2. У граматыцы — які з’яўляецца дапаўненнем, дадаткам да чаго‑н. Далучальныя сказы.// Які служыць для далучэння. Далучальны злучнік.//Заснаваны на спосабе далучэння, прыбаўлення. Далучальная сувязь сказаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідэалісты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ідэалізму (у 1 знач.), заснаваны на ім. Ідэалістычная філасофія. Ідэалістычная канцэпцыя. Ідэалістычны светапогляд.
2.Разм. Які мае адносіны да ідэаліста (у 2 знач.), уласцівы яму. Ідэалістычныя імкненні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАКТЭРЫЯЎЛО́ЎНІКІ,
прылады для адбору пробаў паветра з мэтаю вызначэння ступені і характару бактэрыял. забруджвання. Адрозніваюць бактэрыяўлоўнікі, прынцып дзеяння якіх заснаваны на прапусканні паветра праз вадкія (вада, пажыўны булён) ці сухія (вата) паглынальнікі, накіраванні струменя паветра на цвёрдае пажыўнае асяроддзе, паглынанні бактэрый дробнымі кроплямі распыленай вадкасці. Забруджванне вызначаюць праз высяванне ўлоўленых бактэрый на пажыўнае асяроддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНІЗАЦЫ́ЙНЫ ВАКУУММЕ́ТР,
манометр, прынцып дзеяння якога заснаваны на вымярэнні іоннага току, прапарцыянальнага ціску ў газах (гл.Іанізацыя). Крыніца іанізацыі — радыёізатоп з альфа- ці бэта-выпрамяненнем або напалены катод. Межы вымеранага ціску вызначаюцца канструктыўнымі асаблівасцямі прылады (верхняя мяжа — суадносінамі паміж памерамі датчыка і даўжынёй свабоднага прабегу іанізавальных часціц, ніжняя — іанізацыяй газу другаснымі часціцамі). Гл. таксама Вакуумметр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФРАЧЫРВО́НАЯ ДЭФЕКТАСКАПІ́Я,
метад дэфектаскапіі, заснаваны на выкарыстанні інфрачырвонага выпрамянення. Дэфекты ў вырабе, які кантралюецца, знаходзяць па рознасці тэмператур паблізу дэфектнага месца і суседніх бездэфектных участкаў. Пры І.д. вырабы награюць, і тады яны выпраменьваюць інфрачырвоныя прамяні (фіксуюцца і вымяраюцца фотаэлементамі, фотарэзістарамі, балометрамі і інш.). Выкарыстоўваецца ў машына- і прыладабудаванні, электроннай тэхніцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДАГА́Р,
горад на Пд Афганістана, каля падножжа адгор’яў Зах. Гіндукуша. Адм. ц. правінцыі Кандагар. Паводле паданняў, заснаваны Аляксандрам Македонскім. 225 тыс.ж. (1989). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (жывёлагадоўля, садоўніцтва). Тэкст. ф-кі, фруктова-кансервавы з-д. Саматужныя рамёствы. Грабніца Ахмад-шаха Дурані і інш.арх. помнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕКУЛЯ́РНАЯ АКУ́СТЫКА,
раздзел фіз. акустыкі, у якім уласцівасці рэчыва і малекулярных працэсаў даследуюцца акустычнымі метадамі. Асн. метады М.а. заснаваны на вымярэнні скорасці і паглынання гуку, а таксама на вызначэнні залежнасці гэтых велічынь ад частаты гукавой хвалі, т-ры, ціску і інш. Метадамі М.а. даследуюць вадкасці, газы, палімеры, цвёрдыя целы, плазму ва ультрагукавым дыяпазоне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКНО́МЕТР (ад грэч. pyknos шчыльны + ...метр),
прылада для вызначэння шчыльнасці рэчыва (часам т-ры) у газападобным, вадкім ці цвёрдым стане. Складаецца са шкляной пасудзіны (колба- або шарападобнай) з капілярнай трубкай, часам і з тэрмометрам. Прынцып дзеяння заснаваны на ўзважванні яго з даследаваным рэчывам, аб’ём якога вызначаецца па шкале або па метках.