1. Зародак ліста, парастка або кветкі. Млеюць у .. [сонечных] праменях дрэвы, пупышкі на іх патрэскаліся, вось-вось загарацца зялёным агнём.Ермаловіч.[Марылька] трымала ў адной руцэ сумку з кніжкамі, а ў другой вярбовыя галінкі з маленькімі пупышкамі.Чарнышэвіч.
2.Разм. Мякаць на канцы пальца. Калола ў пальцы, у пупышкі, як іголкамі.Пташнікаў.Збываючы квецені лішкі, Сукі ахінуліся ў дым, І завязь, як пальцаў пупышкі, Ужо выступала пад ім.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уры́вак, урыўка, м.
Тое, што з’яўляецца часткай чаго‑н. цэлага. Добра памятае.. [Васілёк] толькі дым, агонь, крыкі, плач, страляніну, грукат і ўрыўкі некаторых падзей.Маўр.Непрыкметна для самога сябе Аляксей пачаў у думках то спрачацца, то згаджацца з кім-небудзь з калгаснікаў. Паплылі разрозненыя ўрыўкі сённяшняга сходу.Пальчэўскі.// Невялікая частка якога‑н. тэксту, твора і пад. Зборы ператварылася ў нешта накшталт літаратурных вечароў: чыталі вершы, урыўкі з кніг.Шамякін.У Пятай сімфоніі [Р. Пукста] ўрыўкі з розных тэм аб’яднаны.Дубкова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чужы́нскі, ‑ая, ‑ае.
1.Разм. Тое, што і чужы (у 1 знач.). Парабчанка Кацярына Жне чужынскае дабро.Броўка.
2. Які мае адносіны да чужынца, належыць яму. Над Паставамі хмарай качаецца дым, ад матораў чужынскіх аж стогне абшар.Дубоўка.Толькі той у баях пераможа, Зломіць люты чужынскі рух, Хто пад націскам зграі варожай Захавае свой цвёрды дух.Глебка.// Такі, як у чужынца; халодны, суровы. — А дзе мая шапка? — спытаў [Панця] сурова і ўстрывожана. — Га? — І апёк бацьку бязлітасным, чужынскім позіркам.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Таўпі́ць ’звальваць у адно месца; запіхваць у натоўп’ (Нас.), то́ўпіць ’змяшчаць, месціць’ (Ласт.), таўпі́цца ’змяшчацца; пхацца ў натоўп’ (Нас.), ’ствараць натоўп’, то́ўпіцца ’змяшчацца, збірацца; ісці клубамі (пра дым)’ (Сл. ПЗБ), ’нацягваць (пра хмары)’ (Пятк. 2), тоўпі́цца ’змяшчацца; гуртавацца’ (ТС), товпі́тісе ’збірацца’ (Вруб.). Параўн. укр.дыял.то́впити ’націскаць, натоптваць, напіхваць’, товпи́тися ’ўціскацца, упіхвацца’, рус.толпи́ться ’ствараць натоўп’, польск.дыял.tłopić, tłupić ’тс’, балг.тълпя́ се ’збірацца ў натоўп, глуміцца’. Прасл.*tъlpiti (sę)/*tьlpiti (sę), роднаснае літ.tilpti ’даваць месца, змяшчаць’, лат.tìlpt ’змяшчацца’, ірл.tallaim ’знаходжу месца’. Меркаванне пра запазычанне то́ўпіцца (параўн. і стоўпіцца ’змясціцца’, утоўпіцца ’тс’) з літ.talpìnti(s) ’змяшчацца’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73) без дадатковых аргументаў цяжка прыняць; параўн. талопіцца, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
appear[əˈpɪə]v.
1. пака́звацца, з’яўля́цца;
Smoke appeared on the horizon. На гарызонце з’явіўся дым.
2. здава́цца; ака́звацца;
it appears (to me) that … (мне) здае́цца, што …;
He appears to have left. Здаецца, ён паехаў/з’ехаў.
