»). У сказе выступае самастойна (як дзейнік, просты выказнік ці асн. ч. састаўнога выказніка, дапаўненне, азначэнне, акалічнасць) і ў складзе аналіт. форм часу дзеяслова («буду ісці»).

Літ.:

Гл. пры арт. Дзеяслоў.

т. 7, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

знеасо́біць

‘пазбавіць каго-небудзь індывідуальных рыс, зрабіць падобным да іншых; паставіць каго-небудзь ва ўмовы, у якіх ніхто асабіста не адказвае за даручаную справу’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. знеасо́блю знеасо́бім
2-я ас. знеасо́біш знеасо́біце
3-я ас. знеасо́біць знеасо́бяць
Прошлы час
м. знеасо́біў знеасо́білі
ж. знеасо́біла
н. знеасо́біла
Загадны лад
2-я ас. знеасо́б знеасо́бце
Дзеепрыслоўе
прош. час знеасо́біўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нашчэ́ліць

‘накалоць чаго-небудзь, зрабіць шчыліну ў чым-небудзь (нашчэліць дошак); выглядзець каго-небудзь (нашчэліць нявесту); накіраваць позірк на што-небудзь (нашчэліць вочы)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нашчэ́лю нашчэ́лім
2-я ас. нашчэ́ліш нашчэ́ліце
3-я ас. нашчэ́ліць нашчэ́ляць
Прошлы час
м. нашчэ́ліў нашчэ́лілі
ж. нашчэ́ліла
н. нашчэ́ліла
Загадны лад
2-я ас. нашчэ́ль нашчэ́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час нашчэ́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

предприня́ть сов.

1. (начать) пача́ць, распача́ць; (взяться за что-л.) узя́цца (за што); (организовать) арганізава́ць;

2. (сделать) зрабі́ць;

что мне предприня́ть? што мне зрабі́ць?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спро́ба, -ы, мн. -ы, спроб, ж.

1. Намаганне зрабіць што-н. пры адсутнасці упэўненасці ў дасягненні поспеху.

Зрабіць спробу пераканаць апанента.

Няўдалая с.

2. Праверка, выпрабаванне дзейнасці чаго-н.

С. адрамантаваць радыёпрыёмнік.

|| прым. спро́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэрылізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.

1. што. Зрабіць (рабіць) стэрыльным, абеззаразіць (-ражваць).

2. каго-што. Зрабіць (рабіць) няздольным даваць патомства шляхам асобай аперацыі (спец.).

|| наз. стэрыліза́цыя, -і, ж.

|| прым. стэрылізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адштабнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

Прашыць строчкай; зрабіць шво.

А. каўнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акале́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Пашкодзіць які-н. орган, зрабіць калецтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амартызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Зрабіць (рабіць) амартызацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)