касмічны апарат, які працяглы час функцыянуе на арбіце штучнага спадарожніка Зямлі або інш. планеты ці яе спадарожніка. Можа дзейнічаць у пілатуемым (з экіпажам касманаўтаў) і аўтам. рэжымах. Першая ў свеце эксперым. арбітальная станцыя створана 16.1.1969 на арбіце стыкоўкай караблёў «Саюз-4» і «Саюз-5»; доўгачасовая сав. арбітальная станцыя «Салют» выведзена на арбіту 19.4.1971; у ЗША арбітальная станцыя «Скайлэб» запушчана 14.5.1973; з 20.2.1986 дзейнічае арбітальная станцыя «Мір».
Арбітальная станцыя дастаўляецца на арбіту 2 спосабамі: цалкам збіраецца на Зямлі і выводзіцца на арбіту ракетай-носьбітам (маса і габарыты арбітальнай станцыі абмежаваны энергет. магчымасцямі ракеты); зборка ажыццяўляецца на арбіце з элементаў, якія дастаўляюцца ракетамі-носьбітамі ці транспартнымі караблямі, што дае магчымасць ствараць арбітальныя станцыі неабходнай масы, аб’ёму і канфігурацыі, у працэсе эксплуатацыі мяняць яе прызначэнне і спецыялізацыю. Найб. важная праблема пры стварэнні арбітальнай станцыі — стыкоўка на арбіце. Канструкцыі арбітальнай станцыі прадугледжваюць вырашэнне праблем пераадольвання працяглага ўздзеяння бязважкасці на арганізм чалавека, аховы ад радыяцыі і мікраметэарытаў, забеспячэння надзейнасці і дастатковага рэсурсу працы бартавых сістэм і інш.
Арбітальныя станцыі выкарыстоўваюцца для даследавання каляземнай (каляпланетнай) касм. прасторы і Зямлі (планеты) з арбіты штучнага спадарожніка; правядзення метэаралагічных і астр. назіранняў, медыка-біял. і тэхн. эксперыментаў, ваеннай разведкі і інш., могуць служыць базай для зборкі і запуску цяжкіх міжпланетных касм. караблёў.
1.каго-што. Зрабіць залежным, паставіць у залежнасць ад каго-, чаго-н., прымусіць дзейнічаць адпаведна чаму-н.
П. каго-н. свайму ўплыву.
П. жыццё адзінай мэце.
2.каго-што. Паставіць пад непасрэднае кіраўніцтва, перадаць у чыё-н. непасрэднае распараджэнне, падначаліць.
П. інстытут Акадэміі навук.
3.што. У граматыцы: звязаць паводле спосабу падпарадкавання.
|| незак.падпарадко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.падпара́дкаванне, -я, н.
Знаходзіцца ў чыім-н. падпарадкаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэагава́ць
(ад рэ- + лац. agere = дзейнічаць)
1) адклікацца, адказваць пэўным чынам на знешнія раздражненні (напр. р. на святло);
2) выяўляць свае адносіны да дзеяння, выказвання каго-н.;
3) уступаць у хімічную рэакцыю (аб рэчывах).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ро́знасць, ‑і, ж.
1. Якасць, уласцівасць рознага (у 1 знач.); розніца. Нягледзячы на рознасць поглядаў і характараў, мы ўчатырох сыходзіліся ў адным: нельга сядзець склаўшы рукі, трэба дзейнічаць.Навуменка.Рознасць пазіцый Багдановіча і Бадлера, можа, найвыразней раскрываецца якраз у тым, як паэты падаюць малюнкі зла.Лойка.
2. У матэматыцы — вынік адымання. Рознасць двух лікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Éinverständnisn -ses, -se зго́да, пагадне́нне;
im ~ mit j-m hándelnдзе́йнічаць заадно́ з кім-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Wásserstrahlm -(e)s, -en струме́нь вады́;
wie ein kálter ~ wírkenдзе́йнічаць, як цэ́бар хало́днай вады́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
нервм.анат. Nerv m -(e)s, -en;
зро́кавы нерв Séhnerv m;
хварэ́ць на нервыразм. nérvenkrank [-f- і -v-] sein, schwáche Nérven háben;
◊
дзе́йнічаць на нервыразм. auf die Nérven géhen* [fállen*]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)