Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экано́мія
(гр. oikonomia = загадванне гаспадаркай)
1) ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго-н.;
2) уст. памешчыцкая гаспадарка капіталістычнага тыпу;
3) выгада, якая атрымліваецца пры ашчадным расходаванні чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РЫ́БНЫЯ ГАСПАДА́РКІ, рыбгасы,
гаспадаркі, якія гадуюць рыбу ў штучных сажалках ці прыстасаваных натуральных вадаёмах (гл.Сажалкавая рыбная гаспадарка), у тэрмальных водах ДРЭС (гл.Садковая рыбная гаспадарка), у рыбагадавальніках, здабываюць у натуральных вадаёмах (гл.Азёрна-таварная рыбная гаспадарка), перапрацоўваюць рыбу. Да функцый Р.г. таксама адносяць тэхн. і біял. меліярацыю вадаёмаў, штучнае зарыбленне вадаёмаў гасп.-каштоўнымі відамі рыб (карп, белы амур, таўсталобікі, сырок і інш.), пабудову рыбаахоўных збудаванняў, узнаўленне і паляпшэнне якасці рыбных запасаў. Паводле структуры Р.г. падзяляюць на поўнасістэмныя (здзяйсняюць поўны цыкл развядзення рыбы: атрыманне спелых вытворнікаў і палавых прадуктаў ад іх, апладненне ікры і яе інкубацыя, вытрымліванне лічынак, вырошчванне моладзі, выпуск у вадаёмы ці дарошчванне яе да таварнага стану ў сажалках) і няпоўнасістэмныя (адрозніваюцца адсутнасцю аднаго ці некалькіх звёнаў у гасп. працэсе вырошчвання рыбы). Р.г. вядуцца з рознымі абаротамі (перыяд часу, неабходны для вырошчвання рыбы ад ікрынкі да таварнай вагі).
На Беларусі 26 Р.г., якія ўваходзяць у сістэму Мінсельгасхарчу, таксама ў структуры нац. паркаў Нарачанскі, Браслаўскія азёры. Найб. буйныя: «Любань» Любанскага, «Белае» Жыткавіцкага, «Сялец» Бярэзінскага, «Чырвоная Слабада» Салігорскага р-наў і інш. Большасць Р.г. (18) з’яўляюцца поўнасістэмнымі сажалкавымі гаспадаркамі, якія вырошчваюць рыбу па 2- і 3-гадовым абаротах.
Т.М.Шаўцова.
Да арт.Рыбныя гаспадаркі: 1 — адлоў рыбы са спушчаных сажалак у рыбгасе «Лактышы»; 2 — адлоў рыбы ў рыбгасе «Лахва».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да калектыву, уласцівы яму; агульны, сумесны. Калектыўная гаспадарка. Калектыўнае жыццё.// Які ажыццяўляецца, выконваецца калектывам. Калектыўная праца. Калектыўнае кіраўніцтва. Калектыўны танец.
2. Прызначаны для калектыву. Калектыўнае забеспячэнне.
•••
Калектыўны дагаворгл. дагавор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які трапіцца дарам, без карысці, не дае патрэбных вынікаў. Непрадукцыйныя расходы. Непрадукцыйная праца. □ Матор перастаў кашляць дымам, а колы спынілі дарэмнае і непрадукцыйнае вярчэнне.Нядзведскі.
2. Які не дае прыбытку, нерэнтабельны. Непрадукцыйная гаспадарка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́сцеў, ‑ева.
Які мае адносіны да цесця, які належыць цесцю. Цесцеў дом. Цесцева гаспадарка. □ Цесцева гаворка паддала .. [Няміру] ўпартасці.Чорны.Знайсці даўно ён мог прытулак, Дзе стрэнуць, быццам жаніха. Але прымацкі ложак мулак, Не грэе цесцева страха.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпраду́ктар
(ад рэ- + лац. producere = рабіць, ствараць)
1) апарат для ўзнаўлення гуку, які перадаецца радыёвяшчальнымі станцыямі; гучнагаварыцель;
2) гаспадарка, якая спецыялізуецца на гадоўлі маладняку ці вырошчванні гатунковага насення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
садаво́дстван.
1. Gártenbau m -(e)s;
2. (садовая гаспадарка) Gärtneréi f -, -en, Gártenbaubetrieb m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
садо́ўніцтван.
1. Gártenbau m -(e)s;
2. (садоваягаспадарка) Gärtneréi f -, -en, Gártenbaubetrieb m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)