3. выступа́ць у судзе́;
He has been asked to appear as a witness for the defence. Яго папрасілі выступіць на судовым працэсе ў якасці сведкі на баку абароны.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
arise
[əˈraɪz]
v.i. arose, arisen, arising
1) устава́ць
2) падыма́цца, узно́сіцца
Smoke arises from the chimney — З ко́міна падыма́ецца дым
3) паўстава́ць; узьніка́ць
if the need should arise — калі́ ўзьні́кне патрэ́ба
4) выніка́ць з чаго́, быць вы́нікам чаго́
Accidents arise from carelessness — Вы́падкі ёсьць вы́нікам неасьцяро́жнасьці
5) уваскраса́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
We almost smothered in that stuffy room — Мы ледзь не задыхну́ліся ў тым ду́шным пако́і
3.
n.
густы́, заду́шлівы дым, пыл, імгла́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МАРЧУ́К (Георгій Васілевіч) (н. 1.1.1947, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1973) і Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1977). З 1970 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1980—82 заг.літ. часткі, рэдактар-кансультант Т-ра-студыі кінаакцёра, з 1996 дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1966. Дылогія «Крык на хутары» (1981), «Прызнанне ў забойстве» (1985) пра падзеі ў б.Зах. Беларусі. Раманы «Кветкі правінцыі» (1986), «Вочы і сон», «Сава Дым і яго палюбоўніцы» (абодва 1990) на маральна-этычную праблематыку. У кнізе навел «Хаос» (1997) роздум пра хаос і гармонію, дзень сённяшні і Вечнасць, прызначэнне чалавека. Даследаванне бел.нац. характару ў аповесці «Паляшук» (1987), рамане «Без ангелаў» (1993). Аўтар рамана «Год дэманаў» (1995), камедый «Люцікі-кветачкі» (паст. 1974), «Цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі» (паст. 1985), «Вясёлыя, бедныя, багатыя», «Альдона, Анета, Анфіса» (абедзве паст. 1986), «Дарога ў рай», «Калі заспявае певень» (абедзве паст. 1990), «Варвара і яе блудны муж» (паст.Бел. т-рам імя Я.Коласа, 1998), аднаактовых п’ес, апавяданняў, сцэнарыяў тэле- («Вясковы эрудзіт», 1985; «Запрашэнне», 1988) і кіна- («Кветкі правінцыі», 1994) фільмаў, дакумент. фільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага» (1990, у сааўт.) і інш. Творам М. ўласцівы псіхалагізм, філасафічнасць, спавядальнасць, дынамізм дзеяння. Піша для дзяцей: кн. казак «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына» (1987), п’есы-казкі «Чаканне сабакі Тэафіла» (паст.Дзярж. т-рам лялек Беларусі, 1979), «Тушканчык і чароўны чамаданчык» (1984), «Чужое багацце» (паст. 1999) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тру́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трубы (у 1 знач.). Трубны дым.// Які звязаны з вытворчасцю труб. Трубны завод. Трубны цэх.
2. Які ўтвараецца трубой (у 2 знач.). Трубныя гукі.// Які па сіле, тэмбру і пад. нагадвае гукі трубы. Як толькі чытанне рэзалюцыі было скончана, Бабека, як арол, акінуў вачамі залу і трубным голасам аддаў загад: — Асуджанага Лабановіча Андрэя Пятровіча зараз жа ўзяць пад варту!Колас.Над галавой, дзесьці высока ў небе, чуваць трубныя крыкі адлётных жураўлёў...Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарні́ла, ‑а, н.
Водны раствор якога‑н. каляровага рэчыва, што ўжываецца для пісання. Андрэйка ўсунуў ручку ў чарніла, забыўся яе атрэсці і перш-наперш абліў паперу чарнілам.Бядуля./Разм. Пра віно. [Ткачук:] — А белай няма? Цярпець не магу гэтага чарніла.Быкаў.Грошай пачалі зарабляць да халеры, а які толк: грошы тыя, як дым з коміна, напуста вылятаюць! Адно ў людзей у галаве — абы чарніла набоўтацца!Лецка.
•••
Сімпатычнае чарніла — бясколерная або слаба афарбаваная вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў тайнай перапісцы.
Хімічнае чарніла — чарніла фіялетавага колеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)