НАЗАЛІЗА́ЦЫЯ ГУ́КАЎ (франц. nasal насавы ад лац. nasus нос),
набыццё гукам насавой афарбоўкі як вынік дадатковай артыкуляцыі, якая заключаецца ў апусканні мяккага паднябення. Назалізацыя галосных вельмі пашырана. У шэрагу моў, напр., у франц. мове, можа служыць адрознівальнай прыкметай фанем. У некат. мовах абумоўлена суседствам з насавымі зычнымі і не мае фаналагічнага значэння (параўн.рус. «мак» — «бак»). Аб’ектыўныя метады даследавання Н.г. — рэнтгенаграфія і кіназдымка з дапамогай валаконнай оптыкі.
Літ.:
Падлужны А.І., Чэкман В.М. Гукі беларускай мовы. Мн., 1973;
Скалозуб Л.Г. Динамика звукообразования по данным кинорентгенографирования. Киев, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЫШ ((Norrish) Рональд Джордж Рэйфард) (9.11.1897, г. Кембрыдж, Вялікабрытанія — 7.6.1978),
англійскі фізікахімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1936). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1925), дзе і працаваў (з 1937 праф.). Навук. працы па кінетыцы хім. працэсаў у газавай фазе (фотахім., дэтанацыя). Распрацаваў метад даследавання быстрых хім. рэакцый і іх кароткажывучых прадуктаў (метад імпульснага фатолізу), стварыў устаноўку імпульснага фатолізу (разам з Дж. Портэрам; 1950), што дазволіла атрымаць спектры паглынання многіх простых свабодных радыкалаў, даследаваць механізм іх ператварэнняў, даказаць існаванне быстрых рэкамбінацыйных працэсаў. Нобелеўская прэмія 1967 (разам з Портэрам, М.Эйгенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЛЬЧАР (Pelczar) Ян, польскі філолаг, лацініст канца 19 — пач. 20 ст. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве. Першы даследчык творчай спадчыны М.Гусоўскага. Падрыхтаваў навук. выданне твораў паэта, напісаў да яго ўступны артыкул і грунтоўныя каментарыі («Творы Міколы Гусоўскага», выд. ў серыі «Збор старажытнейшых лацінскіх паэтаў Польшчы», Кракаў, 1894, т. 4). Аўтар манаграфіі «Мікола Гусоўскі, яго жыццё і творы» (Кракаў, 1900). Яго працы садзейнічалі пашырэнню даследавання творчасці паэта і яе папулярызацыі. П. натхніў паэта Я.Каспровіча на пераклад паэмы Гусоўскага «Песня пра зубра» на польск. мову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКА́Р ((Piccard) Агюст) (28.1.1884, г. Базель, Швейцарыя — 25.3.1962),
швейцарскі фізік і канструктар. Скончыў Федэральную політэхн. школу ў Цюрыху, дзе і працаваў (з 1917 праф.). У 1922—39 і 1946—47 праф.Політэхн. ін-та ў Бруселі. На стратастаце ўласнай канструкцыі дасягнуў выш. 16370 м (1932) з мэтай даследаваннякасм. прамянёў. Сканструяваў і выпрабаваў батыскаф (1948), апусціўся ў ім на глыб. 3160 м (1953).
Тв.:
Рус.пер. — На глубину морей в батискафе. Л., 1961.
Літ.:
Лятиль П. де, Ривуар Ж. С небес в пучины моря: Пер. с фр.Л., 1967.
французскі матэматык і механік. Чл. Парыжскай АН (1813). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1797), дзе з 1809 працаваў прафесарам. Пэр Францыі (1846), сенатар (1852). Навук. працы па тэорыі правільных зорчатых мнагаграннікаў («цел П.») і геам. метадах даследаваннямех.сістэм. На аснове тэорыі пары сіл пабудаваў геам. статыку, дзе сфармуляваў умовы раўнавагі цвёрдых цел і іх сістэм. Вывеў тэарэму аб вярчэнні цвёрдага цела вакол нерухомай восі пры адсутнасці знешніх сіл (1834), увёў паняцце эліпсоіда інерцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ма́рынер
(англ. mariner = літар. марак)
серыя амерыканскіх аўтаматычных міжпланетных станцый для даследавання планет Сонечнай сістэмы і касмічнай прасторы, а таксама праграма іх распрацоўкі і запускаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
аб’е́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.
1. У філасофіі: тое, што існуе па-за намі і незалежна ад нашай свядомасці, навакольны свет, матэрыяльная рэчаіснасць (спец.).
2. З’ява, асоба, якія падпадаюць пад уздзеянне чыёй-н. дзейнасці.
А. навуковага даследавання.
А. назірання.
3. Прадпрыемства, будоўля, установа як адзінка гаспадарчага або абароннага значэння, а таксама ўсё тое, што з’яўляецца месцам якой-н. дзейнасці.
А. будаўніцтва.
Пускавы а.
4. У граматыцы: семантычныя катэгорыі са значэннем таго, на каго (што) накіравана дзеянне; тое, што і дапаўненне (спец.).
|| прым.аб’е́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.) іаб’е́ктавы, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мас-спектраскапі́я
(ад маса + спектраскапія)
сукупнасць метадаў даследавання рэчыва па спектру мас атамаў і малекул, якія ўваходзяць у яго склад.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
медыястынаско́п
(ад п.-лац. mediastinum = міжсценне + -скоп)
металічная трубка з аптычнай і асвятляльнай сістэмамі для даследавання ўнутраных органаў грудной клеткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эзафагаско́п
(ад гр. oisophagos = стрававод + -скоп)
трубка з аптычнымі і асвятляльнымі сістэмамі, якая выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы для даследавання стрававода.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)