Тапто́рыць ’празмерна многа класці’, іран.есці’, тапто́рыцца ’напіхвацца, накладвацца’ (Юрч. Вытв.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад тапта́ць1 (гл.), да словаўтварэння параўн. бухцець > бухторыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупае́дзіна экспр. ‘сварлівая жанчына, заяда’ (клец., Бел. дыял. 3). Іранічнае ўтварэнне да труп і есці (гл.), параўн. польск. trupojad ‘звер, які харчуецца трупамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́таўка, ‑і, ДМ ‑таўцы, ж.

Заправа, закраса са свінога сала, звычайна нутранога. [Сомік:] Скажы Тэклі, няхай падбяжыць, я крышан здору на затаўку дам. Крапіва. — Ого, сала! А як, можна есці на поўную губу? Ці можа яно ў цябе толькі дзеля закрасы? На затаўку ў капусту? Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зло́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. зніж. З’есці што‑н. — Э, бацька, не ўмееце вы па-лагернаму есці, — адказаў Кісяленка.. — Трэба тут без спеху, з пачуццём, толкам і расстаноўкаю. А вы цапу-лапу і няма! Так можна ўвесь бохан злопаць і не адчуць смаку... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мача́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. мачаць (у 1 знач.).

2. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. мачаць (у 2 знач.).

3. Тое, што і мачанка.

4. Абл. Тварог, расцёрты з малаком і смятанай, у які мачаюць бліны. [Разэля:] — Верашчаку з скваркамі будзеш есці ці мачанне белае? Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радно́, ‑а, н.

Тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а таксама выраб з такога палатна. Колькі год рукі [маці] зналі адно: Жалі, есці варылі, Бульбу чысцілі, ткалі радно, Цыравалі ды шылі. Гілевіч. Сухоцкі з Якімкам адшукалі дзедаў будан і адкінулі радно, што прыкрывала ўваход. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́янка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм.

1. Дробна прасеяная мука. Аржаная сеянка.

2. Тое, што і сеянец. К канцу мая расада Аксінні абагнала сеянку Палікарпаўны. Кулакоўскі.

3. Насенне, клубні, прызначаныя для пасеву. [Маці:] — А потым перабрала бульбу. Сеянку ў пограб, а тую, што есці, — у падполле. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рубле́й ’ненажэрны чалавек’ (ТС). Экспрэсіўны назоўнік ад рубацьесці’ (гл.) як мане́й ’хлус’, целяпе́й ’маруда’; ‑л‑ магло з’явіцца ў выніку кантамінацыі рубаю і *рублю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кармі́цца, кармлю́ся, ко́рмішся, ко́рміцца; незак.

1. Есці, атрымліваць корм; насычацца.

Коні кормяцца на лугах.

2. чым і без дап. Мець за сродак для пражыцця; харчавацца.

Чапля корміцца рыбай.

К. сваёй працай.

3. чым, з чаго, на што. Здабываць сродкі для існавання, пражыцця.

К. паляваннем.

|| зак. пакармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 1 знач.) і пракармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 3 знач.); наз. прако́рм, -у, м. (да 3 знач.) і пракармле́нне, -я, н. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

Жмі́ндзіцьесці’ (гродз., Сцяц.), ’пляткарыць’ (лях., Янк. Мат., 123), ’муштраваць’ (клец., Жыв. сл., 180), жмі́ндыць ’плявузгаць’ (бялын., Яўс.). Укр. жміндати ’скнарнічаць’. Утворана ад дзеяслоўнага кораня žьm‑ (жаць2) з экспрэсіўным суфіксам ‑i‑nd‑a/i‑. Як і іншыя словы з гэтым коранем, развівае першаснае значэнне ’сціскваць’: ’гаварыць невыразна, сціскваючы рот’, ’пляткарыць, плявузгаць, нудна паўтараць, муштраваць’, ’есці жвякаючы, чмякаючы’; ’скнарнічаць’, ’прыціскацца’. Апошняе не адлюстравана ў запісах, аднак фіксуецца ў вытворным назоўніку жмінда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)